Радасць без умоў

Мара любога чалавека быць шчаслівым. Але як адчуць шчасце і захаваць яго? Шчаслівага чалавека людзі часта вызначаюць як паспяховага ў сям’і і асабістым жыцці. Сапраўды, адносіны з’яўляюцца вельмі важнай крыніцай поспеху. Значнасць тых ці іншых узаемаадносін неаднолькавая ў розныя перыяды жыцця. Для маленькіх дзяцей важней за ўсё адносіны з бацькамі, потым — перавага на баку сяброўства, а потым на першы план ... Падрабязней »

Бацькі і дзеці: давайце будзем разам

Бацькі — гэта самыя галоўныя і незаменныя людзі ў жыцці любога чалавека. Мама — гэта пяшчота, каханне, цяпло, клопат. Тата — гэта сіла, абарона, упэўненасць, стабільнасць. Сям’я аказвае вялікі ўплыў на тое, што дзіця будзе лічыць важным у жыцці, на фарміраванне яго сістэмы каштоўнасцей. Дзеці свядома і несвядома арыентуюцца на прыклад сваіх бацькоў. Дзіця з’яўляецца адлюстраваннем той сям’і, у якой ... Падрабязней »

Выбіраем шампунь для малышоў

Сёння рынак дзіцячай касметыкі прапануе велізарны выбар крэмаў, маслаў, шампуняў, пены і ласьёнаў. Дзеці асабліва адчувальныя да шкодных рэчываў, бактэрый і мікробаў, здольных выклікаць раздражненне і алергію на мяккай скуры. Менавіта таму якасныя дзіцячыя сродкі гігіены маюць у сваім складзе супрацьзапаленчыя кампаненты, а таксама элементы, якія ўвільгатняюць, насычаюць скуру і ўмацоўваюць валасяныя цыбуліны. На што трэба звярнуць увагу пры выбары ... Падрабязней »

Яркае сонейка

Хурма — цікавая ягада, якая не кожнаму прыходзіцца па смаку. Яе яшчэ называюць кітайскім персікам, зімовай вішняй, яркім сонейкам. Салодкая, духмяная і прыемная тэкстура хурмы з’яўляецца вітамінным і лячэбным прадуктам. Гэта сапраўднае сховішча мікраэлементаў, глюкозы, антыаксідантаў і іншых карысных рэчываў. Комплекс вітамінаў асабліва карысны падчас зімовага перыяду, калі павялічваецца верагоднасць вірусных захворванняў. Спелая хурма аказвае бактэрыцыднае дзеянне на мікрафлору кішэчніка, ... Падрабязней »

Карысны велікан

Гарбуз — сапраўдны ўладар восені. Упершыню гарбуз людзі сталі вырошчваць у Паўднёвай Амерыцы больш за 8 тысяч гадоў назад, у Еўропе гэтая агародніна з’явілася ў XVI стагоддзі дзякуючы іспанскім мараплаўцам. Каларыйнасць гарбуза складае 28 ккал на 100 грам прадукту. Да таго ж змяшчаецца 1 грам бялку на 100 грам гарбуза, а значыць, колькасць бялку ў ім большая, чым у перапёлчыных ... Падрабязней »

Хутка ўсё здарыцца…

Зіма на носе — так сказалі б нашы продкі пра час, які мы зараз з вамі пражываем. З надыходзячай зімой звязаны прыемныя і клопатныя дні падрыхтоўкі і святкавання галоўнай падзеі халоднай пары года — Новага года. Прапануем з душой падысці да яго падрыхтоўкі. Такі падыход запатрабуе ад нас нямала часу. А ён бяжыць хутка. У кожнага народа свае навагоднія традыцыі. ... Падрабязней »

Казкі для сучасных дзетак

З Настассяй Яўгенаўнай Маршалак я пазнаёмілася на фестывалі педагагічнай творчасці ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Прыгожая маладая жанчына ў беларускім нацыянальным строі адразу звяртала на сябе ўвагу, як і экспазіцыя санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні, якую яна прадстаўляла, таксама. Настасся Яўгенаўна расказвала калегам, як у садку дзетак вучаць народнай творчасці, беларускім традыцыям, у тым ліку праз тэатральную дзейнасць. Штомесяц ... Падрабязней »

Мудрая парада на кожны дзень

Да новага навучальнага года ў нашай школе значна абнавілі кабінет псіхолага. Зараз тут створаны спрыяльныя ўмовы для ўзаемадзеяння псіхолага з дзецьмі рознага ўзросту, педагогамі, бацькамі. Кабінет падзелены на зоны, дзе можна аказваць розныя віды псіхалагічнай дапамогі. Для працы з дзецьмі большую частку кабінета займаюць гульнявая і карэкцыйна-развіццёвыя зоны. Тут размешчана шафа з цікавымі настольнымі гульнямі, канструктарамі, мяккімі цацкамі, створана ўтульная ... Падрабязней »

Адзежка на ножкі

Якога толькі абутку не ўбачыш на нагах у школьнікаў малодшых класаў: туфлі, красоўкі, кеды, сандалі, басаножкі! Прадстаўлены разнастайныя варыянты розных колераў і матэрыялаў. Але дасведчанаму погляду адразу заўважна, чые бацькі падышлі да пытання выбару старанна і з усёй адказнасцю, а хто запхнуў у пакет для “зменкі” пару, якая першай трапіла на вочы. Калі на нагах у школьніка чэшкі або шлёпкі, ... Падрабязней »

Знайсці патрэбны рытм

Заіканне — складанае парушэнне маўлення, якое праяўляецца расстройствам яго нармальнага рытму, адвольнымі спыненнямі ў момант выказвання ці вымушанымі паўтарэннямі асобных гукаў і складоў, што адбываецца з прычыны сутарг органаў артыкуляцыі. Іншымі словамі, заіканне — гэта парушэнне рытму і плаўнасці маўлення, якое выклікае цяжкасці ў вусных зносінах. У розных краінах свету працэнт тых, хто заікаецца, неаднолькавы і залежыць ад некаторых нацыянальных ... Падрабязней »