У наш час на змену адным небяспекам прыходзяць іншыя, у тым ліку аб’екты, якія ўяўляюць сабой пажарную небяспеку. Параўнальна новая забава “Запуск лятаючых ліхтарыкаў” не такая ўжо бяспечная і экалагічная, як запэўніваюць іх прадаўцы.
У цяперашні час “нябесныя ліхтарыкі” забароненыя ў некаторых штатах ЗША, часткова на тэрыторыі Германіі, у Іспаніі і іншых краінах свету. Так, напрыклад, у Бразіліі запуск “нябесных ліхтарыкаў” лічыцца злачынствам і караецца пазбаўленнем волі да 3 гадоў.
Канструкцыя “нябеснага ліхтарыка” складаецца з каркаса, выкананага, як правіла, з дроту, купала, абцягнутага ліставым матэрыялам, якім часта служыць папера, прамочаная рознымі саставамі, і гарэлкі.
Вынайдзены “нябесны ліхтарык” быў у Кітаі для прымянення ў ваенных мэтах. У цяперашні час “нябесныя ліхтарыкі” выкарыстоўваюцца як забаўка, але не варта забываць, што яны могуць з’явіцца і прычынай пажару.
Пажарная небяспека “нябесных ліхтарыкаў” заключаецца ў асноўным у наяўнасці крыніцы запальвання (адкрыты агонь гарэлкі) і здольнасці ліхтарыкаў пераадольваць значныя адлегласці.
Вядомыя выпадкі, калі ад падпаленых ліхтарыкаў загараліся дрэвы, машыны і нават выгаралі балконы. Як прыклад, ледзь не здарыўся пажар на тэрыторыі кінаканцэрна “Масфільм”, дзе ліхтарыкі са свечкамі прызямліліся на драўляныя дэкарацыі здымачных пляцовак і мяккі дах здымачных павільёнаў, якія ў момант прызямлення абалонкі ліхтарыкаў сталі загарацца, і толькі аператыўныя дзеянні работнікаў пажарнай аховы “Масфільма” дапамаглі прадухіліць пажар.
Падпалены “нябесны ліхтарык” можа пераадольваць значныя адлегласці і, адпаведна, прызямляцца дзе заўгодна. У гэтым некіруемым палёце і хаваецца адна з асноўных яго небяспек. Варта адзначыць, што ў асноўным “нябесныя ліхтарыкі” запускаюцца ў цёмны час сутак, калі большасць людзей спіць, і іх прызямленне на гаручыя рэчывы і матэрыялы будзе не адразу заўважана.
Па прычыне аднаго з такіх прызямленняў у Вялікабрытаніі адбыўся пажар на заводзе па перапрацоўцы пластмасы, у тушэнні якога прымалі ўдзел больш за 200 пажарных, 40 адзінак тэхнікі, сярод пажарных былі пацярпелыя.
Таццяна БЫЧАНОК.