Архіў катэгорыі : Наш сад

Размнажэнне герані вясной

Хачу падзяліцца вопытам размнажэння герані, якая ў мінулым годзе стала ўлюбёнкай на нашых прышкольных клумбах, цешачы гаспадароў і гасцей сваёй прыгажосцю. Час чаранкавання Лепшы спосаб размнажэння герані — чаранкаванне. Чаранкі можна нарыхтоўваць круглы год, але самы лепшы час, з найбольшым працэнтам укаранення, — перыяд з канца лютага да пачатку красавіка, калі расліна актыўна выпрацоўвае раслінныя сокі і з’яўленне каранёў адбываецца актыўна, ... Падрабязней »

Квітней, хатні кветнік!

Многія не ўяўляюць свайго жыцця без мілых сэрцу пакаёвых раслін. Але не ўсім вядома, што падкормка кветак цукрам пры захаванні правільных прапорцый дазваляе атрымліваць асалоду ад іх прыгажосці вельмі доўга. Магчыма, нашы парады дапамогуць вам напоўніць свой дом ноткамі вясновага настрою і цяпла. Некаторым здаецца, што хатнім кветкам патрабуецца толькі рэгулярны паліў вадой. Але львіная доля хатніх насаджэнняў знаходзіцца ў ... Падрабязней »

Клерадэндрум

Клерадэндрум — род вечназялёных ці лістападных раслін сямейства вербенавых з разгалінаванымі парасткамі даўжынёй да 4 м. Кветкаводы часта называюць гэтую расліну “вэлюм нявесты”, “нявіннае каханне”, “дрэва лёсу” ці “валькірыя”. Cярод жыццёвых форм пераважаюць ліяны, але таксама сустракаюцца дрэвы і кусты. На верхавінах парасткаў і ў ліставых пазухах размяшчаюцца шчытковыя або мяцёлчатыя суквецці, якія складаюцца з дробных, але вельмі прыгожых кветак. Яны ... Падрабязней »

Бружмель капрыфоль

Дэкаратыўны садовы бружмель — гэта не нейкі канкрэтны гатунак. Культура ўключае ў сябе мноства форм, якія адрозніваюцца знешнім выглядам, марозаўстойлівасцю, арэалам распаўсюджвання. Многія з іх вельмі дэкаратыўныя і карыстаюцца заслужанай любоўю ландшафтных дызайнераў. Бружмель дэкаратыўны выдатна ўпішацца ў дызайн любога ўчастка. Расліны падыходзяць для агаро­джы, стварэння зялёных груп, выдзялення садовых зон. Павойным бружмелем увіва­юць альтанкі і аркі. Яго можна камбінаваць ... Падрабязней »

Культывуем каранёвы сельдэрэй

Сельдэрэй — цудоўная культура, якая валодае шматлікімі карыснымі ўласцівасцямі. Дзякуючы вітамінам і мікраэлементам, гэты караняплод аказвае дабратворны ўплыў на арганізм чалавека. Напрыклад, ён паляпшае абмен рэчываў, знімае напружанне, стрэс, раздражняльнасць. Вядома, такі цуд можна купіць і ў магазіне, але ўсё ж лепш вырасціць яго ў сябе на агародзе або на дачы, папярэдне пасеяўшы дома насенне на расаду. Вырасціць расаду сельдэрэю ... Падрабязней »

Спацыфілум, ці “жаночае шчасце”

Сярод тых, хто любіць надзяляць расліны магічнымі ўласцівасцямі, спацыфілум лічыцца кветкай станоўчай, якая прыўносіць гармонію ў адносіны сямейнай пары, а адзінокім дапамагае знайсці сваю палавінку.Прадстаўніцам жаночага полу любога ўзросту ён садзейнічае ў набыцці душэўнага спакою, кахання і шчасця. Невыпадкова адна з назваў расліны —“жаночае шчасце”. Расліна вышынёй да 60 см мае кароткае карэнішча і пазбаўлена сцябла — лісце размяшчаецца на корані і расце з ... Падрабязней »

Укрыем ружы ад маразоў

Здаецца, ужо ў снежні трэба будзе ўкрываць дачныя ружы ад зімовых халадоў. У нас у Беларусі ў апошні час як быццам і не бывае вялікіх маразоў, але ўсё ж могуць быць даволі халодныя ночы, таму мы штогод практыкуем укрыццё шэрага гатунковых руж. Як толькі тэмпература ўсталюецца ў межах -5 — -7°С, то ўцяпляць ружы трэба неадкладна. Парасткі руж лепш за ... Падрабязней »

Вейгела

Вейгела цвітучая з’яўляецца лістападным кустом, адносіцца да сямейства Бружмелевых. Кветкі маюць форму званочкаў, буйныя, да 5 см; размяшчаюцца на галінах як адзінкава, так і няшчыльнымі групамі па 3—5 кветак. Расліна адрозніваецца вялікай разнастайнасцю афарбовак: белыя, крэмавыя і жоўтыя, розныя адценні ружовых, кармінна-чырвоныя і цёмна-чырвоныя. У якасці ўпрыгажэння для клумбы або саду вейгела падыходзіць ідэальна. Яна выдатна расце ў цені, любіць ... Падрабязней »

Вытокі прыгажосці — у дабрыні і любові

Падчас мінулага прэс-туру на Браслаўшчыну ў сярэдняй школе № 2 райцэнтра мы ўбачылі, напэўна, адно з самых нестандартных рашэнняў у афармленні метадычнага кабінета. Гарманічны дызайн памяшкання, у цэнтры — стол на 12 месцаў, мінімум неабходнай медыятэхнікі і, на першы погляд, нават вучэбна-метадычных матэрыялаў (што на справе не так — проста большасць знаходзіцца ў шафах, на якія не адразу звяртаеш увагу), ... Падрабязней »

Кветкавая рапсодыя Полаччыны

У Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца добраўпарадкаванню гарадоў, вёсак, устаноў і прылеглых да іх тэрыторый. Наша школа размешчана ў цэнтры мікрараёна “Марыненка”, дзе няма прыгожа аформленых сквераў, месцаў для адпачынку жыхароў: па вялікім рахунку ўсё абмяжоўваецца лаўкамі каля пад’ездаў дамоў і невялікімі клумбамі. Астравок прыгажосці Побач знаходзяцца шматпавярховыя жылыя дамы, таму ў вячэрні час школьны двор — упадабанае месца для прагулак мам ... Падрабязней »