Марына Мікалаеўна Урбановіч выкладае рускую мову і літаратуру ў Сінькоўскім яслях-садзе — сярэдняй школе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Яе педагагічны стаж складае 25 гадоў.
За час працоўнай дзейнасці Марына Мікалаеўна праявіла сябе як высокаэрудзіраваны, творчы, адказны педагог. Валоданне методыкай выкладання вучэбных прадметаў, шырокім кругаглядам і здольнасцю да самаўдасканалення дазваляе педагогу дасягаць высокіх вынікаў у сваёй дзейнасці. Яе вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі раённых і абласных інтэлектуальна-творчых конкурсаў.
Вопыт педагагічнай дзейнасці М.М.Урбановіч распаўсюджвае сярод настаўнікаў рускай мовы і літаратуры праз правядзенне майстар-класаў, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі.
А яшчэ Марына Мікалаеўна займаецца бісерапляценнем. Гэта стала справай яе душы. Вырабы з бісеру, створаныя таленавітым педагогам, штогод упрыгожваюць выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія ладзяцца як ва ўстанове адукацыі, так і за яе межамі.
Галіна ЖАЛЕВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Сінькоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.