Архів тега: арганізм

Развітваемся з зімой і запасаемся вітамінамі

Вось і сыходзіць зіма. Да канца лютага засталіся лічаныя дні. Зімовы перыяд быў найбольш стрэсавым для нашага арганізма, асабліва калі моцныя маразы хутка змяняліся адлігамі. Гэта прыводзіць да зніжэння імунітэту і ўрэшце да развіцця розных захворванняў. Таму трэба звярнуць увагу на правільнае харчаванне як адзін са сродкаў умацавання нашага арганізма. У любы час года, згодна з існуючымі правіламі і нормамі, ... Падрабязней »

Піць і сабе не нашкодзіць

Мозг рэагуе на недахоп вады цэлым комплексам непрыемных адчуванняў: слабасцю, недамаганнем, пачуццём стомленасці, нечаканымі прылівамі крыві да твару, успышкамі раздражнення і нават бескантрольнага гневу, неспакоем і дэпрэсіяй. Акрамя таго, з’яўляюцца болі ў суставах і пазваночніку, расстройствы страўнікава-кішачнага тракту (запоры, пякотка, спазмы), парушаюцца функцыі імуннай сістэмы — і гэта яшчэ не поўны пералік форм пратэсту вашага арганізма. Залішняе спажыванне вады пагаршае ... Падрабязней »

Авітаміноз ты мой вясновы

Надыходзіць самая рамантычная пара, калі коцікі на вербах і на клёнах паступова расцвітуць, а мы ёй чамусьці не рады! Раніцай немагчыма прачнуцца, на працы цэлы дзень ходзім разбітыя і з цяжкасцю змагаемся з пазяханнем. Першае вясновае сонейка не радуе — часта слязяцца вочы. Лушчыцца скура на твары… Нічога тут дзіўнага няма. Так мы, паўночнікі, выходзім з працяглага халоднага перыяду, калі ... Падрабязней »

Імунітэт ад зімовых бед

Прастудныя захворванні з’яўляюцца пастаянным спадарожнікам халоднага перыяду года. У гэты час арганізм перажывае пэўны стрэс ад недахопу сонечных прамянёў, недахопу вітаміну D, частых пераахаладжэнняў. Імунітэт уяўляе сабой ахоўную рэакцыю арганізма, яго здольнасць супрацьстаяць дзеянню пашкоджвальных агентаў. Менавіта дзякуючы наяўнасці імунітэту арганізм спраўляецца з захворваннем. Акрамя таго, дзякуючы выпрацаванаму імунітэту чалавек хварэе на некаторыя інфекцыйныя захворванні толькі раз у жыцці, пасля ... Падрабязней »