Архіў катэгорыі : Дамашняя энцыклапедыя

Паўночны лімон

Чалавек любіць надзяляць расліны чароўнымі ўласцівасцямі або прыдумляць прыгожыя легенды, нават калі яны часам упарта разыходзяцца з гістарычнымі фактамі і здаровым сэнсам. Возьмем, напрыклад, адзін з сімвалаў восеньскай пары — журавіны. Якіх толькі гісторый не захавала да нашых дзён народная памяць! Тут табе і нераздзеленае каханне вадзяніка да прыгожай сялянкі, кроплі крыві невядомай багіні, якая згубілася ў цемры стагоддзяў, бітвы ... Падрабязней »

Морква і іншыя гісторыі

Калі б мяне спыталі, якую гародніну я лічу сімвалам восені, то я не вагаючыся назвала б моркву. Мяркуйце самі: яркая, смачная, карысная для здароўя, а колькі смачных рэцэптаў з ёй можна знайсці! Толькі паспявай гатаваць і радаваць дамашніх. Нягледзячы на тое, што моркву вырошчваюць даўно і паўсюдна, яе не заўсёды ўспрымалі як крыніцу вітамінаў і ежу: першапачаткова яна выкарыстоўвалася толькі ... Падрабязней »

Амерыканскі пірог: хочаш яшчэ… глыточак

Ежа — гэта не проста набор прадуктаў, якія чалавецтва ўжывае з нагоды і без, імкнучыся выконваць рэжым або насычаючы свой арганізм хаатычна і з задавальненнем. Яшчэ да Абрахама Маслоу і яго піраміды патрэб пра важнасць ежы гаварылі многія: ад Лаа-цзы да Піцірыма Сарокіна і яшчэ некалькі соцень вельмі паважаных і адукаваных таварышаў. Так, Лаа-цзы прапаноўваў бачыць у ежы сутнасць і ... Падрабязней »

Горкае шчасце

Калі б мяне папрасілі назваць адну агародніну, без якой немагчыма ўявіць сабе сусветную гісторыю гастраноміі, то я сказала б, што гэта… цыбуля. Потым, памаўчаўшы трохі, дадала: уся цыбульная агародніна. Складана паверыць, але на яе аснове можна прыгатаваць літаральна ўсё — ад супу да марожанага. А яшчэ не забудзьцеся пра духмяную выпечку і кансервацыі. У свеце няма кухні, у якой бы ... Падрабязней »

Крылы, ногі і хвасты

На бацькоўскай кухні любая, нават самая простая ежа здаецца творам кулінарнага мастацтва. Памятаю, з якім задавальненнем мы елі тушаныя курыныя шыі: мама гатавала іх на манер густога супу, з велізарнай колькасцю цыбулі, морквы і абавязковай варанай грэчкай у якасці гарніру. Другім любімым субпрадуктам у нашай сям’і была пячонка тушаная ў смятанным соусе з бульбяным пюрэ. Наша цётка, прыязджаючы ў госці ... Падрабязней »

ЕЖА, якая не ведае забарон

Калі б у кулінарыі існаваў спіс універсальных прадуктаў, то туды абавязкова трэба было б уключыць тварог. Без перабольшання можна сказаць, што тварог можа быць усім: ад самастойнай стравы да вытанчанага дэсерту з яго ўдзелам. У сярэдзіне будуць стаяць салаты, другія стравы, запяканкі і нават супы. Стравы з тварагу гатуюць адварнымі, смажанымі, запечанымі і, як правіла, падаюць з рознымі соусамі, сметанковым ... Падрабязней »

Страсці па супе

Суп быў і застаецца адной з самых старажытных страў, прыдуманых чалавекам. Гісторыкі ўсяго свету да гэтага часу не могуць сысціся ў вызначэнні хаця б прыблізнай даты яго стварэння. Адно можна сказаць дакладна: гэта адбылося пасля таго, як мы зразумелі, як абыходзіцца з агнём і як рабіць трывалыя гаршкі. Рэцэпты супоў можна знайсці ва ўсіх кухнях свету, яны могуць адрознівацца па ... Падрабязней »

ЧАС для кулінарных талентаў

З гастранамічнага пункту гледжання пост — гэта час праявіць свае кулінарныя таленты. Калі падысці да пытання ўзважана і дакладна ведаць, якія прадукты дазволены ў гэты час, то акажацца, што нават самыя строгія абмежаванні могуць скончыцца новымі смачнымі стравамі. Галоўная сутнасць Вялікага посту — падрыхтоўка да святкавання Вялікадня. Першы і апошні тыдзень — перадвелікодны — з’яўляюцца самымі строгімі. Есці можна адзін ... Падрабязней »

Па законах плаўлення

Уменне гатаваць з сырам можна параўнаць з талентам мастака: найтанчэйшыя адценні густаў, правільная тэмпература, дакладна расстаўленыя акцэнты — і перад вамі адкрываецца маляўнічая карціна. Італія, Швейцарыя, Мексіка і Вялікабрытанія падарылі нам свае выдатныя рэцэпты. Лазання, фандзю, кесайдзіяс і трус па-валійску — гэтыя стравы радуюць сэрца гурманаў па ўсім зямным шары. Нягледзячы на тое, што большасць з іх здаюцца лёгкімі ў ... Падрабязней »

Мудрасць кавы і сіла чаю

Даўным-даўно я прачытала гэтую фразу ў артыкуле, у якім аповед пра італьянскую каву чаргаваўся з парадамі і рэцэптамі па яе прыгатаванні. Справа была ранняй золкай венецыянскай зімой, калі толькі думка пра магчымую прагулку выклікае дрыжыкі і жаданне купіць білеты ў далёкія цёплыя краіны. “Рабі частыя прыпынкі ў кафэ і заказвай гарачае”, — з гэтымі словамі блізкія далі мне ў рукі ... Падрабязней »