Архіў катэгорыі : без рубрыкі

“Сонечны” вітамін

Усе бацькі добра ведаюць, што нашаму арганізму неабходны вітамін D. Усе чыталі ці чулі пра такое захворванне, як рахіт, але не ўсе ведаюць, што дэфіцыт вітаміну D — гэта пагроза для здароўя не толькі дзяцей, але і дарослых. Статыстыка гаворыць, што каля 65% насельніцтва ўсяго свету мае недахоп гэтага вітаміну. Нават у краінах з высокім узроўнем жыцця і на Поўдні, ... Падрабязней »

Бяспечны адпачынак для маленькага дачніка

Многія сем’і з маленькімі дзецьмі праводзяць лета на дачы. Магчыма, дача — найлепшае месца для летняга адпачынку малыша. Тут і клімат мяняць не даводзіцца, і можна добраўпарадкаваць для маленькага дачніка дзіцячую пляцоўку са сваімі арэлямі і пясочніцай, зрабіць персанальнае “возера” ў тазіку ці басейне. А колькі магчымасцей для развіцця, навучання дзіцяці, яго загартоўвання і аздараўлення! Адным словам, дача — гэта ... Падрабязней »

Якое яно, ідэальнае снеданне?

Ранішняя трапеза — гэта пачатак усяго. І ад таго, якой яна будзе, шмат у чым зале­жыць, як прой­дзе дзень. Адным словам, снеданне павінна быць ідэальным. А якое яно ідэальнае — вечнае пытанне. Французскае — з круасанам і кавай, англійскае — з аўсян­кай або яечняй з беконам, або наша — з бутэрбродамі, яечняй або тым, што засталося ад вячэры? Ідэальнае снеданне — тое, ... Падрабязней »

Знайсці свайго ўрача

Дзеці садаўскага і школьнага ўзросту часта хварэюць на вірусныя інфекцыі і не застрахаваны ад такіх ускладненняў, як атыт ці сінусіт. Тым не менш часта нават банальныя соплі выклікаюць у клапатлівых мам істэрыку. Падрабязней »

Стала лялька захапленнем

У жыцці кожнага чалавека наступае перыяд, калі за плячыма застаецца любімая работа, выраслі, знайшлі сваю жыццёвую дарогу і дзеці. Наперадзе такі жаданы заслужаны адпачынак. Аднак многія задумваюцца, чым жа заняцца дома? Такога пытання ніколі не ўзнікала ў Іны Сцяпанаўны Горбач з Любчы, што на Гродзеншчыне, бо яна таленавітая майстрыха-рукадзельніца. Я ўдзячна свайму лёсу за тое, што ў 1985 годзе ў ... Падрабязней »

Бачыць усё

За апошнія 10 гадоў, па даных афіцыйнай статыстыкі, у дзяцей да 14 гадоў назіраецца выяўленая ўстойлівая тэндэнцыя росту першасных хвароб вачэй і іх прыдаткавага апарату, у тым ліку міяпіі. У цэлым распаўсюджанасць парушэнняў зроку склала 99,9 на 1000 абследаваных, г.зн. прыкладна кожнае дзясятае дзіця пакутуе ад парушэнняў зроку. Насцярожвае яўны рост парушэнняў зроку сярод дашкольнікаў. Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, ... Падрабязней »

Каша — ежа наша

Самае складанае ў справе гастранамічнага антраполага — гэта расказаць цікава пра рэчы, якія і так усе ведаюць ці думаюць, што ведаюць, ці чулі, але забыліся. Возьмем, напрыклад, кашу. Што цікавага можна расказаць пра страву, якая традыцыйна лічыцца сумным гарнірам або снеданнем, якое ўжо прыелася? — спытае задумлівы чытач і будзе сапраўды мець рацыю. Пра кашу, яе ўзнікненне і падарожжа па ... Падрабязней »

Нататкі бывалага вандроўніка, ці Сам сабе гід

Амерыга Веспучы, Міклуха-Маклай, Хрыстафор Калумб, Фернан Магелан, Джэймс Кук… Мы ведаем знакамітых падарожнікаў з дзяцінства і лічым, што эра адкрыццяў імі і завершана, бо свет для чалавецтва ўжо адкрыты. А чаму б не адкрываць свет для сябе? Вы думаеце гэтак жа, калі ў чарговы раз пакуеце чамаданы ў тур па Еўропе ці ў паездку на мора? Пазнаёміўшыся з жодзінцам Генадзем ... Падрабязней »

Ружовыя ружы

Мая сяброўка — вялікая аматарка руж. У яе ёсць два апрабаваныя гадамі спосабы ўкрыцця руж. Укрыццё Першы залежыць ад ураджаю дубовага лісця. Калі лісця многа, у лістападзе, калі пахаладае, у сухі, бязветраны дзень неабходна апырскаць кусты руж бардоскай вадкасцю, выдаліць недаспелыя верхавіны і бутоны, якія не раскрыліся. Ніколі не абразаць ружы на зіму. Пасля таго як расліны абсохнуць, засыпаць іх ... Падрабязней »

Роў матора гучыць як музыка

З Раманам Русланавічам Гудзем я пазнаёмілася на “Узыходжанні” — Мінскім гарадскім конкурсе прафесійнага майстэрства педагогаў, у якім ён удзельнічаў як прадстаўнік Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. Выступаў Раман Русланавіч паспяхова і заваяваў 2-е месца. Напрамак, якім займаецца малады педагог, зацікавіў і мяне. У напружаным графіку Рамана Русланавіча мы знайшлі час пагутарыць пра аўтамабілі і іх мадэлі, што ўласна і ... Падрабязней »