Архів тега: Новы год

Што рыхтуе нам год наступны?

Паводле ўсходняга гараскопу, у 2016 годзе мы ўступім у год Вогненнай Малпы. Лічыцца, што менавіта яна — сімвал неўтаймоўнай цікаўнасці і стваральнай энергіі. Астролагі ўсяго свету называюць яе сапраўдным рухавіком прагрэсу. Малпа цікавіцца практычна ўсім, але больш за ўсё — палітыкай і эканомікай. А калі ўлічыць, што яна не можа абысціся без таго, каб нейкім чынам не шакіраваць свет, то ... Падрабязней »

Флюіды святочных эмоцый

Навагодні настрой патроху авалодвае нашымі думкамі і пачуццямі, падахвочвае чакаць свята, рыхтавацца да яго, убіраць флюіды святочных эмоцый, якія ідуць ад іншых людзей. І, нарэшце, у адзін цудоўны момант усе мы пачынаем жыць ва ўнісон, падпарадкоўваючыся рытму чаканай навагодняй урачыстасці, чароўнай і запамінальнай, якая ўпрыгожвае зіму і натхняе на добрыя ўчынкі на карысць іншых. Святкаванне Новага года смела назавём штогадовай ... Падрабязней »

З чыстага ліста

З набліжэннем запаветнай даты 1 студзеня ўсіх нас ахоплівае хваляванне: новы год, абсалютна новы! Ну як жа можна ўтрымацца ад спакусы пачаць новае жыццё?! Такое ж новенькае, свежае і хрусткае, як сняжок 1 студзеня! Жыццё з чыстага ліста — наша вечная мара! І вось ужо звыкла бягуць думкі. З 1 студзеня я кіну курыць. Я буду бегаць раніцай, стану спартыўнай ... Падрабязней »

Розных колераў агні…

Лічаныя дні застаюцца да казкі — свят Каляды і Новы год. У кожнай навучальнай установе, у кожным доме будуць пастаўлены ёлкі. Паўсюль запаляцца агеньчыкі гірляндаў. Усе чакаюць ад свят яркіх уражанняў і толькі добрых успамінаў. Мы, дарослыя, адказваем за бяспеку і здароўе дзяцей на школьных ранішніках і дома. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў ад дзеяння элекрычнага току, трэба помніць: * елку ... Падрабязней »

У чаканні шчасця

Новы год практычна стаіць на парозе нашых дамоў. Старанна ўпрыгожаныя ёлкі зіхацяць рознакаляровымі агеньчыкамі, усюды пахне мандарынамі і чаканнем шчасця. Зусім хутка гадзіннік праб’е дванаццаць разоў, і на змену году Каня прыйдзе новы сімвал — зялёная Каза ці сіняя Авечка. Свабода выбару вызначае магчымасць падрыхтавацца да гэтай падзеі максімальна скрупулёзна і прыцягнуць поспех на свой бок мінімум на 365 дзён. ... Падрабязней »

Важней за ўсё святочнае надвор’е ў доме

Многія дарослыя ведаюць, а дзеці яшчэ толькі здагадваюцца, што чаканне Новага года, падрыхтоўка да яго пашыраюць межы святочных дзён, павялічваюць колькасць станоўчых эмоцый і нават могуць аказацца больш яркімі і запамінальнымі, чым само свята. Чакаць свята, рыхтаваць падарункі, упрыгожваць свой дом, падбіраць прадметы для варажбы можна пачынаць і за некалькі тыдняў да Новага года. Чароўны час пачаўся. Не ўпусціце яго. ... Падрабязней »

Душа навагодняй ёлкі

Ці ёсць у навагодняй ёлкі душа? І калі ёсць, дык дзе гэтая душа хаваецца? Пытанні, магчыма, наіўныя і дзіцячыя, але ўсе мы на Новы год і Каляды імкнёмся, каб наша навагодняя ёлка была жывой: па-свойму ўпрыгожваем яе самымі рознымі цацкамі і цукеркамі, штодня даём ёй піць вадзічку, падкладваем пад ёлачку “жывых” сабачак і коцікаў, Дзедаў Марозаў і Снягурак, асабліва калі ... Падрабязней »