Архіў катэгорыі : Наш сад

Клівія, ці Кафрская лілея

Клівія — гэта хатняя вечназялёная расліна без сцябла з доўгім цёмна-зялёным лісцем. Несапраўднае сцябло ўтворана з прыкаранёвых лістоў, якія шчыльна ахопліваюць адзін аднаго. Назву раслінам гэтага роду даў батанік Джон Ліндлі. Кветка атрымала імя ў гонар герцагіні Шарлоты Клайв — гувернанткі будучай каралевы Вікторыі, якая захаплялася кветкаводствам. А адну з разнавіднасцей называлі клівіяй Гардэна, па імені маёра Роберта Гардэна, які ... Падрабязней »

Модніца дуброўка

Дуброўка кустовая, курыльскі чай, пяцілісточнік кустовы — незвычайна трывалы куст, які вельмі разгаліноўваецца і мае шчыльную паўшарападобную крону вышынёй да 1,5 м. Лісце ў кустовай дуброўкі перыстае, складаецца з 5 ланцэтных лісткоў даўжынёй да 3 см з лёгкім апушэннем. Кветкі даволі буйныя, да 3,5 см у дыяметры, залаціста-жоўтыя, адзіночныя ці сабраныя ў маленькія суквецці. У кожнай кветцы каля 30 тычынак, ... Падрабязней »

Лілейны калейдаскоп

Лілеі садовыя вырошчваю ўжо шмат гадоў і на дачы, і на гімназічным участку. Мне падабаюцца гэтыя кветкі за разнастайнасць іх формы, афарбоўкі, непатрабавальнасць у доглядзе. У прыродных умовах прыгожыя шматгадовыя лілеі можна сустрэць у Еўропе, Азіі, а таксама ў Паўночнай Амерыцы. З гэтымі кветкамі звязана вялікая колькасць розных легенд. Так, у Старажытнай Грэцыі лічылася, што белыя лілеі — гэта кроплі ... Падрабязней »

Шматгадовыя кветкі

Ужо не адзін год паміж кветкаводамі ідуць спрэчкі, што лепш вырошчваць на клумбе і ў палісадніку — шматгадовыя расліны або аднагадовыя. Маўляў, ці варта кожную вясну важдацца з насеннем, расадай, ламаць галаву, што і дзе пасадзіць. Пасадзіў аднойчы — і ніякіх табе клопатаў. Тыя ж, каму падабаюцца аднагадовыя кветкі, прыводзяць свае аргументы: кожны сезон можна вырошчваць навінкі дый правераныя экзэмпляры, ... Падрабязней »

Хатні клён, ці Абуцілан

Трапічную расліну з буйнымі разнымі лістамі і вытанчанымі кветкамі, падобнымі да кітайскіх ліхтарыкаў, людзі заводзяць у сябе дома невыпадкова: многія вераць, што абуцілан валодае не толькі дэкаратыўнымі, але і некаторымі магічнымі ўласцівасцямі, здольны паляпшаць энергетыку дома, узнімаць настрой і нават забіраць людскі негатыў. Лічыцца, што, увабраўшы адмоўную энергію, абуцілан у момант трансфармуе яе ў станоўчую і дзеліцца са сваім клапатлівым ... Падрабязней »

Буякі садовыя і асаблівасці іх догляду

Сёння агульнавядома, якая гэта каштоўная расліна, таму спяшаюся зацікавціь ёй усіх, хто яшчэ не пачаў вырошчваць садовыя буякі. Калі вы вырашыце пасадзіць саджанцы буякоў, то адразу купляйце не менш за чатыры кусты-двухгодкі. Чаму чатыры? Каб зняць пытанне іх апылення. Бо буякі — самабясплодная расліна. Гэта значыць, ёй неабходна перакрыжаванае апыленне, таму на агародзе трэба высаджваць два і больш кустоў розных ... Падрабязней »

Час клапатлівага догляду вінаградных кустоў

Мой шматгадовы вопыт вырошчвання вінаграду дазваляе вызначыць месяцы асаблівага догляду гэтай далікатнай расліны. Зразумела, што патрэбны ён круглы год, але ёсць перыяды (чэрвень — жнівень) асаблівага клопату, незалежна ад гатунку вінаграду. Штогадовы летні догляд вінаграду мае неацэннае значэнне. Яго нельга пакідаць на волю лёсу, інакш вінаградныя кусты могуць ператварыцца ў дзікія зараснікі. Пасля таго як мы пасадзілі куст ці некалькі ... Падрабязней »

Элегантная страманта

Страманта — травяністая шматгадовая расліна, якая адносіцца да сямейства марантавых. Як і ўсе марантавыя, яна мае асаблівасць, па якой лёгка пазнаць прадстаўнікоў сямейства. У месцы злучэння ліставой пласцінкі і чаранка ёсць утварэнне з некалькіх пластоў клетак, якія дапамагаюць расліне хутка мяняць становішча лісткоў. Увечары або перад дажджом лісты складваюцца верхнім бокам унутр, паказваючы пры гэтым больш цёмны, часам пурпурны адварот. ... Падрабязней »

Збіраемся на экскурсію па біялогіі

Нас радуе веснавое надвор’е. Многія настаўнікі ўжо плануюць экскурсіі па біялогіі, каб навучэнцы набылі новыя веды, палюбаваліся прыгажосцю прыроды, азнаёміліся з відавой разнастайнасцю раслін. Але, адпраўляючыся на экскурсію, абавязкова трэба раска­заць навучэнцам аб правілах бяспечных паво­дзін, пры гэтым звярнуць увагу на асаблівасці атрутных дзікарослых раслін,якія ўтрымлі­ваюць небяспечныя для здароўя і жыцця рэчывы. Да ўрока біялогіі па тэме “Ядомыя і атрутныя ... Падрабязней »

Упрыгажэнне саду — фізасцегія

Фізасцегія — непатрабавальная і прыгожая шматгадовая расліна, цудоўнае ўпрыгажэнне саду. Фізасцегія віргінская — расліна сямейства губакветных, у прыродзе расце ў сырых лясах па берагах рэк і азёр у паўднёва-ўсходняй частцы ЗША. Гэтая расліна мае высокія сцёблы даўжынёй да 1 м, усыпаныя вытанчанымі трубчастымі кветкамі. Кветкі афарбаваны ярка, святочна: могуць быць белымі, ружовымі, бэзавымі, малінавымі. Вельмі прыгожа выглядаюць пасаджаныя разам рознакаляровыя ... Падрабязней »