Архіў катэгорыі : Дамашняя энцыклапедыя

Нашы сямейныя традыцыі

Божае Нараджэнне католікі святкуюць у ноч з 24 на 25 снежня. Гэтае лепшае свята года мы сустракаем толькі дома, збіраючыся адной вялікай сям’ёй. На стол накрываем усе разам. Перш-наперш пад белы святочны абрус кладзём сена. На пярыну з сухой травы ставім талерку або пляцёнку з самай галоўнай стравай — аплаткамі (тонкі калядны хлеб). Гэта аналогія ясляў, у якіх ляжыць дзіця ... Падрабязней »

Боршч з арыгінальнай падачай

За час практычнай дзейнасці назапасіла нямала сакрэтаў, якімі дзялюся з навучэнцамі. У нашай справе немалую ролю адыгрывае фантазія, пачуццё густу, талент. З аднаго боку, гатаванне страў патрабуе скрупулёзнасці, з другога — наяўнасці творчай жылкі, каб прыдумаць арыгінальны рэцэпт або вытанчанае ўпрыгажэнне стравы. Мусіць, у кожным з нас жыве гурман. Раздражніць апетыт можа не толькі прыемны водар, але і арыгінальнае афармленне ... Падрабязней »

Мойва запечаная

Сёння мала каго здзівіш надрукаваным рэцэптам. Усе спасылаюцца на тое, што любыя парады можна знайсці ў інтэрнэце, націснуўшы літаральна адну-дзве кнопкі. Аднак самы правераны рэцэпт той, які, як кажуць, зняты з рук. Ды і педагагічным работнікам час ад часу хочацца адысці ад методык-практык і падзяліцца сваімі пазашкольнымі захапленнямі. Самыя актыўныя з’яўляюцца не толькі нашымі чытачамі, але і аўтарамі. Усіх астатніх ... Падрабязней »

На стале — “Раскоша”

Калі свята на парозе, а часу на падрыхтоўку мала, тады гэты рэцэпт стане для вас сапраўднай знаходкай. Лёгкі слоены салат не проста ўпрыгажэнне святочнага стала. Гэта яшчэ і вельмі смачная страва. Прадукты ў ёй падабраны гарманічна, гатаванне не складанае. Так што ў вас бу­дзе шанс здзівіць блізкіх арыгінальным салатам. Нам спатрэбіцца: шампіньёны — 700 г; алей — 1 ст.л.; цыбуля ... Падрабязней »

Зафаршыруем

Фаршыраваны перац — смачная і каларыйная страва, якую па­рознаму гатуюць у многіх краінах. Напрыклад, у італьянскім Неапалі існуюць два варыянты начынкі. У першым выпадку гэта смажаныя баклажаны, аліўкі, кілька, чэрствы хлеб, а ў другім — спагеці. Дарэчы, менавіта варыянт са спагеці сустракаецца як адзін з самых першых варыянтаў начынкі перцу. Існуюць варыянты начынкі з агародніны, сыру, рыбы або нават суніц. Як ... Падрабязней »

Кітайская ягада хурма

Родавая назва культуры Diospiros перакладаецца з латыні як “ежа багоў”. Хурма вельмі цікавая расліна. Яна штогод дае ўстойлівы ўраджай, прычым першыя плады з’яўляюцца на дрэве ўжо на 3—4 год, а здольнасць да плоданашэння захоўваецца да 50—60 гадоў. Узрост некаторых дрэў налічвае сотні гадоў, а ў ваколіцах Пекіна сустракаюцца дрэвы, якім да 500 гадоў. Хурма ўтрымлівае ў два разы больш харчовых валокнаў і карысных мікраэлементаў, ... Падрабязней »

Гарохавая каша з кабачкамі і грыбамі

Не магу прапанаваць вам рэцэпт гэтай смачнай стравы без гісторыі цудоўнай для нашага здароўя бабовай культуры, бо спадзяюся, што інфармацыя, якую я знайшоў, будзе таксама цікавай і карыснай для вас. Такім чынам, гаворка пойдзе пра гарох. Які народ першым дадумаўся выкарыстоўваць гарох у ежу, дакладна не вядома. Устаноўлена толькі, што прапрапрабацька сучасных гатункаў рос і ў Міжземнамор’і, і ў Індыі, і ў ... Падрабязней »

Смаката — на здароўе!

“Мара гурмана”: мяняем быка на індыка, шукаем ідэальны торт, каштуем самую вялікую ў Беларусі яечню Гастранамічны фестываль, арганізаваны райвыканкамам і ААТ “Птушкафабрыка Гарадок” (яе лагатыпы сталі сімваламі свята) на вачах ператвараецца ў рэгіянальны брэнд. Сёлета ў Вараб’ёвых Гарах на маляўнічым беразе возера Лугавое сабраліся некалькі соцень аматараў смакаты, гумару і здаровага ладу жыцця. Іх чакалі незвычайныя конкурсы, пеў­невыя забегі (рознакаляровых ... Падрабязней »

Гаспадар восені

Ці любіце вы гарбуз так, як люблю яго я? Якая яшчэ агародніна спалучае ў сабе прыгажосць, мноства форм плода, выдатны і разнастайны смак, універсальнасць у гатаванні, нескладанасць у культываванні і лёгкасць у зімовым захоўванні? Больш удзячную культуру нават цяжка сабе ўявіць. Не буду расказваць пра тое, які карысны гарбуз у харчаванні чалавека, усе пра гэта ведаюць. Раскажу пра тое, чаму я люблю ... Падрабязней »

Хутка і смачна

Чарговы раз хачу падзяліцца з чытачамі сваімі рэцэптамі. Спадзяюся, і вам яны прыйдуцца даспадобы. Перш за ўсё хачу прапанаваць смачную і карысную страву з адыгейскага сыру (пажадана хатняга гатавання) пад назвай “Кнолікі”. Гэтым цікавым рэцэптам са мной падзялілася адна гаспадыня, якая вырабляе дамашнія малочныя прадукты. Інгрэдыенты: 200 г адыгейскага сыру (пажадана сухога), нескалькі зубчыкаў часнаку, соль (я бяру марскую  або ... Падрабязней »