Архів тега: здароўе

“Правільны” рукзак

Дзіцячы сад за плячамі, і вы з хваляваннем збіраеце сваё дзіця ў школу. Першакласніку спатрэбяцца сшыткі, ручкі, алоўкі і, вядома ж, аксесуар, без якога не абыходзіцца ні адзін школьнік, — школьная сумка, партфель, ранец, рукзак. На чым спыніць свой выбар неспрактыкаваным бацькам, каб гэта было зручна, прыгожа і без шкоды для здароўя? Для вучняў 1—4 класаў варта падбіраць партфелі вагой не ... Падрабязней »

Лета і дзеці

Правільныя паводзіны ў летнія гарачыя дні дапамогуць не толькі зберагчы здароўе дзяцей, але і ўмацаваць яго. Пачнём з арганізацыі сну. Трэба свое­часова ўкладваць дзяцей спаць — для аднаўлення сіл, росту і развіцця. Летам дзеці павінны спаць пры адчыненых вокнах. Дзіўна чуць пры 28 градусах цяпла, што вокны толькі што зачынілі, таму што ўжо праветрылі пакой. Павінен быць забяспечаны правільны пітны рэжым, бо ў ... Падрабязней »

Пачынаем бегаць!

Здароўе з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю і вызначае ўзровень жыцця чалавека. Адна з 17 Мэт устойлівага развіцця, прынятых і зацверджаных дзяржавамі — членамі ААН у 2015 годзе, гучыць так: “Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і садзейнічанне дабрабыту для ўсіх у любым узросце”, што з’яўляецца своеасаблівым заклікам да дзеянняў кожнага з нас. “Што я магу зрабіць для гэтага сёння?” — спытаеце вы. Адказ відавочны. Можна пачаць ... Падрабязней »

Пасіўнае курэнне

Вам вядома, што амаль кожны пяты жыхар Беларусі падвяргаецца ўздзеянню тытунёвага дыму дома (18,8%) або на працоўным месцы (14,9%)? Сярод маладых людзей да 18 гадоў 25% падвяргаецца пасіўнаму курэнню дома. Гэта сапраўды шмат. Прычым пасіўнае курэнне нашмат больш небяспечнае, чым актыўнае. У дыме, што выдыхаецца пры курэнні, утрымліваецца да 70% рэчываў, якія ўтвараюцца пры згаранні тытуню. Акрамя таго, цыгарэтны дым ... Падрабязней »

Выразны позірк без непрыемнасцей

У наш час жанчыны і дзяўчаты ўсё часцей звяртаюцца па дапамогу да спецыялістаў сферы прыгажосці для надання твару і целу зачаравання той самай магіі натуральнасці: ты толькі прачнулася, а ўжо прыгожая і свежая. Да такіх працэдур належыць працэс нарошчвання веек. Аднак перад наведваннем майстра варта даведацца, каму проціпаказаны гэтыя працэдуры, а таксама азнаёміцца з шэрагам абмежаванняў і магчымымі непрыемнымі наступствамі ... Падрабязней »

Дыфтэрыя: пагроза побач

Дыфтэрыя ўяўляе сабой вострае інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца паветрана-кропельным шляхам, аднак можна заразіцца і праз прадметы ўжытку, посуд і цацкі. Дыфтэрыя перадаецца ад хворых і бессімптомных носьбітаў (людзей, якія інфіцыраваны, але не праяўляюць сімптомаў). Цяжар хваробы абумоўлены вельмі атрутным таксінам, які выдзяляе дыфтэрыйная палачка. Часцей за ўсё пашкоджвае насаглотку, але нярэдка закранае гартань, бронхі, скуру і іншыя органы. Інкубацыйны перыяд ... Падрабязней »

Шчасце — бегавая дарожка ці поле для апрацоўкі?

Кожны з нас, пражыўшы шчаслівую падзею, заўважаў, што нейкі час ярка радуецца ёй, а потым дасягнуты стан становіцца менш канцэнтраваным, менш прыметным і зусім знікае. Мы адпраўляемся ў новы паход па шчасце. Такое прасочванне адчування шчасця ў пясок не радуе нас і хацелася б змяніць ход падзей? Уявім, што аднойчы дасягнутае пачуццё застаецца з намі назаўсёды. Ці гатовы мы атрымліваць асалоду ... Падрабязней »

Фітнес — гэта здорава!

Яшчэ 20 гадоў назад праблема нізкай рухальнай актыўнасці дзяцей не была настолькі актуальнай, як сёння. Рухавыя гульні з’яўляліся неад’емнай часткай дзяцінства. Захаванне і ўмацаванне здароўя выхаванцаў — адзін з прыярытэтных напрамкаў работы нашай установы, які рэалізоўваецца праз укараненне сучасных сродкаў аздараўлення, выкарыстанне фізкультурнага абсталявання і інвентару новага пакалення. Педагогі знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых форм фізкультурна-аздараўленчай дзей­насці. Сярод іх — ... Падрабязней »

Самы “спартыўны” орган

Сэрца — самы “спартыўны” орган нашага цела. Яно складаецца з чатырох камер, якія, па чарзе скарачаючыся, прымушаюць кроў рухацца ў патрэбным напрамку. Адпачыць кожны аддзел сэрца можа толькі ў час дыясталы (расслабленне паміж скарачэннямі), якая доўжыцца долі секунды. І так усё жыццё без выхадных і адпачынкаў наша сэрца павінна нястомна працаваць круглымі суткамі, каб мы проста маглі жыць. Канечне, сэрцу ... Падрабязней »

Салярый — шкода і карысць

Салярый — гэта спецыяльна абсталяваныя кабінкі, якія выпрацоўваюць ультрафіялетавыя прамяні пэўнай дазіроўкі. Штучнае выпраменьванне практычна ідэнтычна прыняццю прыродных сонечных ваннаў. Салярыі дзеляцца на: арызантальныя (ляжачае прыняцце загару) — валодаюць лямпамі невысокай магутнасці, але размяшчаюцца на даволі блізкай адлегласці да цела; плюс — нізкая рызыка абгарання, мінус — застаюцца белыя плямы на скуры; вертыкальныя (загар прымаецца стоячы) — ма­юць магутныя лямпы, ... Падрабязней »