Марошка — бурштынавая царыца балот

Марошка — шматгадовая расліна сямейства Ружавыя, сваячка маліны. Культуру называюць па­рознаму: тарфяная ягада, імховая парэчка, балотны бурштын.

Гэтая карысная ягада багатая на вітаміны C і А. Яна эфектыўна змагаецца з прастуднымі захворваннямі, а яшчэ паляпшае зрок і актывізуе работу шчытападобнай залозы, спрыяе абнаўленню і аднаўленню тканін, умацаванню нервовай сістэмы, выводзіць з арганізма таксіны, а таксама эфектыўна спрыяе зніжэнню рызыкі анказахворванняў.

Марошку можна высадзіць на дачным участку, трэба толькі стварыць для яе ўмовы, максімальна набліжаныя да прыродных. Працэс гэты даволі працаёмкі, бо да сённяшняга дня няма спецыяльных садовых гатункаў гэтай ягады. На сонечным месцы для марошкі неабходна выка­паць траншэю глыбінёй да 0,5 метра і збудаваць унутры шматслойную канструкцыю з грунту і поліэтылену, выкладваючы іх пластамі да самага верху траншэі. Апошні верхні пласт — гэта сумесь з субстрату або торфу і зямлі. Для гэтага добра падыходзіць торф з багністага месца, дзе, уласна, і расце марошка. Пры пасадцы адлегласць паміж кустамі павінна быць да 30—40 см.

Яўген САЛАНОВІЧ.