Тэрыторыя Аўсянкаўскай сярэдняй школы Горацкага раёна нагадвае велізарны кветнік. Вясной тут цвітуць нарцысы, прымулы, крокусы, арабіс. Летам дзяцей і дарослых радуюць сваім хараством ружы, гартэнзіі, сальвіі, лілеі, петуніі, браткі. Упрыгожылі тэрыторыю школы і малыя архітэктурныя формы з выкарыстаннем камянёў: карабель “Пунсовыя ветразі”, “Смоўж”, “Каменны шар” і “Кропелькі расы”. У цэнтры знаходзіцца ландшафтная кампазіцыя “Пунсовыя ветразі”. Традыцыйна тут праводзяцца многія важныя ... Падрабязней »