Архіў катэгорыі : Як жыць

Школьны дзень з сімфоніяй Моцарта

Наталля Браніславаўна Хазяева — чалавек з характарам дасягненняў, з адукацыяй педагагічнай і эканамічнай. Акрамя гэтага, яна пастаянна вучыцца на розных курсах, трэнінгах. Самая значная справа па душы зараз, якая захапляе шчыра і натхняе на педагагічныя дасягненні, — гэта арт-тэрапія. У перакладзе з англійскай мовы арт-тэрапія абазначае выкарыстанне мастацтва як тэрапеўтычнага фактару. Вучоныя (М.Лібман) тлумачаць арт-тэрапію як выкарыстанне сродкаў мастацтва для ... Падрабязней »

Алхімія настольных гульняў для дзяцей і дарослых

У дзяцінстве ўсе мы ў той ці іншай ступені былі захоплены настольнымі гульнямі, але нямногія захавалі цікавасць да іх у дарослым жыцці. Магчыма, і дарма, бо ў сучасным свеце настольная гульня стала значна больш, чым проста гульнёй. Правадніком у свайго роду паралельную рэальнасць настольных гульняў стаў для нас Раман Міхайлавіч Грыгорык — выпускнік Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. З Раманам я ... Падрабязней »

Гонар маю!

Калісьці я выкладала псіхалогію зносін у 7-х класах педагагічнай гімназіі № 3 Мінска. Сямікласнікі — асаблівыя навучэнцы са свежым поглядам на свет увогуле і зносіны ў прыватнасці. Як мала мы іх і пра іх ведаем па-за школьным жыццём. Выпадак, які чарговы раз пераканаў мяне ў гэтым, адбыўся нядаўна. Сустрэлася з былым навучэнцам, цяпер ужо дарослым чалавекам, Ігарам Падцерабам. Аказалася, будучы ... Падрабязней »

Песня яе жыцця

Цёплы вечар нядзелі. З букетам валошак спяшаюся ў Маладзёжны тэатр эстрады. У тэатры — канцэрт дзіцячай вакальнай студыі “МІКС”, родны дом якой — школа № 161 Мінска. На песеннае свята запрошана невыпадкова, а для таго, каб пазнаёміцца са справай па душы госці рубрыкі Ірыны Іванаўны Раманоўскай. Ірына Іванаўна — чалавек шчыры і адкрыты, чалавек, для якога спяванне і ёсць само ... Падрабязней »

Не толькі калыска жыцця, але і крыніца натхнення

Напярэдадні Вялікадня цікавасць да яйка як прадмета для творчасці натуральная. Мы прывыклі ўпрыгожваць велікодныя яйкі афарбоўваннем, роспісам, аплікацыяй. Але ёсць і рэдкі дзіўны стыль стварэння твора мастацтва з суцэльнай шкарлупіны яйка, які называецца разьбой па шкарлупіне яйка, або карвінгам. Такую рэдкую і скрупулёзную тэхніку можна параўнаць з пляценнем найтанчэйшых карункаў, з ювелірнай работай. Нездарма майстроў, якія займаюцца разьбой па крохкім ... Падрабязней »

Без святла рампы сумую

“Увесь свет — тэатр, у ім жанчыны, мужчыны — усе акцёры”, — так калісьці сказаў Вільям Шэкспір. Наколькі праўдзівае выказванне, няхай вызначыць для сябе кожны, хто яго чытае. А для госці нашай рубрыкі Вікторыі Георгіеўны Пятрэнка тэатр — вялікая і значная частка яе ўнутранага свету. Пятнаццаць гадоў Вікторыя іграе ў Народным драматычным студэнцкім тэатры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “На балконе”. Зараз ... Падрабязней »

Рыбацкую юшку на прыродзе любіце?

Напярэдадні свята абаронцаў Айчыны пагаворым аб мужчынскай справе па душы. Наш суразмоўнік сёння — Віталь Уладзіміравіч Мадэкша, настаўнік працы. Віталь Уладзіміравіч скончыў інжынерна-педагагічны факультэт БНТУ, атрымаўшы спецыяльнасць педагога-інжынера. Пяць гадоў працуе настаўнікам у Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі слыху. Падумалася, што ў свой час з задавальненнем вучылася б у такога добрага, таварыскага педагога з пачуццём ... Падрабязней »

Вялікія і маленькія сакрэты канзашы

Многія дзяўчаты і жанчыны, якія сочаць за модай і любяць упрыгажэнні, напэўна бачылі, а можа, ужо і носяць кветкі канзашы. Гэтае незвычайнае слова — назва японскіх упрыгажэнняў для валасоў, іх абавязкова надзяваюць з кімано. Гісторыя канзашы, ці канзасі, пачалася ў ХVІІІ стагоддзі, калі ў Японіі стала модным упрыгожваць прычоскі грабянямі і заколкамі. Тады ж кветкі са стужак канзашы сталі абавязковым ... Падрабязней »

Мастацтва ў стылі тапіярый

Цікава, што хаваецца пад арыгінальнай назвай тапіярый? Тапіярыі — гэта мастацтва фігурнай стрыжкі розных раслін, кустоў, дрэў. Тапіярый — гэта сад з мастацка падстрыжанымі раслінамі, сфарміраванымі зялёнымі скульптурамі. Тапіярыі ў Еўропе з’явіліся дзякуючы ўплыву рымлян, у XVI стагоддзі. Былі папулярныя на працягу 200 гадоў. Само слова “topiary” паходзіць ад грэчаскага “topos” — месца. У лацінскай жа мове яно ўжо гучыць ... Падрабязней »

Смачныя шэдэўры

Творчыя прадукты — вынікі любімай справы Вольгі Мікалаеўны Паповай, выхавальніцы дзіцячага сада № 104 Мінска, спадабаюцца людзям любога ўзросту, якія любяць салодкае, арыгінальнае і прыгожае. Вольга Мікалаеўна не прафесійны кандытар. Выпяканне і афармленне тартоў — яе справа па душы. Ужо два гады наша госця з задавальненнем выпякае тарты, радуючы сваю сям’ю і сяброў. Пачалося ўсё з дзяцінства, якое прыйшлося на ... Падрабязней »