Архіў катэгорыі : Наш сад

Лімон Меера

Сорт Меера быў выве­дзены больш за сто гадоў назад, і па сённяшні дзень менавіта яго можна назваць найбольш папулярным сортам лімона для дамашняга вырошчвання. Са­джанцы гэтага сорту выдатна адчуваюць сябе практычна ў любой кліматычнай зоне пры забеспячэнні правільных умоў. Пры правільным вырошчванні лімон Меера (ці кітайскі лімон) добра цвіце і дае вельмі высокія ўраджаі невялікіх пладоў аранжавага колеру, якія маюць ... Падрабязней »

Анёльская труба бругмансія

Бругмансія належыць да сямейства паслёнавых. Можна лёгка пераблытаць яе з дурнап’янам, бо яны знешне вельмі падобныя. Аднак розніца паміж гэтымі раслінамі істотная: бругмансія прадстаўлена дрэвамі і кустамі, а дурнап’ян — гэта травяністая расліна. З­за духмяных кветак, што нагадваюць формай буйныя грамафончыкі, бругмансію называюць залатым дурнап’янам ці анёльскай трубой. Выбар месца Для бругмансіі выберыце на садовым участку добра асветленае месца, якое будзе ... Падрабязней »

Туя перазімуе

Гэтая цудоўная вечназялёная расліна сямейства кіпарысавых лічыцца непатрабавальнай. Зрэшты, так і ёсць. Вясной і летам туя практычна не патрабуе ўвагі. Усё, што неабходна расліне, — рэдкія палівы і ўмераная падкормка. А вось асенні догляд — падрыхтоўка да зімы — справа больш сур’ёзная. Асенні догляд туй і падрыхтоўка іх да зімы — справа нескладаная. Галоўнае — своечасова і паслядоўна правесці ўсе працэдуры. Па-першае, тую неабходна абрэ­заць. Гэта ... Падрабязней »

Выспела каліна

Сярод мноства ягад, што растуць на тэрыторыі Беларусі, многія чамусьці забываюць пра каліну, а дарма. Канечне, яе горкія ягады наўрад ці хто-небудзь будзе есці проста з дрэва. А вось калі сабраць ягады пасля першых замаразкаў, горыч у іх ужо не будзе так адчувацца, і тады з каліны можна згатаваць морс, кісель, начынкі для пірагоў, зварыць варэнне ці проста перацерці з ... Падрабязней »

Фаленопсісы: мае лайфхакі

Думаю, многім вядомае лёгкае адчуванне страху, калі ў доме з’яўляецца “экзэмплярчык” флоры, з якім дагэтуль ніколі раней не даводзілася мець справы. Так было і ў мяне, калі муж падарыў на дзень нараджэння такую дзіўную “незнаёмку”, як архідэя. З таго часу прайшло ўжо нямала гадоў, і мне ўвесь час не дае спакою думка пра тое, што трэба напісаць некалькі радкоў пра ... Падрабязней »

Залаты колас пахістахіса

Сярод кветак, што красуюць на нашых падаконніках, пахістахіс сямейства акантавых займае асобнае месца дзякуючы арыгінальнай форме сваіх суквеццяў. За іх у народзе расліна атрымала назвы “залаты колас”, “залатая крэветка” і “жоўтая свечка”.  Цвіце пахістахіс дзіўна і нязвыкла. Спачатку на вярхушцы сцябла з’яўляюцца зачаткі коласа: пучок маленькіх зялёных лісточкаў з жаўтаватым адлівам.  Гэта прыкветнікі. Чым большым становіцца суквецце, тым ярчэйшыя, буйнейшыя ... Падрабязней »

Расходнік — унікальная садовая расліна

Расходнік — адна з нямногіх раслін, здольных упрыгожыць сад позняй восенню. Адна з яго назваў — седум (у перакладзе з лацінскай sedere азначае “сядзець”): лісце, якое не мае чаранкоў, сапраўды быццам сядзіць на стволіках. Ёсць некалькі відаў расходніку: пурпурны, звычайны, каўказскі і інш. Яны падобныя знешне і блізкія па лячэбных уласцівасцях. Лісце часта выкарыстоўваюць у якасці абязбольвальнага сродку, разрэзанае ўздоўж і прыкладзенае ... Падрабязней »

Хоя, або Васковы плюшч

Хоя ўяўляе сабой трапічную вечназялёную вытанчаную ліяну, лісце якой мае васковае пакрыццё. Калі трэба азеляніць пакой, то хоя падыдзе для гэтага ідэальна, а дзякуючы свайму эфектнаму знешняму выгляду яна не толькі ўпрыгожыць памяшканне, але і зробіць яго больш утульным. Кветкаводы часта называюць такую культуру “васковым плюшчом”. Вырасціць яго ў хатніх умовах вельмі проста, бо ён адрозніваецца непераборлівасцю і непатрабавальны ў ... Падрабязней »

Алеандр, ці Ружа Міжземнамор’я

Алеандр, які пышна цвіце дома, прыгожы і некапрызны ў доглядзе. Выкарыстоўваецца ў ландшафтным дызайне для стварэння яркіх акцэнтаў у групавых пасадках. Алеандр нездарма называюць ружай Міжземнамор’я, яго пышныя буйныя суквецці на самай справе нечым нагадваюць каралеву кветак. Цвіценне Цвіценне хатняга алеандра — відовішча маляўнічае, яно зачароўвае. З ліпеня да пачатку кастрычніка кончыкі цёмных парасткаў з зялёным прадаўгаватым лісцем увенчаны яркімі гронкападобнымі суквеццямі. Буйныя ... Падрабязней »

Рассаджваем клубніцы

У ліпені самы час падрыхтаваць градкі да пасадкі вусоў сартавых клубніц. Выбраны для градкі ўчастак запаўняем арганікай (навозам або кампостам), дабаўляем бардоскую сумесь і суперфасфат. Усё перакопваем і пакідаем на 10 дзён, каб угнаенні пачалі “працаваць”, а зямля на градцы крыху ўшчыльнілася. Градку робім шырынёй 60 см і даўжынёй на ўвесь сонечны бок нашага ўчастка. Клубніцы высаджваем у два рады. ... Падрабязней »