Як задобрыць Белага Пацука

Новы 2020 год пройдзе пад знакам Металічнага Белага Пацука. Гэта жывёла не толькі шустрая і хітрая, але і празорлівая. Яна не выстаўляе напаказ свае планы і жаданні. Камусьці гэты перыяд падасца вар’яцка цяжкім, а нехта навучыцца кіраваць эмоцыямі і хутка прыстасоўвацца да новых умоў. Больш рэалізму, адкінуўшы ілюзіі, — гэты дэвіз будзе мэтазгодным у любых сферах жыцця і дзейнасці.

У найбліжэйшыя 12 месяцаў кіраваць будзе Пацук — жывёла, якая стаіць першай ва ўсходнім гараскопе. Стыхія металічная. Браня ў Пацука моцная, зна­чыць, многія праблемы і непрыемнасці адлятаюць ад яго рыкашэтам. Галоўнае для яго — унутраная сабранасць, спакой.

Белы Пацук па натуры лідар і камандзір, які імкнецца падпарадка­ваць сабе ўсіх і ўсё. Але калі ў 2020 го­дзе паводзіць сябе мудра, адказна, то катаклізмаў не адбудзецца. Прый­дзецца падпарадкоўвацца і працаваць да сёмага поту. Менш слоў, а больш справы — такім асобам Пацук сімпатызуе.

Як сустракаць Новы год, каб не пакрыўдзіць яго апекуна? Вядома ж, надаць урачысты выгляд інтэр’еру, падрыхтаваць падарункі для блізкіх, зладзіць вялікае свята. У меню павінны быць самыя смачныя, сытныя стравы. Чаго ўжо дакладна не трывае гаспадар Новага года — гэта голаду. Значыць, на стале павінны быць разнастайныя прадукты, напіткі, садавіна з агароднінай. Чым прасцей, тым смачней і карысней, — вось яго прынцып у ежы. Ну і не забудзьцеся пра сыр!

Белы Пацук любіць светлыя адценні, значыць, выбірайце белы, серабрысты, шэры, спакойныя колеры. Прытрымлівайцеся стрыманага і высакароднага стылю, акуратнасці.

З аксесуараў можна выбраць бліскучыя брошкі, незвычайныя падвескі, заколкі. Няхай упрыгажэнні будуць прывабнымі, але не крыклівымі. Мініяцюрную сукенку можна “асвя­жыць” сярэбраным поясам або ланцужком з кулонам. Металічны Пацук сімпатызуе ўсяму, што блішчыць.

Чаго дакладна не трэба рабіць у Новы год, дык гэта сварыцца і спрачацца за сталом, мыць і разбіваць посуд, мала есці, выкідаць недае­дзеныя прадукты, адзначаць свята ў адзіноце і журбе. У 2020 год трэба ўвайсці ў цудоўным настроі, у акружэнні родных і сяброў.

Падрыхтаваў Яўген САЛАНОВІЧ.


Мазырскім дзіцячым доме ўсюды ёлкі: са звычайнай і гафрыраванай паперы, папяровых трубачак і мішуры, з нітак, шнуркоў, каляровых стужак, лямцу і іншых падручных матэрыялаў. Гэтую прыгажосць разам са сваімі выхаванцамі стварылі выхавальнікі Ірына Крук і Таццяна Розіна і памочнікі выхавальнікаў Людміла Запатылак і Наталля Прата­сенка.

Як лічаць педагогі, стварыць такі шэдэўр хэнд-мэйду няцяжка. Варта толькі ўключыць фантазію і ў пераднавагодніх клопатах знайсці час, каб рэалізаваць задуму.

Уладзімір ФАЛАЛЕЕЎ.
Фота аўтара.