Прапаную зрабіць сумесна з дзецьмі (а падлеткі справяцца і самастойна) эфектны мінімалістычны навагодні сувенір, якім можна ўпрыгожыць навагодні стол або каму-небудзь падарыць.
Вам спатрэбіцца: не вельмі тоўсты ліст фанеры, лобзік, клей “Тытан”, наждачная папера, лак для дрэва, упрыгажэнні для ёлачкі (званочак, стразы і іншыя дробязі, якія можна знайсці ў магазінах для творчасці).
Як рабіць?
Спачатку на фанеры трэба намаляваць ёлачку і падстаўку для яе. Можна гэта зрабіць самастойна, а можна знайсці лякала ў інтэрнэце. Потым выразаць дэталі з дапамогай лобзіка і апрацаваць наждачнай паперай. Склеіць іх з дапамогай клея “Тытан”. Пажадана прасушыць ёлачку ў цёплым памяшканні не менш за 24 гадзіны, пакрыць лакам для дрэва і зноў высушыць. Гатовы выраб трэба ўпрыгожыць званочкам і стразамі — ёлачнымі ўпрыгажэннямі.
Цудоўны сувенір гатовы.
Праводзьце час з вашымі дзецьмі з карысцю.
Святлана СЁМІНА,
настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 10 Брэста.