Час кветак і букетаў

Лета — час кветак і букетаў… Яркімі ўзорамі расцвілі гарадскія балконы і клумбы, рознакаляровымі блікамі зайгралі дачныя ўчасткі. Чаго варты адны толькі назвы: ад сціплых браткаў да велічнай “царскай кароны” і рамантычных “пырскаў шампанскага”. Самы час радаваць кветкавымі кампазіцыямі сябе і блізкіх. І хіба для гэтага патрэбна прычына? Наш чэрвеньскі майстар-клас прысвечаны каркаснаму букету, паколькі фларысту-пачаткоўцу лягчэй размясціць кветкі ў ... Падрабязней »

Цудоўная танцоўшчыца — асцільба

Цудоўная танцоўшчыца паўсвету — так называюць кветкаводы асцільбу. Жадаючы ўпрыгожыць цяністыя куточкі свайго кветніка, многія доўга не могуць вырашыць, якія кветкі выбраць. А іх, дарэчы, нямала — хоста, асцільба, бузульнік, гейхера. Сёння я хачу расказаць пра асцільбу. Аднойчы, калі я набыла кусцік на рынку, мая добрая знаёмая, кветкавод са стажам, заўважыла, што расліна гэтая не вартая вельмі ўжо вялікай увагі. ... Падрабязней »

Вострыя кішэчныя інфекцыі

Лета — спрыяльны час не толькі для адпачынку, але і, на жаль, для размнажэння ўзбуджальнікаў розных хвароб, у першую чаргу вострых кішэчных інфекцый. Па даных САЗ, штодзённа ў свеце рэгіструецца 275 мільёнаў дыярэйных захворванняў у дзяцей і дарослых. Хварэюць людзі практычна ва ўсіх краінах свету незалежна ад сацыяльнага становішча, нацыянальнасці, расы, полу і ўзросту. Захворванні рэгіструюцца паўсюдна на працягу года, ... Падрабязней »

Вялікая свечка ліатрыса

Нярэдка перад кветкаводамі стаіць пытанне: якую кветку пасадзіць у цэнтр кветніка? Каб яна была выразнай, прыцягвала да сябе ўвагу і доўга не страчвала дэкаратыўнасць. Адна з такіх кветак — кана. Але яна не вельмі простая ў доглядзе, патрабуе спецыяльных навыкаў. Больш просты варыянт — ліатрыс каласковы. Кветка гэтая цвіце белымі, малінава-ружовымі і бэзавымі суквеццямі, якія ўтвараюць коласападобнае суквецце, што па ... Падрабязней »

Каб адпачынак быў на карысць

Здароўе, радасць сонечных дзён і доўгачаканы адпачынак абяцае нам лета, але ў адпачынку ёсць і адваротны бок, пра які не варта забываць. Што трэба ведаць? Бадай, няма больш эфектыўнага спосабу загартоўкі, чым водныя працэдуры. Плаванне, як від фізічных практыкаванняў, паляпшае кровазварот і дыханне, здымае боль у мышцах і нервовых ствалах, дапамагае аднавіць і павялічыць аб’ём руху ў паралізаваных канечнасцях і ... Падрабязней »

Прымула

Раней, калі не было столькі экзатычных веснавых кветак, першае месца ў палісадніках і кветніках займала прымула. Яна заўсёды зацвітала да Вялікадня і яе з’яўленне было звязана менавіта з гэтым святам. Але, каб прымула сапраўды парадавала вас, трэба ведаць некалькі асноўных прынцыпаў яе вырошчвання. Па сваім паходжанні прымула — горная расліна. Яна не любіць вельмі яркае сонца, утульна адчувае сябе ў ... Падрабязней »

Дарослыя праблемы юнага ўзросту

Мастапатыя лічыцца самым распаўсюджаным захворваннем малочнай залозы. Мастапатыя — гэта дысплазія малочнай залозы, ці развіццё змяненняў тканкі малочнай залозы з ненармальнымі суадносінамі эпітэліяльнага і злучальнатканкавага кампанентаў. Па вызначэнні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, гэта фіброзна-кістозная хвароба, якая характарызуецца шырокім спектрам змяненняў тканак малочнай залозы. Мастапатыя можа развівацца ў любым узросце. У падлеткавым узросце гэтае захворванне называецца ювенільнай мастапатыяй. Да пубертатнага перыяду ... Падрабязней »

БІСЕРАПЛЯЦЕННЕ — гэта выражэнне майго “Я”

Кожны год у бібліятэцы № 11 Гомеля праходзяць выставы творчых работ жыхароў раёна. І гэты год не стаў выключэннем. Адкрыццём сезона стала выстава работ Юліі Віктараўны Львовіч “Бісерны россып”. Яе выдатныя ўпрыгажэнні, якія бяруць у палон сваёй прыгажосцю, маглі пабачыць чытачы і госці нашай бібліятэкі. Усе былі ў захапленні, ніхто не застаўся абыякавым, а многія нават пажадалі набыць сабе такія ... Падрабязней »

Сакрэты прыгатавання — добрыя думкі і добры настрой

Вялікдзень — адно з галоўных свят у рэлігійным календары. Новазапаветнае, хрысціянскае свята было ўстаноўлена апосталамі неўзабаве пасля смерці і Уваскрэсення Хрыста. Галоўная ідэя новазапаветнага свята — перамога над смерцю, урачыстасць і безумоўная вера, якая выключае сумненні і прымушае чакаць цуду. Хрысціянства, якое прыйшло на Русь з Візантыі, прыўнесла ў святкаванне царкоўны рытуал. Свята атрымала назву “цар дзён”, ці Вялікдзень. Тыдзень, ... Падрабязней »

Упрыгожыць дом сваімі рукамі

Чым старыя савецкія мультфільмы адрозніваюцца ад сучасных? Тым, што іх з задавальненнем глядзелі і дзеці, і дарослыя, а таксама тым, што іх ніколі не надакучвае пераглядаць. Ну вось, напрыклад, як мультфільм пра дамавічка Кузю. Такі ўжо ён, гэты Кузя, кранальна-пяшчотны і сімпатычны. А яшчэ, як вядома, добрыя дамавікі засцерагаюць дом ад розных нячысцікаў. Прапісаць такога дамавіка ў нашай хаце нескладана ... Падрабязней »