З 2006 года дзейнічае мінскі гарадскі праект “Маладыя таленты сталіцы”, які аказвае падтрымку ў развіцці талентаў дзяцей і моладзі. У 2008 годзе ён атрымаў грант Мінгарвыканкама. У праекце прынялі ўдзел каля 100 адораных дзяцей, што прадставілі шырокай аўдыторыі сваю творчую дзейнасць. Гэта навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі Мінска, якія маюць годныя поспехі ў дэкаратыўна-прыкладным і выяўленчым мастацтве. Удзельнікам праекта, арганізатарам якога ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Свет захапленняў
Саts & dogs…
Саts & dogs. Саts & dogs. Саts & dogs… Чамусьці менавіта гэта найперш памятаецца з вучобы ў першай у сталіцы спецыялізаванай англамоўнай школе № 65. Для тых, хто не ў курсе: Саts & dogs — гэта ўстойлівы выраз у англічан. Яны кажуць “саts and dogs”, калі ў іх чарговы туман ці дождж. І тут ні пры чым каты ды сабакі. ... Падрабязней »
Тэкстыльная мазаіка
Тысячы абрэзкаў тканін, розных па колеры, фактуры і памеры. Цяжка ўявіць, як яны захоўваюцца. Магчыма, складваюцца ў каробкі ці ляжаць стосамі на паліцах? Як знайсці неабходны? Як іх скласці ў прывабную карціну, якая затым можа, напрыклад, ператварыцца ў вясёлую коўдру ці плед? Такія думкі не раз узнікалі летам, калі на лецішчы брала такі вясёлы плед, каб пасядзець на ім пад ... Падрабязней »
Салодкія цуды
Імя Кацярыны Карпіновіч другі год запар значыцца ў спісе пераможцаў Міжнароднага чэмпіянату кандытарскага майстэрства, які праходзіць у рамках Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Хлебная і кандытарская справа”. У мінулым годзе Кацярына дэбютавала з работай “Калекцыя пачуццяў” у намінацыі “Мастацкі выраб з цеста” і атрымала першае месца і залаты медаль чемпіянату. У гэтым годзе яна паўтарыла свой поспех у намінацыі “Скульптура з пасцілажу”. ... Падрабязней »
100 тон добрага настрою
У пачатку лета ў Мінску на вуліцы Каліноўскага распачаў работу І Міжнародны фестываль пясчаных скульптур. З’ява для сталіцы новая і неардынарная. Мы завіталі на фестываль і сустрэліся з адміністратарам праекта Васілём МУРАЎСКІМ, каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра гэтую падзею. Ідэю правядзення такога фестывалю ў Мінску прапанавалі нашы сябры з Санкт-Пецярбурга, у якіх ужо ёсць пэўны вопыт арганізацыі такіх мерапрыемстваў, ... Падрабязней »
Святлацені майстэрства і дабрыні
Творчасць майстра заўсёды крыху чарадзейства: яна прыцягвае, здзіўляе, захапляе і выклікае неадольнае жаданне затрымацца побач з тым, хто адкрывае свету прыгажосць. Услухацца ў нетаропкую гаворку. Не адпачыць душой — наадварот, адчуць, як яна ў нейкі момант пачынае гучаць ва ўнісон са словамі суразмоўцы; дакрануцца да невыказнага, найвышэйшага, якое, насамрэч, і робіць нас людзьмі. А калі пашанцуе, то і павучыцца. Навучэнцам ... Падрабязней »
Душа навагодняй ёлкі
Ці ёсць у навагодняй ёлкі душа? І калі ёсць, дык дзе гэтая душа хаваецца? Пытанні, магчыма, наіўныя і дзіцячыя, але ўсе мы на Новы год і Каляды імкнёмся, каб наша навагодняя ёлка была жывой: па-свойму ўпрыгожваем яе самымі рознымі цацкамі і цукеркамі, штодня даём ёй піць вадзічку, падкладваем пад ёлачку “жывых” сабачак і коцікаў, Дзедаў Марозаў і Снягурак, асабліва калі ... Падрабязней »
Нібыта наяве і крыху інакш
Знаёмы з дзяцінства лялечны свет — загадкавая прастора з іншымі вымярэннямі і сваімі законамі: нярэдка невытлумачальнымі, непадуладнымі звыклай логіцы, але зразумелымі для кожнага. Што, зрэшты, нікога не здзіўляе! Лялькі — неад’емная частка нашай культуры, спосаб бавіць час, сродак самавыражэння, узоры мастацтва. Як часам дзеці да бацькоў, яны могуць быць бязлітасныя да сваіх стваральнікаў, са шчырай непасрэднасцю раскрываючы самыя таемныя іх ... Падрабязней »
Запрашае дзяцей да творчасці
Трапіць у незвычайны свет вырабаў з паперы ёсць магчымасць у наведвальнікаў гуртка “Папяровы свет”, які працуе ў Паплаўскім яслях-садзе — базавай школе. Кіруе ім настаўніца пачатковых класаў Алена Ляміна, якая і дапамагае дзецям развіваць мастацка-вобразнае мысленне і рэалізоўваць яго на практыцы ў цудоўных вырабах. Гурток адкрыўся ў Паплаўскай школе нядаўна: працуе толькі другі год, але ўжо стаў адным з найбольш ... Падрабязней »
Драўляны эксклюзіў
Не ведаю, як для вас, а для мяне восень — гэта заўсёды час крэатывіць. Магчыма, такі настрой стварае сама восеньская атмасфера з яе залатымі россыпамі і рамантычнымі дажджамі. З’яўляецца жаданне акружыць сябе “цёплымі” рэчамі і зрабіць жыццё больш утульным. Сёння мы прапануем вам шэраг ідэй для інтэр’ера ў вельмі модным зараз рустыкальным стылі. Некалькі базавых інструментаў з тых, што заўсёды ... Падрабязней »