Не трэба трымаць сонечны ўдар

Лета, сонца, мора, адпачынак і… сонечны ўдар. Як бы сумна гэта ні гучала, але ніколі не варта цалкам расслабляцца і забываць пра сваё здароўе. Пры высокай тэмпературы паветра арганізм пераграваецца і траціць здольнасць падтрымліваць нармальную тэмпературу цела. Гэта можа адбыцца дзе заўгодна: на пляжы, на рабоце, у машыне. Для цеплавога ўдару не патрэбны прамыя сонечныя промні, бывае дастаткова залішне шчыльнага ... Падрабязней »

Салат… Як многа ў гэтым слове

Хочаце задаць тэму размовы за святочным сталом? Або раптоўна арганізаваць кулінарную бітву сярод гаспадынь? Пачніце размову пра салат, і я вас запэўніваю, што нават далёкія ад кулінарыі людзі пачнуць дзяліцца ўспамінамі і рэцэптамі з сямейных сшыткаў. Сучаснаму чалавеку цяжка ўявіць, што яго не вельмі далёкія продкі не ведалі, напрыклад, што такое салат з памідораў або гуркоў. А любімаму ў многіх ... Падрабязней »

Калі ў душы расцвітаюць незабудкі

Старажытная мудрасць гаворыць: “Каб выхаваць добрага чалавека, трэба штодзень на працягу многіх гадоў даваць дзіцяці чатыры ўрокі: здароўя, любові, мудрасці і працы”. “Навучыць дзіця працаваць — гэта значыць зрабіць яго шчаслівым на ўсё жыццё”, — упэўнена Святлана Валянцінаўна Курская, госця нашай рубрыкі. Як настаўнік працоўнага навучання, сурдапедагог (педагог для дзяцей са зніжэннем або адсутнасцю слыху) Святлана Валянцінаўна імкнецца вучыць дзяцей ... Падрабязней »

Колас і яго машыны

Уяўляеце сабе такую сітуацыю. Ноч. 1940 год. Па трасе Мінск — Масква нясуцца яны — два чорныя навюткія прыгажуны легенды амерыканскага аўтапрама “Шэўрале”. Іх хуткасць — 140 кіламетраў у гадзіну. Адзін “Шэўрале” часам пераганяе другі. Другі пераганяе першы. За рулём аднаго — вусаты дзядзька. За рулём другога — менш вусаты, але на ноч няголены. Пераганяючы адзін аднаго, яны час ад ... Падрабязней »

Кававае дрэва

Мноства людзей не ўяўляюць сабе раніцы без кубачка кавы! Але нямногія ведаюць, што кававае дрэва можна вырошчваць як пакаёвую расліну. Стройнае дрэўца з пірамідальнай кронай, распасцёртымі галінамі, светла-шэрай карой і ярка-зялёным бліскучым лісцем, снежна-белыя, з пяшчотным пахам зорчатыя кветкі ў густых суквеццях і, урэшце, цёмна-чырвоныя або барвовыя, падобныя на спелую вішню, бліскучыя плады — такія эстэтычныя вартасці гэтай расліны. Упершыню ... Падрабязней »

Дзеці і вада — бяда?

Самы лепшы час года для дзяцей — гэта лета. Ад адчування свабоды можна звар’яцець, а ад таго, што наперадзе шмат часу для адпачынку, увогуле страціць галаву. І гэта не перабольшанне, бо пасля навучальнага года дзеці, закінуўшы заплечнікі і партфелі, нават думаць не хочуць пра абавязкі, правілы і розныя табу. Усё! Свабода! Адстаньце ўсе! Адно з самых любімых месцаў адпачынку і ... Падрабязней »

Галаўны боль цярпець небяспечна

Крывяносныя сасуды галаўнога мозга сучаснага чалавека адчуваюць пастаянныя перагрузкі. Работа за камп’ютарам, забруджванне паветранага асяроддзя плюс курэнне, канфлікты на рабоце і дома, іншыя фактары, з якімі сучасныя людзі сустракаюцца штодзень, правакуюць сасудзістыя захворванні. Больш за 60% гараджан перыядычна пакутуюць ад сімптомаў парушэння мазгавога кровазвароту, самы распаўсюджаны з якіх — галаўны боль. Звычайна яго ўспрымаюць як вынік банальнага ператамлення або празмернай ... Падрабязней »

Бананавы рай

Бананы — гэта смачна, іх можна купіць практычна ў любым магазіне нашай краіны ў любую пару года. Існуе велізарная колькасць дэсертаў з іх выкарыстаннем. Бананы ідэальныя для хуткіх перакусаў і ў якасці ежы для дзяцей. Вось, уласна кажучы, і ўсё, што большасць з нас ведае аб гэтым фрукце, які даўно стаў для нас звыклым. Для пачатку банан — гэта шматгадовая ... Падрабязней »

“Школьные годы чудесные: с книгою, с дружбою, с песнею”

На асаблівым рахунку ў чалавецтва музычны талент. Кампазітары, музыканты-інструменталісты, спевакі ствараюць асаблівую эмацыянальную атмасферу, абуджаюць у нас лепшае, натхняюць ствараць, дапамагаць, падтрымліваць. У цяперашні час асабліва важнай справай для педагогаў і бацькоў становіцца разуменне асаблівасцей дзіцяці. Важна назіраць і адчуваць, у чым таленавітыя нашы дзеці. Заўважаючы здольнасці, важна іх развіваць, тым самым прыўносіць шчасце ў жыццё хлопчыкаў і дзяўчынак. Не ... Падрабязней »

Ворлік, ці аквілегія

У невялікай французскай вёсачцы жыла сварлівая жанчына, якая надакучвала мужу бясконцымі прыдзіркамі. Не вытрымаў муж і вырашыў з буркухай расстацца. Жанчына перапужалася, пайшла да людзей за парадай, і адзін жыхар, жадаючы дапамагчы няшчаснай, парэкамендаваў жанчыне зварыць кветкі ворліка і, як толькі ў яе з’явіцца жаданне пабурчаць, набіраць у рот воднага адвару і трымаць яго да таго часу, пакуль жаданне павучаць ... Падрабязней »