Архів тега: рэцэпт

Сіньёр Памідор

Еўропа пазнаёмілася з таматам у XVI стагоддзі, калі іспанцы і партугальцы прывезлі яго з Мексікі. Вырошчвалі тамат спачатку як дэкаратыўную расліну, у вазонах на падаконніках, высаджвалі вакол садовых альтанак і ў аранжарэях сярод экзатычных кветак. Амаль сотню гадоў у Еўропе быў распаўсюджаны міф пра іх надзвычайную ядавітасць. Жыхары Расіі спачатку таксама паставіліся да памідораў з недаверам. І ўсё-такі таматы, хоць ... Падрабязней »

Алігатарава груша

Бадай, складана ўявіць больш ідэальны фрукт, чым авакада. Гэта плод трапічнага дрэва грушападобнай ці круглай формы. Згодна з археалагічнымі данымі, дрэвы авакада вырошчваліся яшчэ ў 750 го­дзе да н.э. Паходзіць авакада з Паўднёвай Амерыкі і культывуецца сёння ў Мексіцы, Індыі, Афрыцы, Ізраілі, Іспаніі і Францыі. Адна з самых любімых і знакамітых закусак мексіканскай кухні гуакамоле — пюрыраваны авакада са спецыямі, за ... Падрабязней »

Качыныя гісторыі

У кожнага існуе свой кулінарны Эверэст: страва, настолькі складаная ў працэсе гатавання, што рукі гатовы апусціцца яшчэ падчас чытання рэцэпта. Доўгі час маёй вышынёй была качка. Здавалася б, што складанага ці незвычайнага? Пазбаўляемся пер’я, мыем, насуха выціраем плюс тры варыянты начынкі на выбар: грэчка з грыбамі, яблыкі ці капуста. Аднак мяне заўсёды падпільноўвалі нюансы. Дзякуючы ім, мая птушачка атрымлівалася, мякка ... Падрабязней »

Фаст-фуд: смачна і… карысна

Імклівы час  дыктуе нам не толькі рытм жыцця, але і фарміруе харчовыя звычкі, якія часта могуць нанесці шкоду нашаму здароўю і кашальку. Ці такі страшны фаст-фуд, як яго малююць? Давайце паглядзім. Той факт, што хуткая ежа часта шкодная для арганізма, сумнення не выклікае, толькі, перш чым накінуцца з абвінавачваннямі на ўвесь фаст-фуд адразу, давайце вызначымся ў паняццях. У апошнія дзесяцігоддзі ... Падрабязней »

У траскі ў пячонках…

Думка аб тым, каб расказаць пра печань траскі, мільгала ў мяне даўно. Святы ішлі адно за адным, мяняліся поры года за акном, але патрэбныя, а самае галоўнае, карысныя словы не хацелі складвацца ў сказы. Апошняй кропляй стаў знойдзены ў бацькоўскім доме сшытак з рэцэптамі. Усё, вырашыла я, час надышоў. Як прадукт печань траскі мае шмат вартасцей і высока цэніцца кухарамі, ... Падрабязней »

Камфортная ежа

Больш за ўсё мы любім тыя прадукты, якія здольны ў думках вярнуць нас у дзяцінства ці прымусіць зноў перажыць станоўчыя эмоцыі. Пры выбары страў чалавек перш за ўсё ўлічвае свае ўнутраныя адчуванні: людзі, якія жывуць у чужой краіне ці ў іншым горадзе, шукаюць знаёмыя прадукты і стараюцца гатаваць звыклую для іх ежу. Псіхолагі ўсяго свету ў адзін голас кажуць пра ... Падрабязней »

Самае галоўнае свята

З першым снегам мы пачынаем гаварыць сябрам і знаёмым: “Хутка Новы год!”. Традыцыйна Новы год пачынаецца для нас з устаноўкі ёлкі. Акрамя яе, у джэнтль­менскі набор уваходзяць паштоўкі, падарункі, шампанскае, ман­дарыны, бой курантаў і абавязковы салат імя Люсьена Аліўе. Кожны раз, пачынаючы падрыхтоўку да гэтага свята, мы шчыра верым у тое, што надыходзячы год абавязкова будзе лепшым, ярчэйшым і больш ... Падрабязней »

Сімвал сонца

Холадна і няўтульна за акном. Хмарнае неба, светлавы дзень паступова памяншаецца — і ўсё навокал становіцца шэрым, непрыветлівым і халодным. Напэўна, менавіта ў гэты час павінен з’явіцца ў нашым доме сімвал сонца — аранжавая прыгажуня хурма. Смак і карысныя ўласцівасці хурмы вядомы з часоў Старажытнай Грэцыі, а навуковая назва diospyros паходзіць ад двух грэчаскіх слоў і перакладаецца як “боскі агонь”. Арабы ... Падрабязней »

Каша — ежа наша

Самае складанае ў справе гастранамічнага антраполага — гэта расказаць цікава пра рэчы, якія і так усе ведаюць ці думаюць, што ведаюць, ці чулі, але забыліся. Возьмем, напрыклад, кашу. Што цікавага можна расказаць пра страву, якая традыцыйна лічыцца сумным гарнірам або снеданнем, якое ўжо прыелася? — спытае задумлівы чытач і будзе сапраўды мець рацыю. Пра кашу, яе ўзнікненне і падарожжа па ... Падрабязней »

Яблыкі кахання

Ужо некалькі дзён пасол Расійскай дзяржавы вымушаны трэсціся ў грувасткім экіпажы па ўхабістых дарогах Еўропы, спешна вяртаючыся дадому. Па найвышэйшым загадзе імператрыцы Кацярыны ІІ ён вязе даклад “Аб дзіўных фруктах і незвычайных раслінах” на еўрапейскіх палях і агародах, якіх не бачылі ў Расіі. Дзеля гэтага пасол кінуў усе справы і ў самую гарачыню душнага лета 1780 года паехаў у Санкт-Пецярбург, ... Падрабязней »