Архіў катэгорыі : Лячэбная педагогіка

У самае сэрца

Па меры назапашвання даных аб магчымых наступствах перанесенага COVID-19 навукоўцы звярнулі ўвагу, што так званы посткавідны сіндром нярэдка працякае цяжэй, чым сама вірусная інфекцыя. Першапачаткова яны меркавалі, што COVID-19 паражае выключна лёгачную тканку, а спадарожныя шматлікія ўскладненні з’яўляюцца толькі вынікам гіпаксіі (кіслароднага галадання) і выяўленага запаленчага працэсу. Сёння, акрамя паражэння нервовай і дыхальнай сістэм, нырак, печані і іншых органаў, урачы ... Падрабязней »

Усё ў нашых руках, або Як палепшыць жыццё ў часы пандэміі

На многае ў гэтым жыцці мы не маем уплыву. Але з іншага боку, шмат што падуладна чалавеку. Прынамсі, мы дакладна можам уплываць на якасць свайго жыцця, ключавым складнікам якой з’яўляецца наша здароўе. І ўжо тут, як у вядомай прытчы, усё ў нашых руках. У далёкія часы ў адной кітайскай вёсцы жыў мудрэц. Адусюль прыходзілі да яго людзі са сваімі праблемамі і хваробамі, і ніхто ... Падрабязней »

У вас усё добра? Ідзіце да ўрача

Быць прыгожымі — жаданне ўсіх без выключэння жанчын. Але знешняя прыгажосць у многім залежыць ад унутранага стану, ад жаночага здароўя. Напрыклад, многія гінекалагічныя захворванні пачынаюць праяўляць сябе толькі тады, калі знаходзяцца ў запушчанай стадыі. Але ўсё можа быць інакш. Штогадовыя скрынінгі ацэнкі жаночага здароўя праводзяцца якраз для таго, каб выявіць захворванне ў самым пачатку ці пераканацца, што ўсё добра. Пра важнасць ... Падрабязней »

Ядзім і худзеем

Амаль кожная жанчына хаця б раз у жыцці была незадаволена сваёй вагой. Зрэшты, сярод мужчын гэтая праблема таксама існуе. Прычым набраць вагу не хоча амаль ніхто, а вось скінуць пару-тройку (можна, канечне, і больш) кілаграмаў — запаветная мара многіх. Але знясільваючыя дыеты — распаўсюджаная памылка тых, хто худзее. Карэкціраваць вагу лепш з дапамогай падыходзячага рацыёну харчавання, упэўнены ўрач-гігіеніст Мінскага абласнога цэнтра гігіены, ... Падрабязней »

Жыццё цудоўнае

Спадзяюся, Антон Паўлавіч Чэхаў не пакрыўдзіўся б на мяне за выкарыстанне назвы яго апавядання. Але жыццё сапраўды цудоўнае. Асабліва калі ты здаровы. І ў гэтым працэсе — працэсе захавання здароўя і жыцця — кожны можа ўдзельнічаць актыўна. У нашых сённяшніх рэаліях гэта не толькі здаровы лад жыцця: фізічная актыўнасць, паўнавартаснае харчаванне, пітны рэжым, здаровы сон. Гэта яшчэ і нашэнне масак у грамадскіх ... Падрабязней »

Каб сэрца доўга білася

Па сваёй распаўсюджанасці ў свеце менавіта сардэчна-сасудзістыя захворванні знаходзяцца на першым месцы. Згодна з данымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, хваробы сэрца з’яўляюцца адной з галоўных прычын гібелі людзей, і ў нашай краіне таксама.  Штогадовая дыспансерызацыя, адмова ад шкодных звычак, правільнае харчаванне і кантроль за вагой цела, фізічныя нагрузкі на працягу 30 мінут у дзень зніжаюць рызыку развіцця інсульту і інфаркту ... Падрабязней »

Роля жалеза для арганізма

Жалеза — найбольш распаўсюджаны ўніверсальны біялагічны мікраэлемент, які забяспечвае нармальнае функцыянаванне клетак усіх біялагічных сістэм арганізма. Жалеза неабходна для ажыццяўлення звычайнага крывятварэння, спрыяе ўзбагачэнню ўсяго арганізма кіслародам, дапамагае імуннай сістэме спраўляцца з агрэсарамі, падтрымлівае функцыянаванне шчытападобнай залозы і халестэрынавы абмен, уплывае на стан скуры, валасоў і пазногцяў. Асноўным негатыўным наступствам недахопу жалеза ў арганізме з’яўляецца развіццё жалезадэфіцытнай анеміі, якая прыводзіць да ... Падрабязней »

Сакрэты зубной феі

Стаматолагаў баяцца нават дарослыя, што ўжо казаць пра дзяцей, — ім цяжка растлумачыць, што наведванне ўрача — гэта неабходнасць. Правільны догляд малочных зубоў і іх своечасовае лячэнне больш актуальныя, чым лячэнне пастаянных зубоў. Тут усё проста: нармальнае праразанне пастаянных зубоў і фарміраванне прыкусу залежаць ад здароўя і своечасовай змены малочных зубоў. Калі ў малыша ёсць усе малочныя зубы, яму іх ... Падрабязней »

На тэрыторыі здароўя

Сучасная cістэма адукацыі прадугледжвае рознабаковае развіццё асобы дзіцяці з улікам яго індывідуальных, псіхафізіялагічных і інтэлектуальных магчымасцей. Абнаўленне зместу адукацыі, форм і метадаў навучання, тэхнічнае перааснашчэнне школ спрыяюць інтэнсіфікацыі працэсу навучання, што не заўсёды супадае з асаблівасцямі развіцця і станам здароўя навучэнцаў. Тое, як умовы навучання і школьныя перагрузкі ўплываюць на здароўе школьнікаў, растлумачыла нацыянальны каардынатар школ здароўя, загадчык кафедры гігіены ... Падрабязней »

Прышчэпкі — важная мера прафілактыкі інфекцый

З 1500 вядомых вірусаў, што ёсць у прыродзе, чалавецтва перамагло раз і назаўсёды толькі воспу. Ва ўсіх астатніх выпадках, нават калі ўспомніць пра чуму, ад якой загінула палова Еўропы, вірус здольны прачнуцца зноў. Відавочна, што ад масавага заражэння ратуюць вакцынацыя і прафілактычныя меры. Пагаварыць пра тое, як раней перамагалі масавыя інфекцыі, чаму не варта грэбаваць прышчэпкамі і што рабіць, калі ... Падрабязней »