Цудоўныя ліяны

У гады майго далёкага дзяцінства, бадай, ніводны кветнік не абыходзіўся без іпамеі — вясёлай ліяны з кветкамі-грамафончыкамі розных колераў. Яна чаплялася за плот, дэкарыруючы не заўсёды прывабны яго выгляд, цвіла з мая да самых замаразкаў. Між тым сямейства ліян даволі багатае на розныя кветкі. Сярод іх можна знайсці віды для ўпрыгажэння балконаў і лоджый, кампактныя, даўжынёй да 1,5 м, можна ... Падрабязней »

Знайдзіце куточак для цыніі

Некалькі гадоў назад каля аднаго адміністрацыйнага будынка я ўбачыла цэлую клумбу чырвоных цыній. Вялікія, як сподачак, суквецці былі настолькі прывабнымі, што нельга было адвесці погляд. У той момант я вырашыла, што цыніі будуць абавязкова цвісці на маёй клумбе каля пад’езда. У прынцыпе, я садзіла іх і раней, але няшмат. Цынія — даўно знаёмая ўсім расліна. У вёсках яе часта называюць ... Падрабязней »

Агародны фікус, ці Ватачнік сірыйскі

Расліна, пра якую я хачу расказаць, на жаль, малавядомая, многія пра яе нічога і не чулі. А шкада, бо яна валодае шэрагам важных уласцівасцей, асабліва для людзей хворых. Назваў у гэтай расліны некалькі: агародны фікус, эскулапава трава, ластавень, ватачнік сірыйскі. Агародным фікусам яе называюць за тое, што пры пашкоджанні сцябла расліна вылучае белы млечны сок, эскулапавай травой — за гаючыя ... Падрабязней »

Пісьмы сабе і іншым

Адным з яркіх уражанняў для мяне ў годзе, які надышоў, стала кніга — перапіска Астрыд Ліндгрэн з падлеткам Сарай Шварт (Юнгкранц). Выданне знайшлося ў адной незвычайнай кнігарні. Назва ў кнігі арыгінальная: “Вашы пісьмы я захоўваю пад матрацам”, і гэта зразумела, бо ўдзельніцы гэтай перапіскі — людзі незвычайныя, адной з якіх у той час было 63, а другой — 12 гадоў. ... Падрабязней »

Водар зімы

Зіма — гэта заўсёды крыху выпрабаванне на трываласць: холад, кароткі светлавы дзень. Час прыгожы, ды крыху сумны, асабліва калі снег — гэта больш мара, чым рэальнасць. Усім нам хочацца выпіць гарачага, каб адчуць цеплыню пледа і пяшчотнасць, і ў той жа час мы чакаем вяртання лета — вось, бадай, асноўная думка і сакрэт папулярнасці цёпла-гарачых вострых смакаў. Самыя распаўсюджаныя напіткі ... Падрабязней »

Экалагічнае падарожжа з календаром

Экакаляндар стваралі ўдзельнікі абласнога завочнага конкурсу інфармацыйных матэрыялаў эколага-біялагічнай накіраванасці, які арганізаваў Гродзенскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі. На конкурс было прадстаўлена 98 календароў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Як паведаміла загадчык аддзела экалогіі і інтэлектуальнага развіцця палаца Ганна Лушчык, у сувязі з вялікай колькасцю работ пераможцаў вызначалі ў сямі намінацыях. ... Падрабязней »

Калі ёсць любімая справа

Выдатная прырода Беларусі, пышныя яе гарады, ціхія вёскі, але галоўны набытак — гэта людзі, якія нас акружаюць, людзі, якія жывуць побач з намі. Навучэнцы 3 класа Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна наведалі жыхарку пасёлка Раісу Аркадзьеўну Аляшкевіч. Мінулае Раісы Аркадзьеўны — гэта цяжкае пасляваеннае дзяцінства, гады вучобы, работа ў пасялковым савеце. Працавала шмат, не шкадуючы сіл і часу, выхоўвала сыноў, ... Падрабязней »

Казка пра снегавікоў

Дзесьці ў цэнтры Еўропы, на захадзе Беларусі, у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, ёсць невялікая, сучасная, прыгожая вёска Мінойты, у якой жывуць дружныя дзеткі і ходзяць у 4 клас. Ведаюць яны, што ў Белавежскай пушчы размясціўся ў сваім палацы Дзед Мароз і яго ўнучка Снягурка. Аднойчы дзеці вырашылі, што сумна ім адным жыць, таму дамовіліся зрабіць памочнікаў: снегавікоў і снегавічак. Будуць ... Падрабязней »

Падарунак да Новага года

Калядны кактус вядомы ў нас вельмі даўно. Навуковая назва яго — шлюмбергера. Яго галінкі складаюцца з плоскіх пакарочаных сегментаў даўжынёй 2—3 см. Новыя сегменты ўтвараюцца на канцах старых, а на канцах маладых з’яўляюцца гладкія канічныя бутоны. Кветкі ў шлюмбергер буйныя і яркія. На здаровых раслінах яны ўтвараюцца ў вялікай колькасці і распускаюцца амаль адначасова, так што ўвесь хмызнячок ператвараецца ў ... Падрабязней »

Эфектная аралія

Дзякуючы элегантнаму, вельмі прыгожаму лісцю, гэта адна з самых распаўсюджаных пакаёвых раслін. Аралія — буйная вечназялёная расліна з разлапістым, шырынёй 15—45 см, скурыстым, лопасцевым, чымсьці падобным на раскрытую далонь лісцем на доўгіх чаранках. Аралія (альбо фатсія) адносіцца да сямейства араліевых. У пакаёвым кветкаводстве часцей сустракаецца фатсія японская. Яе радзіма — Японія і Паўднёвая Карэя. У прыродзе вырастае да 6 м, ... Падрабязней »