Магія педагагічнай творчасці існуе!

Калі паставіць мэту знайсці хаця б адно дзіця ў свеце, якое не любіць маляваць, як вы думаеце, ці скончыцца поспехам такая задума? Вы думаеце, што наўрад ці? Немагчыма з гэтым не пагадзіцца. Педагог дадатковай адукацыі Ганна Валер’еўна Палягонька таксама пацвярджае сваю любоў да выяўленчага мастацтва ў дзяцінстве. — Я запаўняла ўсе альбомы для малявання, якія мама дарыла ў дзяцінстве. Вядомае ... Падрабязней »

З вышыні Мтацмінды

Згадваючы тбіліскія ўражанні Калі я збіралася ў непрацяглае па часе падарожжа ў Грузію, знаёмы, які раней вандраваў па гэтай краіне, падказаў: “Абавязкова знайдзі час і зазірні ў парк Мтацмінда! Не пашкадуеш!” Нават за некалькі дзён знаходжання ў Тбілісі збіраецца столькі разнастайных візуальных уражанняў, што думаеш, як гэта паспець усё асэнсаваць. А наконт гары Мтацмінды сапраўды не пашкадавала, бо аб’ект вельмі ... Падрабязней »

Не выкінуць, а выкарыстаць

Як ператварыць адходы ў даходы і карысную справу, ведаюць у навагрудскай гімназіі № 1. Тут стварылі і паспяхова выкарыстоўваюць механізаваны станок для нарэзкі пластыкавых бутэлек на стужкі. Пластыкавую стужку пасля выкарыстоўваюць для вырабу патрэбных рэчаў (шчотак для падлогі, кошыкаў), а таксама для падвязвання раслін. — Пачатак гэтай справе паклала патрэба вучэбнай майстэрні ў звычайных шчотках, каб прыбіраць пасля ўрокаў, — ... Падрабязней »

Пра карыснасць вітаміну Е

Вітамін Е валодае шырокім спектрам карысных уласцівасцей і можа прымяняцца як для прафілактыкі, так і ў час лячэння розных захворванняў. Карысныя ўласцівасці вітаміну Е шырокавядомыя сёння і прымяняюцца ў розных сферах фармакалогіі і касметалогіі. Такаферол (вітамін Е) прынята таксама называць жаночым мікраэлементам, які асабліва карысны для арганізма прадстаўніц прыгожага полу. Такаферол з’яўляецца моцным антыаксідантам, які выводзіць з арганізма ўсе таксічныя ... Падрабязней »

Ежа для спакойнага сну

Свет вакол нас не самы ціхі і спакойны. Шумяць машыны на вуліцы, гамоняць прахожыя, пакупнікі ў магазінах, учыняюць сцэны дамачадцы, а суседзям абавязкова трэба перасоўваць мэблю, стукаць малатком або спяваць застольныя песні менавіта пасля поўначы. Па гэтых прычынах многія людзі пакутуюць ад бытавой бяссонніцы, наступствы якой адбіваюцца на дзеяздольнасці і стане здароўя. Цёмныя кругі пад вачамі — гэта самая дробязь ... Падрабязней »

7 крокаў да здаровай старасці

Згодна з класіфікацыяй Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, узрост чалавека дзеліцца на некалькі перыядаў: да 44 гадоў лічыцца маладым, 45—59 — сярэднім, 60—74 прызнаны пажылым, 75—89 — старэчым, людзі 90—100 і старэйшыя з’яўляюцца доўгажыхарамі. Пажылымі ў нас прынята называць тых, хто дасягнуў пенсійнага ўзросту, у агульнасусветнай практыцы гэты перыяд выпадае на 60—65 гадоў. Па статыстыцы, з году ў год колькасць людзей ... Падрабязней »

Як сублімаваць падарожжа

Хочаш быць разумным — падарожнічай, хочаш быць прыгожым — падарожнічай, хочаш знайсці новага сябе — таксама падарожнічай. Атрымліваецца, што пошук універсальнай таблеткі для сілкавання душы чалавека скончаны паспяхова? Для большасці людзей станоўчы адказ прагучыць пераканаўча. У Японіі таксама шукалі тое, што мы зараз з вамі назвалі таблеткай для душы. З іх пункту гледжання гэта названа ікігай, што прыкладна можна расшыфраваць ... Падрабязней »

Фота года кожны дзень

Захапленне сэлфі ў сучасным глабалізаваным свеце набыло характар павальнай катастрофы. Сёння цяжка знайсці чалавека, які не адпраўляў бы хоць раз сваё фота ў “Твітар”, у іншыя сацыяльныя сеткі, на форумы ці чаты. Сэлфі для многіх — гэта нявінная забава, для некаторых — папулярнае хобі, нават ёсць тыя, для каго гэта сэнс жыцця. Пры гэтым сярод спецыя­лістаў часцей гучаць галасы аб ... Падрабязней »

Заміякулькас: непатрабавальны догляд і простае размнажэнне

Заміякулькас — цудоўны хмызняк, дэкаратыўнае лісце якога прываблівае многіх кветкаводаў. Родам гэтая расліна з Афрыкі, чым і тлумачыцца наяўнасць у яе масіўнага каранёвага клубня, які назапашвае важкі аб’ём вільгаці. Шчыльнае цёмна-зялёнае лісце заміякулькаса быццам пакрыта васковым налётам, дзякуючы якому кветка выглядае шыкоўна. Заміякулькас — доўгажыхар, непатрабавальная расліна, добра расце ў звычайнай дзярновай зямлі. Гэты прыгажун любіць святло, летам цудоўна сябе ... Падрабязней »

Грашовае дрэва

Таўсцянка нічым не ўступае альясу. Калі на вашым падаконніку яшчэ няма грашовага дрэва, абавязкова яго прыдбайце. Яно непатрабавальнае і лёгкае ў доглядзе. Заўважана многімі, што таўсцянка — добры паказчык здароўя. Калі ў доме, дзе яна расце, хтосьці сур’ёзна хварэе, то расліна пачынае вянуць, лісце яе жаўцее ці чарнее. Здаецца, што расліна ўбірае ў сябе негатыўную энергетыку. А калі чалавек папраўляецца, грашовае дрэва ... Падрабязней »