Архів тега: расліны

Пакіньце першацветы вясне

Як толькі сыходзіць снег, адразу ж з’яўляюцца першыя вясеннія кветкі — белыя, жоўтыя, ружовыя, блакітныя. Гэта першацветы — незвычайныя расліны, якія прыстасаваліся цвісці тады, калі ў лесе на дрэвах яшчэ няма лісця і кожны цёплы сонечны праменьчык даходзіць да самай зямлі. У гэтых раслін падчас эвалюцыі выпрацаваліся важныя прыстасаванні для ранневясенняга цвіцення. Найбольш поўна карыстаюцца ўмовамі дастатковай асветленасці і ўвільготненасці ... Падрабязней »

Кветкі надзеі

Вясна звязана з абуджэннем прыроды, і не гракі на крылах вясну прыносяць, а менавіта кветкі: то ледзь прыкметныя, то яркія, з’яўляюцца яе прадвеснікамі. Першыя вясновыя кветкі радуюць нас сваім цвіценнем сярод амаль безжыццёвага ландшафту. Ёсць шмат раслін, якія ва ўжытку называюць падснежнікамі, падкрэсліваючы тым самым, што яны расцвітаюць вельмі рана, ледзь падтае снег, там, дзе прыгрэла сонейка і ўтварыліся праталіны. ... Падрабязней »

Манахромныя кветкі

У кожнага з нас ёсць свае любімыя колеры. Аднаму падабаецца жоўты, другому — сіні, трэцяму — вытанчаны белы. Салідныя кветкавыя фірмы часам прадаюць наборы насення для кветніка аднаго колеру. Але такая кампазіцыя — на аматара. Я, напрыклад, мару пра такі кавалачак свайго невялікага кветніка. Памятаю, у адной установе ўбачыла ў сярэдзіне мая звычайныя нізкарослыя касачы фіялетавага колеру, доўга памятала гэтую ... Падрабязней »

Нашы німфеі-феі

Белы гарлачык — адна з самых чароўных водных раслін. У фальклоры розных народаў можна сустрэць пра яе мноства паданняў і легенд. Славяне асацыіравалі белы гарлачык з русалкай, называючы яго “адалень-травой”, і прыпісвалі яму цудадзейную магічную сілу. Адмысловымі ўласцівасцямі яго надзялілі за тое, што ён выкарыстоўваўся ў медыцыне, служачы проціяддзем і сродкам ад зубнога болю. На аснове назвы яму прыпісалі ўласцівасць ... Падрабязней »

Мастацтва ў стылі тапіярый

Цікава, што хаваецца пад арыгінальнай назвай тапіярый? Тапіярыі — гэта мастацтва фігурнай стрыжкі розных раслін, кустоў, дрэў. Тапіярый — гэта сад з мастацка падстрыжанымі раслінамі, сфарміраванымі зялёнымі скульптурамі. Тапіярыі ў Еўропе з’явіліся дзякуючы ўплыву рымлян, у XVI стагоддзі. Былі папулярныя на працягу 200 гадоў. Само слова “topiary” паходзіць ад грэчаскага “topos” — месца. У лацінскай жа мове яно ўжо гучыць ... Падрабязней »

Сінявокая лабелія

Хто хітра ўсміхаецца сінімі вочкамі ў вясковым палісадніку? Хто ўпрыгожыць нават самую просценькую клумбу ў горадзе? Хто будзе пышна расці на балконе ў вазоне альбо падвясным кашпо? Хто не баіцца яркіх сонечных промняў і мірыцца з ценем? Правільна, лабелія. Расліну гэтую нельга аднесці да кветкавых навінак, яна вядомая кветкаводам з даўняга часу, але ад гэтага не менш любімая. Адзін толькі ... Падрабязней »