Архіў катэгорыі : У вольны час

Брэсцкіх вуліц чароўнае святло

“Дабы в граде впредь тьмы не было, установить на улицах, площадях и иных местах модных фонарей изрядно…” І кожны вечар у вызначаны час інтэлігентны ліхтаршчык Віктар Пятровіч, які насамрэч выглядае так, быццам з мінулай эпохі, прыходзіць з лесвіцай на пешаходную Савецкую вуліцу і запальвае ўсе 17 ліхтароў. Добрая, светлая і казачная традыцыя жыве ў Брэсце з 2009 года. Сёння Брэст ... Падрабязней »

Бачанне будучыні ў дзіцячай творчасці

Установы адукацыі Гродзенскай вобласці сталі актыўнымі ўдзельнікамі абласной акцыі “Дзень Зямлі”, якую арганізаваў Гродзенскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі. Удзельнікі збіралі макулатуру, пластыкавыя бутэлькі, а таксама стваралі праекты-макеты школы будучыні і дома, у якім хацелася б жыць. У рамках акцыі было сабрана 308 тон макулатуры і больш за 3 тоны пластыку. Самымі актыўнымі былі ўстановы адукацыі Астравецкага, Лідскага, ... Падрабязней »

Гарбузовая творчасць

На градах нашага вучэбна-доследнага ўчастка каралём восені з’яўляецца гарбуз. Ён валодае мноствам карысных уласцівасцей. Часцей за ўсё гарбуз выкарыстоўваюць для гатавання розных страў. Японцы сцвярджаюць, што разам з гарбузом у дом уваходзяць не толькі здароўе і даўгалецце для ўсёй сям’і, але і дабрабыт, гармонія і любоў. Гарбуз з патончаным верхнім канцом з’яўляецца адным з талісманаў фэн-шуй, сімвалізуе поўную гармонію. Згодна ... Падрабязней »

Песня песень па-беларуску

Мінулае стагоддзе абрэзала многае спрадвечнае, што раней звязвала паміж сабой нашы вёскі, гарады і пакаленні. Не стала выключэннем традыцыйнае вяселле. Моладзь дзесяцігоддзямі агітавалі адмовіцца ад старых звычаяў, пераконвалі ў перавагах грамадзянскай рэгістрацыі шлюбу перад вянчаннем, а цяпер і рэгістрацыю многія лічаць неабавязковай. Сёння маладыя самі вырашаюць, як будуць святкаваць вяселле і ці будуць увогуле, — усё ж такі хочацца незабыўна ... Падрабязней »

На шахматным алімпе

Сярэдняя школа № 1 Маларыты стала месцам правядзення спаборніцтваў па шахматах, якія праходзілі ў рамках раённай спартакіяды вучняў. За званне лепшага шахматыста змагаліся хлопцы і дзяўчаты 2003 года нараджэння і маладзейшыя. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме. Сярод хлопцаў у індывідуальным заліку наймацнейшым шахматыстам прызнаны Артур Голуб з сярэдняй школы № 1 Маларыты. Ён паказаў прыгожую гульню, умела будаваў камбінацыі на ... Падрабязней »

Артсайклінг па-камянюцку

У Камянюцкай сярэдняй школе Камянецкага раёна, якую нядаўна наведалі супрацоўнікі нашай газеты ў рамках прэс-туру па Брэсцкай вобласці, нярэдка ладзяцца выставы творчых работ дзяцей з незвычайных матэрыялаў — і прыродных (балазе школа знаходзіцца літаральна ў Белавежскай пушчы), і, наадварот, той штучнай сінтэтыкі, без якой не абыходзіцца ў сваім жыцці чалавек, але якая не павінна забруджваць прыроду. Камянюцкая школа даўно славіцца ... Падрабязней »

Чароўная гульня

Гульня ў шашкі карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод выхаванцаў старшых груп нашай дашкольнай установы. Штогод у канцы навучальнага года мы праводзім шашачны турнір, які дазваляе выявіць і падтрымаць таленавітых дзяцей, павысіць узровень майстэрства сярод аматараў гульні, а таксама папулярызуе яе. Арганізацыя турніру патрабуе вялікай папярэдняй работы з выхаванцамі, іх бацькамі, педагогамі. Спачатку мы право­дзім адборачны этап. Тыя, хто праявіў у ім ... Падрабязней »

Лета ў зоакутку

Заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах заалагічнага профілю даюць магчымасць навучэнцам не толькі атрымаць дадатковую адукацыю па біялогіі і заалогіі, але і назіраць, даглядаць, карміць жывёл кутка жывой прыроды, аквакласа. Калекцыя жывёл Гродзенскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі налічвае больш за 30 відаў. Ёсць сярод іх і тайландскія палачнікі, сярэднеазіяцкая і чырванавухая чарапахі, маісавы полаз, гекон токі, плямісты эўблефар, ... Падрабязней »

Сабе не затратна, а дзецям прыемна

Рыхтуючыся да лета, мы загадзя сталі думаць, як будуць гуляць нашы выхаванцы, а галоўнае — з чым? Набыць новае спартыўнае абсталяванне не заўсёды магчыма, а вось праявіць фантазію і творчасць, зрабіць штосьці сваімі рукамі — гэта нам пад сілу. Утулка ад клейкай паперы ператвараецца ў гімнастычную палку для развіцця рухальных навыкаў. З кардоннай тубы атрымліваюцца бярвенцы для пераступання. Непрыдатныя мячы, ... Падрабязней »

Тэдзі, я цябе люблю…

Канец 2000-х. Стомлены і шчаслівы, я пераступаю нарэшце парог сваёй кватэры пасля тыднёвай камандзіроўкі ў Берлін. Скідваю ў вітальні красоўкі і куртку, іду з рукзаком у пакой і пачынаю раскладваць на канапе берлінскія “трафеі”: цукеркі, бутэлькі, магніцікі, нават джынсы Mustang — created in Germany, але made in Thailand… У апошнюю чаргу выкладваю з рукзака плюшавага мішку — сімвал Берліна, Teddybär. ... Падрабязней »