Каранавірус COVID-19. Меры прафілактыкі

Як засцерагчы сябе і навакольных ад COVID-19? Трымайцеся ад людзей на адлегласці ў 1 метр, асабліва калі ў іх кашаль, насмарк. Выпрацуйце звычку насіць маску ў людных месцах.

Асноўныя правілы нашэння масак

Правядзіце гігіенічную апрацоўку рук перад тым, як надзець ці з­няць маску.

Надзеньце маску так, каб яна закрывала нос, рот і падбародак.

Як гарантаваць бяспечнае эпідэміялагічнае асяроддзе?

Пазбягайце крытых памяшканняў, у якіх шмат народу.

Праводзьце сустрэчы на вуліцы, гэта больш бяспечна.

Часцей праветрывайце памяшканне, у якім знаходзіцеся доўгі час.

Не забывайцеся пра элементарныя правілы гігіены

Рэгулярна апрацоўвайце рукі спіртаўтрымліваючым сродкам або мыйце іх з мылам.

Па магчымасці не чапайце рукамі вочы, нос і рот. Чалавек дакранаецца рукамі да многіх паверхняў, таму існуе верагоднасць трапляння на іх вірусных часціц.

Закрывайце рот або нос згібам локця або сурвэткай пры кашлі або чханні. Выкарыстаную сурвэтку трэба адразу ж выкінуць у смеццевы бак, які закрываецца, і вы­мыць рукі. Строга выконваючы правілы рэспіраторнай гігіены, вы можаце абараніць навакольных ад захворванняў, выкліканых вірусамі, напрыклад, ВРВІ, грыпу і COVID-19.

Праводзьце рэгулярную апра­цоўку і дэзынфекцыю паверхняў, асабліва тых, да якіх часта дакранаюцца людзі, напрыклад, дзвярных ручак, кранаў і дысплеяў тэлефонаў.

Дзеянні пры дрэнным самаадчуванні

Пераканайцеся, што вам вядомы спектр сімптомаў COVID-19. Да найбольш распаўсюджаных адносяцца павышэнне тэмпературы цела, сухі кашаль і стамляльнасць. Да іншых, менш распаўсюджаных, сімптомаў, якія сустракаюцца ў шэрага пацыентаў, належаць страта смакавых адчуванняў і страта нюху, розныя болевыя адчуванні, галаўны боль, боль у горле, пачуццё заложанасці носа, пачырваненне вачэй, дыярэя, скурны сып.

Нават калі ў вас слаба выяўлены сімптомы захворвання, напрыклад, ёсць толькі кашаль, галаўны боль, невялікае павышэнне тэмпературы, застаньцеся дома на самаізаляцыі да папраўкі. Звярніцеся па дапамогу да пастаўшчыка паслуг аховы здароўя або на гарачую лінію. Дамоўцеся, каб нехта хадзіў за вас у магазін. Калі вам неабходна выйсці з дому ці ў выпадку, калі вы жывяце разам з кім-небудзь, карыстайцеся медыцынскай маскай, каб не заразіць іншых.

Пры павышэнні тэмпературы, з’яўленні кашлю, цяжкасцей дыхання як мага хутчэй звярніцеся па медыцынскую дапамогу. Па магчымасці спачатку зрабіце гэта па тэлефоне і выконвайце ўказанні мясцовых органаў аховы здароўя.

Настасся ІАСКЕВІЧ,
урач-эпідэміёлаг Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ленінскага раёна Мінска.