Архіў катэгорыі : без рубрыкі

Мы робім мультфільмы

У дзейнасці кожнага педагога важны творчы падыход. А калі педагагічная дзейнасць сама па сабе пастаянная, бесперапынная творчасць? Напрыклад, як у педагога дадатковай адукацыі Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Алесі Акінчыц. Тварыць Алесі Мікалаеўне падабалася з дзяцінства. Яшчэ тады яна ведала, што ў дарослым жыцці будзе мастаком. — Ужо ў больш сталым узросце зразумела, што хачу не толькі сама займацца выяўленчай творчасцю, ... Падрабязней »

Водар ружы

Акрамя колеру і адпаведнай формы, у ружы павінен быць непаўторны водар, лічыць Ірына Андрэеўна Ярома і вучыць членаў студэнцкага гуртка шматлікім прамудрасцям працы з раслінамі. Навуковы студэнцкі гурток “Пакаёвае і аранжарэйнае кветкаводства” існуе на факультэце біялогіі і экалогіі Гро­дзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Шмат гадоў кіруе ім Ірына Андрэеўна Ярома, сама выпускніца факультэта біялогіі і экалогіі. — Членам гуртка можна стаць ... Падрабязней »

Падарожжа па алфавіце

Памятаеце хрэстаматыйны выраз класіка: паэтаў павінна быць шмат і розных? Як, зрэшты, і вершаў. Рыфмаваных азбук — таксама. І яны ёсць. І раней выходзілі (напрыклад, у Васіля Віткі, Артура Вольскага, Авяр’яна Дзеружынскага, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Мацвеенкі, Міколы Чарняўскага, Казіміра Камейшы, Міколы Маляўкі, Уладзіміра Мазго і шэрага іншых паэтаў), а ў апошні час іх — нібы грыбоў у спрыяльную восень (прозвішчы нават ... Падрабязней »

Сям’я – каханне і шчасце

Лірычная мініяцюра Ціхі зімовы вечар. Прайшло навагодняе святкаванне. Ёлка ў святочным убранні зіхаціць рознакаляровымі агеньчыкамі. На ёй і гэтым разам з’явіліся новыя цацкі: бліскучы шарык, серабрыстая сняжынка з крышталікам і маленькае тыграня — сімвал года. Стала сямейнай традыцыяй набы­ваць новыя цацкі для лясной прыгажуні. Разглядаючы іх на галінках, адразу падумалася, што ў хуткім часе цацак на ёлцы будзе зашмат, таму ... Падрабязней »

Каб не згаслі “калядныя агеньчыкі”

Ёсць кветкі, якія цвітуць лісцем, што не зусім звычайна сярод раслін. У снежні, напярэдадні Каляд, распускаецца незвычайна прыгожая кветка — малачай найпрыгажэйшы (Euphorbia pulcherrima), або пуансэція (Poinsettia). Цвіце малачай на Каляды, таму яго яшчэ называюць Каляднай зоркай і часта дораць якраз на святы. Аднак многія лі­чаць пуансэцію аднаразовай кветкай і выкідаюць, ледзь яна адцвіце. Між тым правільны догляд дазволіць “калядным агеньчыкам” свяціць ... Падрабязней »

Свая версія на свята

Хачу расказаць гісторыю самага папулярнага ў свеце салата “Цэзар”, які хутка адзначыць стагоддзе з дня з’яўлення, і прадставіць арыгінальны варыянт яго падачы. Гэты салат не мае нічога агульнага з рымскім імператарам Гаем Юліем Цэзарам, назва яго тычыцца іншага Цэзара — Цэзара Кардзіні, амерыканца італьянскага паходжання. Ён трымаў невялікі рэстаранчык і назваў яго сваім імем — Caesar’s Place. З’яўленне салата адбылося выпадкова: ... Падрабязней »

Новы год у тэхнастылі

Да Новага года яшчэ амаль месяц, а ў Брэсцкім абласным цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці доўгачаканае свята ўжо надышло. Тут адкрылася экспазіцыя абласнога этапу VII Рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаЁлка”. Гэтае спаборніцтва — адно з самых любімых і папулярных у навучэнцаў і педагогаў краіны. Конкурс праводзіцца з мэтай актыўнага далучэння моладзі да навукова-тэхнічнай творчасці, яе прапаганды, выяўлення і падтрымкі таленавітых юнакоў і дзяўчат. Сёлетні конкурс ... Падрабязней »

Бурачны салат з морапрадуктамі

Той, хто любіць буракі ў любым кулінарным выкананні, мяне зразумее. Прыходзіць момант, і ты пачынаеш эксперыментаваць з гэтым прадуктам. Я даўно ўжо не гатую вінегрэты, хоць люблю іх, затое знайшоў вельмі добрыя рэцэпты, дзе салодкія буракі гарманічна спалучаюцца з морапрадуктамі — атрымліваецца смачна і карысна. Салат, які я сёння вам прапаную, — з запечанымі і марынаванымі буракамі, са свежай морквай, ... Падрабязней »

Сімвал сілы

Гранат вядомы чалавецтву здаўна. Ён згадваецца ў Торы, Каране і творах Гамера, а яго выяву знаходзілі ў храме Саламона ў Іерусаліме. Сімвалам сілы называлі яго ў Персіі. Гранат — сапраўдная скарбонка карысных рэчываў, самыя важныя сярод якіх — пунікалагін і пунінавая (гранатавая) кіслата. Пунікалагін — вельмі моцны антыаксідант, які нейтралізуе свабодныя радыкалы. Гэтае рэчыва ўмацоўвае сценкі сасудаў і зніжае ўзровень “дрэннага” халестэрыну, пера­шкаджаючы ўтварэнню халестэрынавых ... Падрабязней »

Падтрымаем імунітэт

Няма лепшай абароны ад хвароб, чым моцны імунітэт. Яго павышэнне ўключае цэлы комплекс дзеянняў. Гэта і добры сон, і пазбяганне стрэсаў, і фізічныя нагрузкі, і свежае паветра, і, канечне, правільнае харчаванне. Што ж дапаможа нам у мадэляванні імунітэту? Адзін з важных складнікаў у гэтым працэсе — вітамін Д, які змяншае запаленчыя рэакцыі. Знайсці яго можна ў тлустай рыбе, яйках, чырвонай ікры, ... Падрабязней »