Author Archives: admin

Развітваемся з зімой і запасаемся вітамінамі

Вось і сыходзіць зіма. Да канца лютага засталіся лічаныя дні. Зімовы перыяд быў найбольш стрэсавым для нашага арганізма, асабліва калі моцныя маразы хутка змяняліся адлігамі. Гэта прыводзіць да зніжэння імунітэту і ўрэшце да развіцця розных захворванняў. Таму трэба звярнуць увагу на правільнае харчаванне як адзін са сродкаў умацавання нашага арганізма. У любы час года, згодна з існуючымі правіламі і нормамі, ... Падрабязней »

Батат — салодкая альтэрнатыва бульбе

Магу з упэўненасцю сказаць, што пра батат чулі многія з вас, некаторыя бачылі, можа, нехта нават і паспрабаваў, аднак пахваліцца ўласна вырашчаным ураджаем мала хто зможа. Пакуль гэтая культура для Беларусі надта экзатычная. А вось Святаслаў Андрэевіч Мініч з Брэста запэўнівае, што і ў нас батат можа расці без усялякіх перашкод. За апошнія 3 гады на яго агародзе і стале ... Падрабязней »

У траскі ў пячонках…

Думка аб тым, каб расказаць пра печань траскі, мільгала ў мяне даўно. Святы ішлі адно за адным, мяняліся поры года за акном, але патрэбныя, а самае галоўнае, карысныя словы не хацелі складвацца ў сказы. Апошняй кропляй стаў знойдзены ў бацькоўскім доме сшытак з рэцэптамі. Усё, вырашыла я, час надышоў. Як прадукт печань траскі мае шмат вартасцей і высока цэніцца кухарамі, ... Падрабязней »

Магія педагагічнай творчасці існуе!

Калі паставіць мэту знайсці хаця б адно дзіця ў свеце, якое не любіць маляваць, як вы думаеце, ці скончыцца поспехам такая задума? Вы думаеце, што наўрад ці? Немагчыма з гэтым не пагадзіцца. Педагог дадатковай адукацыі Ганна Валер’еўна Палягонька таксама пацвярджае сваю любоў да выяўленчага мастацтва ў дзяцінстве. — Я запаўняла ўсе альбомы для малявання, якія мама дарыла ў дзяцінстве. Вядомае ... Падрабязней »

З вышыні Мтацмінды

Згадваючы тбіліскія ўражанні Калі я збіралася ў непрацяглае па часе падарожжа ў Грузію, знаёмы, які раней вандраваў па гэтай краіне, падказаў: “Абавязкова знайдзі час і зазірні ў парк Мтацмінда! Не пашкадуеш!” Нават за некалькі дзён знаходжання ў Тбілісі збіраецца столькі разнастайных візуальных уражанняў, што думаеш, як гэта паспець усё асэнсаваць. А наконт гары Мтацмінды сапраўды не пашкадавала, бо аб’ект вельмі ... Падрабязней »

Не выкінуць, а выкарыстаць

Як ператварыць адходы ў даходы і карысную справу, ведаюць у навагрудскай гімназіі № 1. Тут стварылі і паспяхова выкарыстоўваюць механізаваны станок для нарэзкі пластыкавых бутэлек на стужкі. Пластыкавую стужку пасля выкарыстоўваюць для вырабу патрэбных рэчаў (шчотак для падлогі, кошыкаў), а таксама для падвязвання раслін. — Пачатак гэтай справе паклала патрэба вучэбнай майстэрні ў звычайных шчотках, каб прыбіраць пасля ўрокаў, — ... Падрабязней »

Пра карыснасць вітаміну Е

Вітамін Е валодае шырокім спектрам карысных уласцівасцей і можа прымяняцца як для прафілактыкі, так і ў час лячэння розных захворванняў. Карысныя ўласцівасці вітаміну Е шырокавядомыя сёння і прымяняюцца ў розных сферах фармакалогіі і касметалогіі. Такаферол (вітамін Е) прынята таксама называць жаночым мікраэлементам, які асабліва карысны для арганізма прадстаўніц прыгожага полу. Такаферол з’яўляецца моцным антыаксідантам, які выводзіць з арганізма ўсе таксічныя ... Падрабязней »

Ежа для спакойнага сну

Свет вакол нас не самы ціхі і спакойны. Шумяць машыны на вуліцы, гамоняць прахожыя, пакупнікі ў магазінах, учыняюць сцэны дамачадцы, а суседзям абавязкова трэба перасоўваць мэблю, стукаць малатком або спяваць застольныя песні менавіта пасля поўначы. Па гэтых прычынах многія людзі пакутуюць ад бытавой бяссонніцы, наступствы якой адбіваюцца на дзеяздольнасці і стане здароўя. Цёмныя кругі пад вачамі — гэта самая дробязь ... Падрабязней »

7 крокаў да здаровай старасці

Згодна з класіфікацыяй Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, узрост чалавека дзеліцца на некалькі перыядаў: да 44 гадоў лічыцца маладым, 45—59 — сярэднім, 60—74 прызнаны пажылым, 75—89 — старэчым, людзі 90—100 і старэйшыя з’яўляюцца доўгажыхарамі. Пажылымі ў нас прынята называць тых, хто дасягнуў пенсійнага ўзросту, у агульнасусветнай практыцы гэты перыяд выпадае на 60—65 гадоў. Па статыстыцы, з году ў год колькасць людзей ... Падрабязней »

Як сублімаваць падарожжа

Хочаш быць разумным — падарожнічай, хочаш быць прыгожым — падарожнічай, хочаш знайсці новага сябе — таксама падарожнічай. Атрымліваецца, што пошук універсальнай таблеткі для сілкавання душы чалавека скончаны паспяхова? Для большасці людзей станоўчы адказ прагучыць пераканаўча. У Японіі таксама шукалі тое, што мы зараз з вамі назвалі таблеткай для душы. З іх пункту гледжання гэта названа ікігай, што прыкладна можна расшыфраваць ... Падрабязней »