Ваўкавыскія “тэхнаЁлкі”

Да Новага года яшчэ ёсць час, аднак перадсвяточны настрой ужо пасяліўся ў Ваўкавыскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Традыцыйнымі сімваламі навагодняга свята ўжо нікога не здзівіш, таму ўдзельнікі раённага этапу Рэспубліканскага конкурсуТэхнаЁлкапраявілі фантазію і прадставілі арыгінальныя святочныя ўпрыгажэнні, якія немагчыма купіць у магазіне. Іх ёлкіувасабленне творчых задум і цікавых ідэй.

Мэта конкурсу — прыцягненне вучнёўскай моладзі да навукова­тэхнічнай творчасці, да дзейнасці ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага профілю, выяўленне і падтрымка таленавітай і адоранай моладзі. На выставе было прадстаўлена каля 40 экспанатаў у дзесяці намінацыях: “Дызайн­ёлка”, “Хайтэк­ёлка”, “Альтэрнатыўная ёлка”, “МультымедыяЁлка”, “РэтраЁлка”, “Ёлка­трансформер”, “Калядная кампазіцыя”, “Навагодні сувенір”, “Святочныя ўпрыгажэнні”, “Сімвал 2020 года”.

У сваіх праектах дзеці выкарыстоўвалі розныя матэрыялы: метал, дрэва, фанеру, шкло, дэталі тэхнічных прылад, другасную сыравіну. У ход ішлі электрычныя лямпачкі, пластыкавыя бу­тэлькі, бляшанкі з­пад кока­колы, аўтамабільныя запчасткі і нават камяні. Многія экспанаты свяціліся яркімі агеньчыкамі, прайгравалі музыку.

Арыгінальнасцю і тэхнічным выкананнем вылучаліся работы навучэнцаў Ваўкавыскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Сувеніры, вырабленыя на 3D­прынтары і лазерна­гравіравальным станку, прыцягвалі погляды шматлікіх наведвальнікаў выставы. Дызайн­ёлка навучэнцаў Гнезнаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы ўразіла журы тым, што была цалкам серабрыстай, і нетрадыцыйным спосабам выкарыстання будаўнічых матэрыялаў. Альтэрнатыўная ёлка сярэдняй школы № 2 Росі “Лямпачка Ільіча” была сабрана з электрычных лямпачак.

Таццяна ДОЎКША,
метадыст Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.