“Сонечныя” акуляры для маленькага сонейка

Сонцаахоўныя акуляры — модны аксесуар і неабходная дэталь летняга туалету кожнай жанчыны. Так мы ахоўваем вочы ад яркага сонца і скуру твару ад заўчаснага з’яўлення дробных маршчынак вакол вачэй. Мамінай дачцэ, дзяўчынцы гадоў 4, абавязкова захочацца такія ж, “толькі маленькія і ружовыя”. Але ці так неабходны маленькай модніцы гэты прадмет? Сонцаахоўныя акуляры актуальныя не толькі ў эстэтычным плане — яны ... Падрабязней »

ЕЖА, якая не ведае забарон

Калі б у кулінарыі існаваў спіс універсальных прадуктаў, то туды абавязкова трэба было б уключыць тварог. Без перабольшання можна сказаць, што тварог можа быць усім: ад самастойнай стравы да вытанчанага дэсерту з яго ўдзелам. У сярэдзіне будуць стаяць салаты, другія стравы, запяканкі і нават супы. Стравы з тварагу гатуюць адварнымі, смажанымі, запечанымі і, як правіла, падаюць з рознымі соусамі, сметанковым ... Падрабязней »

Запрашае дзяцей да творчасці

Трапіць у незвычайны свет вырабаў з паперы ёсць магчымасць у наведвальнікаў гуртка “Папяровы свет”, які працуе ў Паплаўскім яслях-садзе — базавай школе. Кіруе ім настаўніца пачатковых класаў Алена Ляміна, якая і дапамагае дзецям развіваць мастацка-вобразнае мысленне і рэалізоўваць яго на практыцы ў цудоўных вырабах. Гурток адкрыўся ў Паплаўскай школе нядаўна: працуе толькі другі год, але ўжо стаў адным з найбольш ... Падрабязней »

Песня яе жыцця

Цёплы вечар нядзелі. З букетам валошак спяшаюся ў Маладзёжны тэатр эстрады. У тэатры — канцэрт дзіцячай вакальнай студыі “МІКС”, родны дом якой — школа № 161 Мінска. На песеннае свята запрошана невыпадкова, а для таго, каб пазнаёміцца са справай па душы госці рубрыкі Ірыны Іванаўны Раманоўскай. Ірына Іванаўна — чалавек шчыры і адкрыты, чалавек, для якога спяванне і ёсць само ... Падрабязней »

Незнаёмка керыя

Гадоў дзесяць назад, калі мае пазнанні ў галіне кветак налічвалі не больш як два дзясяткі раслін, я прачытала ў адным часопісе пра керыю — прыгожы дэкаратыўны хмызняк. Жанчына напісала пра керыю з такой любоўю, што захацелася як мага больш даведацца пра гэтую расліну, а яшчэ лепш — убачыць яе. Цікава, што ўжывую я ўбачыла яе толькі сёлетняй вясной на Камароўскім ... Падрабязней »

Ці такія бяспечныя “нябесныя ліхтарыкі”?

У наш час на змену адным небяспекам прыходзяць іншыя, у тым ліку аб’екты, якія ўяўляюць сабой пажарную небяспеку. Параўнальна новая забава “Запуск лятаючых ліхтарыкаў” не такая ўжо бяспечная і экалагічная, як запэўніваюць іх прадаўцы. У цяперашні час “нябесныя ліхтарыкі” забароненыя ў некаторых штатах ЗША, часткова на тэрыторыі Германіі, у Іспаніі і іншых краінах свету. Так, напрыклад, у Бразіліі запуск “нябесных ... Падрабязней »

Замест забароны — арганізаваная дзейнасць

З надыходам лета тысячы школьнікаў адпраўляюцца на адпачынак у лагеры працы і адпачынку, у вёскі, на дачы. Апынуўшыся на прыродзе, дзеці радуюцца магчымасці пайсці ў турыстычны паход, пагуляць, паскакаць, пабегаць. Добра, калі ўсё гэта адбываецца пад кантролем дарослых, але калі іх няма, то дзіця можа атрымаць траўму. Практыка паказвае, што ў дзяцей, якія адпачываюць арганізавана, напрыклад, у аздараўленчым лагеры, траўмы ... Падрабязней »

Хвароба або мускульны голад?

У эпоху індустрыялізацыі і прагрэсу, усеагульнай камп’ютарызацыі і інтэрнэту колькасць фізічных намаганняў і нагрузак на чалавечы арганізм значна скарачаецца. Памяншаецца часам і неабходнасць у іх. Цывілізацыя з карысці для чалавека нярэдка ператвараецца ў яе супрацьлегласць, спараджаючы такія сур’ёзныя захворванні, як гіпадынамія. Гіпадынамія — гэта абмежаванне рухальнай актыўнасці, якое прыводзіць да парушэнняў функцыі арганізма: апорна-рухальнага апарату, кровазвароту, дыхання, стрававання. З кожным ... Падрабязней »

Адлюстраванне блакіту веснавога неба

Мускары — мышыны гіяцынт, гадзючая цыбуля, належаць да сямейства лілейных. Яны запаўняюць вясновыя сады, захапляюць нас вытанчанымі суквеццямі самых разнастайных сініх тонаў. Ствараецца такое ўражанне, што кветкі гэтых раслін адлюстроўваюць свежы блакіт веснавога неба. Нягледзячы на пяшчотнае аблічча і невялікі рост гэтых кветак, іх нельга недаацэньваць: яны вельмі хутка размнажаюцца і ўтвараюць раскошныя кветкавыя дываны. Іх яркія дэкаратыўныя кветкі распускаюцца ... Падрабязней »

Анеміі ў дзяцей

Анемія (ад грэч. anemia — бяскроўе) — гэта стан, які характарызуецца зніжэннем колькасці гемаглабіну або гемаглабіну і эрытрацытаў у адзінцы аб’ёму крыві. Анемія дзеліцца на тры групы: 1) анеміі з прычыны страты крыві; 2) анеміі з прычыны парушэння крывятварэння; 3) анеміі з прычыны павышанага кроваразбурэння (гемалітычныя). Пры ўсіх відах анеміі ў хворых развіваецца гіпаксія ў выніку зніжэння ўзроўню гемаглабіну. Анемія ... Падрабязней »