Фестываль, накіраваны на развіццё творчых здольнасцей педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, правялі на Магілёўшчыне. Арганізатарам мерапрыемства выступіў абласны інстытут развіцця адукацыі.
Удзельнікам фестывалю было прапанавана вырабіць тэматычныя святочныя паштоўкі. Прастора для творчасці нічым не абмяжоўвалася. Свае таленты педагогі маглі прадэманстраваць як у традыцыйных тэхніках, так і з дапамогай інфармацыйнакамунікацыйных тэхналогій. У выніку на фестываль была прадстаўлена 891 арыгінальная паштоўка.
— Педагогі выраблялі паштоўкі па пяці намінацыях: “З Новым годам”, “З днём абаронцаў Айчыны”, “З міжнародным жаночым днём”, “З днём Перамогі”, “З днём настаўніка”. Усе работы вылучаліся крэатыўнасцю, высокім узроўнем выканання. Уразіла і разнастайнасць тэхнік і стыляў, у якіх ствараліся паштоўкі: скрапбукінг, калаж, дэкупаж, айрысфолдынг, квілінг, арыгамі, пергамана. Кожная работа мела сваю непаўторную асаблівасць, — расказала начальнік аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі МДАІРА Ж.М. Грыбанава.
Свае творчыя здольнасці на фестывалі дэманстравалі педагогі дашкольных устаноў з усіх раёнаў вобласці. Прайграўшых і пераможцаў не было. Усе педагогі атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў. А найбольш адметныя работы сталі асновай творчай выставы, наведаць якую могуць усе жадаючыя.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота аўтара.