Салярый — шкода і карысць

Салярый — гэта спецыяльна абсталяваныя кабінкі, якія выпрацоўваюць ультрафіялетавыя прамяні пэўнай дазіроўкі. Штучнае выпраменьванне практычна ідэнтычна прыняццю прыродных сонечных ваннаў.

Салярыі дзеляцца на:

  • арызантальныя (ляжачае прыняцце загару) — валодаюць лямпамі невысокай магутнасці, але размяшчаюцца на даволі блізкай адлегласці да цела; плюс — нізкая рызыка абгарання, мінус — застаюцца белыя плямы на скуры;
  • вертыкальныя (загар прымаецца стоячы) — ма­юць магутныя лямпы, якія далей размешчаны ад цела; сярод мінусаў можна вылучыць хуткае абгаранне скуры, а плюсам з’яўляецца атрыманне больш раўнамернага загару;
  • люстраныя — маюць люстраную падлогу, якая адбівае прамяні і спрыяе хуткаму з’яўленню сонечнага пігменту на скуры;
  • турба — аснашчаны вен­тыляцыйнай сістэмай, гэта дазваляе лепш пераносіць сонечныя працэдуры;
  • з вібраплатформай — яна дапаможа адначасова разам з атрыманнем загару пазбавіцца і ад цэлюлітных адкладаў;
  • павышанай камфортнас­ці — прысутнічае сістэма ахаладжэння, музыка і нават араматызацыя паветра;
  • інфрачырвоныя — аснашчаны лямпамі інфрачырвонага колеру, якія дазваля­юць не толькі атрымаць загар, але і палепшыць стан скурных покрываў за кошт награвання.

Плюсы выкарыстання са­лярыя:

1. Набыццё прыгожага і раўнамернага загару ў кароткія тэрміны і любую пару года.

2. Ультрафіялетавае святло дзейнічае больш беражліва на скуру, чым сонечнае, выклікаючы ў скуры выпрацоўку вітаміну D, які адказны за абмен кальцыю ў арганізме. Пры гэтым паляпшаецца стан суставаў і касцявой тканкі.

3. Салярый здольны зніжаць дэпрэсіўныя станы і паляпшаць настрой.

4. Ультрафіялетавыя прамяні дапамагаюць зменшыць колькасць цукру ў крыві і прадухіліць дыябет, знізіць халестэрын і выключыць узнікненне атэрасклерозу і іншых сасудзістых захворванняў, у прафілактыцы гіпертаніі.

Мінусы выкарыстання салярыя:

1. Каталізатар з’яўлення анкалагічных захворванняў, у першую чаргу раку скуры.

2. Выклікае старэнне скуры — скура страчвае сваю эластычнасць і гладкасць, пачынаюць з’яўляцца дробныя маршчыны і трэшчыны.

3. Частыя наведванні салярыя могуць выклікаць парушэнні ў рабоце шчытападобнай залозы і малочных залоз, сапсаваць валасы.

4. Ультрафіялетавыя прамяні могуць ­выклікаць парушэнне зроку, аж да з’яўлення катаракты — затуманьвання хрусталіка вока і меланомы сятчаткі.

5. Салярый здольны выклікаць танарэксію — псіхалагічную залежнасць ад салярыя.

Салярый супрацьпаказаны людзям з мастапатыяй, праблемамі грудзей, пры наяўнасці скурных захворванняў, са схільнасцю да анкалагічных захворванняў, пры прыёме лекаў і ў час менструацый, цяжарным і дзецям, пры парушэннях эндакрыннай і нервовай сістэм, пры бранхіяльнай астме, атэрасклерозе, ішэмічнай і гіпертанічнай хваробах.

Каб атрымаць больш карысці ад працэдуры загару, неабходна прытрымлівацца некаторых нескладаных правіл:

  • абавязкова пракансультавацца з урачом — толькі ён зможа вызначыць індывідуальныя супрацьпаказанні да наведвання салярыя;
  • неабходна прыняць душ, але не пазней чым за пару гадзін да наведвання салярыя;
  • выкарыстоўваць спецы­яльныя якасныя крэмы для загару ў салярыі, не прымяняць іншую дэкаратыўную касметыку ці касметыку для скуры;
  • нельга загараць цалкам голай. Абавязкова трэа выкарыстоўваць накладкі на саскі, спецыяльныя акуляры і пажадана прыкрыць валасы хусцінкай;
  • пасля салярыя карысна выпіць шклянку соку ці вітаміннага кактэйлю.

Наталля КУЛЬБІЦКАЯ,
урач-гігіеніст Бярэзінскага раённага цэнтра гігіены, і эпідэміялогіі.