Прыгожа, шчодра, смачна. Вясельныя стравы асаблівыя, кожная невыпадкова выстаўлена на стол і мае пэўны сакральны сэнс, што, безумоўна, не адмаўляе выключных спажывецкіх якасцей. Традыцыйныя стравы Віцебшчыны вартыя ўвагі кожнай гаспадыні. Некаторыя, напрыклад, масляны баран, аржаны хлеб, клёцкі з душамі, рагаты каравай як элемент вясельнага абраду Дубровеншчыны, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Рэцэптаў сабрана багата, у перспектыве ... Падрабязней »