Вам спатрэбяцца: ракавінкі, зубачысткі, шчыльныя бліскучыя ніткі, кавалачак каляровай паперы або паперы-самаклейкі (для сцяга), клей “Тытан”.
У працэсе вырабу
Узяць самую вялікую ракавінку (ці склеіць некалькі ракавінак клеем “Тытан”) і прыкладна пад вуглом 90 градусаў прыклеіць на яе некалькі зубачыстак (гэта будуць мачты карабліка). Праз некаторы час, калі клей на мачтах засохне, асцярожна прыклеіць на іх больш дробныя ракавінкі (гэта будуць нашы ветразі). Зноў пачакаць і потым упрыгожыць мачты шчыльнымі каляровымі ніткамі (колер — на ваш густ, у мяне былі серабрыстыя).
Потым трэба выразаць з каляровай паперы (або самаклейкі) сцяжок і ўпрыгожыць ім мачту. Трэба памятаць, што клей “Тытан” высыхае за 24 гадзіны. Потым можна сумесна з дзецьмі любавацца вынікам сваёй працы альбо падарыць!
Жадаю ўсім прыемна і з карысцю праводзіць час са сваімі дзецьмі.
Святлана СЁМІНА,
настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 10 Брэста.
Фота аўтара.