Марошка — бурштынавая царыца балот

Марошка — шматгадовая расліна сямейства Ружавыя, сваячка маліны. Культуру называюць па­рознаму: тарфяная ягада, імховая парэчка, балотны бурштын. Гэтая карысная ягада багатая на вітаміны C і А. Яна эфектыўна змагаецца з прастуднымі захворваннямі, а яшчэ паляпшае зрок і актывізуе работу шчытападобнай залозы, спрыяе абнаўленню і аднаўленню тканін, умацаванню нервовай сістэмы, выводзіць з арганізма таксіны, а таксама эфектыўна спрыяе зніжэнню рызыкі анказахворванняў. ... Падрабязней »

Даўкія ягады ароніі

Чарнаплодная рабіна, або аронія чарнаплодная — добра вядомая ў многіх кутках Беларусі шматгадовая расліна. Аронія выкарыстоўваецца не толькі для атрымання карысных і смачных пладоў, але і для азелянення. На гронках красуюцца сакавітыя чорныя ягады, а прыгожая лістота да восені расквечваецца ўсімі адценнямі жоўтага, залацістага, чырвонага колеру. Вырошчваюць аронію як пладовую, лекавую і дэкаратыўную расліну. Абзавесціся ёй на сваім участку будзе  ... Падрабязней »

Хітрыкі ад Анатольеўны

Прабачце, калі ласка, паважаныя мужчыны, але ўсю гаспадарку і побыт у сям’і звычайна вядзе жанчына і вялікую частку свайго часу яна праводзіць на кухні. Напэўна, у кожнай гаспадыні ёсць свае маленькія сакрэты і хітрыкі, якімі яна карыстаецца, каб сэканоміць каштоўны час або зрабіць сваю каронную страву непаўторнай. Жанчынкі! Скарыстайцеся спісам хітрыкаў ад Анатольеўны, якія дапамагаюць ёй адчуваць сябе на кухні як ... Падрабязней »

Восеньскія фантазіі

Восень радуе нас не толькі цёплым надвор’ем, але, і гэта найперш, мноствам яркіх фарбаў. А яшчэ гэта цудоўная пара для палёту фантазіі і стварэння арыгінальных вырабаў з прыроднага матэрыялу. Выхавальнікі і выхаванцы ясляў-сада № 4 Астраўца і Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна так і зрабілі. І сваімі дасягненнямі яны дзеляцца з намі. Ірына ГАН, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 4 Астраўца: Адной ... Падрабязней »

Здаровая пастава дзяцей

Здаровая пастава — залог прыгажосці і здароўя чалавека. Няправільная пастава з’яўляецца не толькі касметычнай праблемай, але і вядзе да сур’ёзных неўралагічных праблем у дарослым узросце. На шляху да правільнай паставы Не пакідайце без увагі заняткі фізічнай культурай. Рацыянальныя фізічныя нагрузкі дапамогуць сфарміраваць мышачны гарсэт, без якога падтрыманне правільнай паставы немагчыма. Нагрузкі павінны адпавядаць стану здароўя школьніка. Выконвайце парады ўрача. Для ... Падрабязней »

Пераначуем — больш пачуем, ці Каралеўская дарога да несвядомага

Калі хтосьці лічыць сон страчаным для жыцця часам, то ён памыляецца. Сон стварае саму магчымасць жыць з пункту гледжання фізіялогіі. Сон сам з’яўляецца жыццём цікавым, напоўненым сюрпрызамі, аналітычнай работай такой якасці і ўзроўню, якія немагчымы пры няспанні. Сон можа стаць неабходнай падказкай, імпульсам для правільных дзеянняў, нават прадказаць будучыню. Невыпадкова апісанне сноў герояў — адзін з любімых прыёмаў пісьменнікаў і ... Падрабязней »

Гартэнзія мяцёлчатая

Мяцёлчатая гартэнзія — папулярная расліна нашых садоў. У цяперашні час выведзена мноства яе гатункаў для азелянення паркаў, садоў і прысядзібных участкаў. Яна вядома дзякуючы таму, што надзвычай прыгожа цвіце і доўга ажыўляе ландшафт яркімі фарбамі сваіх суквеццяў. Выдатна выглядае такая гартэнзія як у адзіночных, так і ў групавых пасадках. Дзякуючы ўстойлівасці расліны да загазаванасці, добра расце і пышна цвіце ў ... Падрабязней »

Кулінарны майстар-клас

У Гомельскай Ірынінскай гімназіі правялі незвычайны майстар-клас па роспісе пернікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся кулінарнаму майстэрству ў юнага кандытара Мікіты Моцара. Мікіта вучыцца ў 11 класе гомельскай сярэдняй школы № 1, а яго маці  працуе ў гімназіі. Цікавасць да кандытарскіх тэхнік з’явілася ў хлопца яшчэ ў 9 класе. Узнікла раптоўна і вельмі захапіла. Паколькі ў сям’і прафесійна ніхто не валодае гэтым ... Падрабязней »

Артэрыяльная гіпертэнзія

Артэрыяльная гіпертанія (гіпертэнзія, гіпертанічная хвароба) — хранічнае захворванне, якое найбольш часта сустракаецца ў дарослых, звязанае з павышэннем артэрыяльнага ціску. Цалкам вылечыць яго нельга, аднак свой стан можна трымаць пад кантролем. Павышаны ціск — адзін з фактараў рызыкі ішэмічнай хваробы сэрца (рызыка ў гэтым выпадку разумеецца не толькі як высока падымаецца ціск, але і час, на працягу якога назіраецца павышаны ціск). ... Падрабязней »

Аматарам простай і смачнай ежы прысвячаецца

Скумбрыя, або макрэль, — смачная і карысная рыба, колькасць амега-3, што ў ёй змяшчаецца, дапамагае прадухіліць інфаркт, атэрасклероз і іншыя хваробы. Не выключайце яе са свайго рацыёну. “Скумбрыя-выручалачка” Інгрэдыенты: вада — 1 л; соль — 1 ст.л.; цукар — 1 ст.л.; лаўровы ліст — 1 шт.; перац чорны гарошкам — 3 шт.; скумбрыя — 3 шт. Cпачатку я ачышчаю рыбу. Раблю ... Падрабязней »