Чалавека, у якога ўсе пасаджаныя расліны прыжываюцца і развіваюцца цудоўна нават у самых неспрыяльных умовах, англічане называюць “зялёнымі пальцамі”. А як назваць нам, беларусам, майстра, у якога ў руках усе справы ідуць спорна? Напэўна, залатымі рукамі. У гасцях нашай рубрыкі менавіта такі чалавек — Алена Вячаславаўна Каткоўская. Алена Вячаславаўна ўзначальвае Ляскоўскі клуб-бібліятэку ў Мінскім раёне, дзе адна на ўсе напрамкі ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Як жыць
Каб прыгожыя думкі мелі, каб прыгожыя песні пелі!
Са Святланай Георгіеўнай Яфімавай мы сустрэліся ў гарачы для яе як настаўніка музыкі і кіраўніка факультатыву “Спадчына” гімназіі № 18 Мінска час. Заканчваецца навучальны год: справаздачныя канцэрты, лінейкі, дакументацыя. З размовы са Святланай становіцца зразумела, што напоўненай, канцэнтраванай, дынамічнай яе прафесійная і асабістая прастора з’яўляецца заўсёды. Святлана Яфімава ўсё робіць з душой, але самай-самай любімай справай лічыць выкананне фальклорных твораў ... Падрабязней »
Суровыя палотны дзіцячай памяці
Мы жывём і дзейнічаем у прасторы часу. Яго тканіна ахутвае нас, папаўняючыся новымі малюнкамі-падзеямі. У звычайным жыцці мы засяроджаны на новых, апошніх, яе ўчастках. Але ёсць абставіны і даты, якія падштурхоўваюць да ўспамінаў, да падарожжаў у аддаленыя прасторы часу і нават туды, дзе нас саміх яшчэ не было. Адны з самых важных абставін і дат, якія прымушаюць успомніць, — Дзень ... Падрабязней »
Знайсці “свой” Парыж
Педагагічны талент варта лічыць шматгранным, бо ў нетрах яго жыве яшчэ многа іншых, якія нам толькі неабходна адкрываць у сабе. Вікторыя Віктараўна Каленік ужо знайшла адзін з такіх “дадатковых” талентаў. Па прафесіі настаўнік матэматыкі, зараз яна выхоўвае двух сыноў і стварае аўтарскія ўпрыгажэнні для жанчын. Робіць гэта так паспяхова, што ў спісе яе выстаў, модных маркетаў, тыдняў беларускай моды (работа ... Падрабязней »
Пад ветразем жыцця
Апошні зімовы месяц, напэўна, успрымаецца большасцю нашых чытачоў як мужчынскі, і таму што часта суровы па надвор’і, і таму што завяршае зіму, і таму што святкуем у гэты час Дзень абаронцаў Айчыны. Натуральна, што нашым госцем сёння з’яўляецца мужчына, справа па душы якога звязана з пераадоленнем, мужнасцю і творчасцю. Яраслаў Аляксандравіч Радчанка працуе ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ... Падрабязней »
Адкрытая для музыкі назаўжды
Музыка, як мне здаецца, — самая чалавечная вынаходка нашай цывілізацыі. Няма такой асобы, якую яна не здолела б захапіць, узрадаваць, удасканаліць. І ўсё ж ёсць асаблівыя, на ўсе сто працэнтаў адданыя, чуллівыя, адораныя людзі, для якіх музыка — гэта амаль увесь іх свет. Менавіта такі чалавек наша госця настаўніца музыкі сярэдняй школы № 22 Мінска Таццяна Васільеўна Невядомская. Для яе ... Падрабязней »
Важней за ўсё святочнае надвор’е ў доме
Многія дарослыя ведаюць, а дзеці яшчэ толькі здагадваюцца, што чаканне Новага года, падрыхтоўка да яго пашыраюць межы святочных дзён, павялічваюць колькасць станоўчых эмоцый і нават могуць аказацца больш яркімі і запамінальнымі, чым само свята. Чакаць свята, рыхтаваць падарункі, упрыгожваць свой дом, падбіраць прадметы для варажбы можна пачынаць і за некалькі тыдняў да Новага года. Чароўны час пачаўся. Не ўпусціце яго. ... Падрабязней »
На што глядзяць жанчыны
Калі справа ідзе і развіваецца, то самі па сабе нараджаюцца традыцыі, звязаныя з ёй. Яны ў сваю чаргу падтрымліваюць справу, даюць прыклад і глебу для творчага падыходу да яе. Так і ў нашай рубрыцы становіцца нормай вяртацца да “старых” герояў, якія здзейснілі прарыў у сваім захапленні. Днямі адбылася падзея, якая нагадала пра настаўніцу па класе фартэпіяна дзіцячай музычнай школы № ... Падрабязней »
“Не хачу быць дыназаўрам”, або Вучыцца бясcтрашнасці асвойваць новае
Як і многія іншыя, я веру ў тое, што людзі, якія маюць не толькі справу па душы, а яшчэ і прафесійнае хобі, радзей стамляюцца, сумуюць, адчуваюць адмоўныя эмоцыі, менш схільны да стрэсаў. Ірына Уладзіміраўна Зябко — менавіта такі чалавек. Працуе наша госця педагогам-псіхолагам у яслях-садзе № 393 Мінска. У вольны час займаецца квілінгам (вырабы з паперы спосабам скручвання), а таксама ... Падрабязней »
Ад лялькі Барбі да цукерачнага карабля
Цукерачна-букетны перыяд — так гавораць пра час, калі адносіны людзей, якія адчуваюць адно да аднаго сімпатыю, самыя яркія і афарбаваны ў радасныя тоны. У нашай рубрыкі сёння менавіта такі час, але толькі не ў пераносным сэнсе, а ў самым прамым. Чаму? А таму што ў Кацярыны Вікенцьеўны Бурак, педагога ясляў-сада № 137 Мінска, справа па душы так і называецца — ... Падрабязней »