Сёння мы будзем гаварыць пра буйнаплодныя садовыя суніцы, якія многія часта памылкова называюць клубніцамі.
К расавік і май — самы час падрыхтаваць кусцікі: далікатна абрэзаць і падкарміць іх, каб яны крыху раней зацвілі.
Калі глеба прагрэецца прыкладна да 10—12 °С — час заняцца высадкай расады садовых суніц. А вось калі суніцы пачнуць расці, трэба будзе гэтыя пасадкі добра замульчыраваць арганікай або спецыяльнай плёнкай.
У перыяд масавага росту лістоты суніц трэба будзе правесці другую прафілактычную апрацоўку — супраць хвароб. Важна не прапусціць гэты момант: калі кусцікі садовых суніц растуць на адным месцы больш за тры гады, то ім спатрэбяцца якасныя падкормкі. У пачатку вегетацыйнага перыяду садовыя суніцы заўсёды маюць патрэбу ў азотных угнаеннях, а ў перыяд цвіцення ім патрабуюцца фосфарныя, а вось пасля пладанашэння будуць патрэбны як азотныя, так і фосфарна-калійныя ўгнаенні.
Суніцы можна высаджваць у грунт на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду, але лепшы час для размнажэння і пасадкі вусоў — жнівень. Нядрэнна таксама саджаць суніцы па вясне, як толькі прагрэецца глеба.
Участак для суніц заўсёды неабходна выбіраць самы сонечны. Але высаджваць суніцы нельга на тых градах, дзе да гэтага раслі капуста, бульба ці агуркі. Не падыходзяць і ўчасткі, дзе ў мінулым годзе вырошчваліся перац, памідоры, баклажаны і іншыя прадстаўнікі паслёнавых культур. Таксама не рэкамендуецца высаджваць суніцы па суседстве з малінай.