Казка пра снегавікоў

Дзесьці ў цэнтры Еўропы, на захадзе Беларусі, у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, ёсць невялікая, сучасная, прыгожая вёска Мінойты, у якой жывуць дружныя дзеткі і ходзяць у 4 клас. Ведаюць яны, што ў Белавежскай пушчы размясціўся ў сваім палацы Дзед Мароз і яго ўнучка Снягурка. Аднойчы дзеці вырашылі, што сумна ім адным жыць, таму дамовіліся зрабіць памочнікаў: снегавікоў і снегавічак. Будуць яны хадзіць у школу, вучыць урокі, рабіць кармушкі для птушак, дапамагаць дзядулю рыхтаваць навагоднія падарункі для дзяцей. А яшчэ будуць гуляць у хакей і снежкі, хадзіць у лыжныя паходы і, вядома ж, як і ўсе мы, з нецярпеннем чакаць галоўнай падзеі —Новага года!


Вырашылі дзеці гэтую праблему лёгка: зрабілі снегавікоў аж 9 штук і 1 снегавічку. Ва ўсім гэтым дзецям аказалі дапамогу іх любімыя таты і мамы, а часам і дзядулі з бабулямі.

Самы казачны снегавік атрымаўся ў Антона Казлоўскага. Самы бліскучы — у Віялеты Рум. Самы крэатыўны — у Ягора Расінскага, а самы пухнаты — у Арцёма Сялевіча. У Мікіты Глушонка — навагодні, а снегавік-волат — у Аліны Сцяфанавай. Самы спартыўны снегавік — у Машы Кісель, а вось самы хітры — у Наташы Мельнікавай. Самы маленькі снегавік — у Паліны Скібінай. Самая прыгожая дзяўчынка-снегавічка атрымалася ў Сашы Грынцэвіч.

Вось такая самая-самая сям’я снегавікоў атрымалася ў нашым дружным 4 класе Мінойтаўскай школы!

З гэтага часу і пачаліся вясёлыя і неверагодныя прыгоды снежных памочнікаў Дзеда Мароза … А якія? Вам мы і прапаноўваем прадоўжыць зімовую казку.

 

Вучні 4 класа Мінойтаўскай сярэдняй школы
Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

*