Архів тега: ежа

Анатольеўна гарантуе!

Я не мясцовая, але ўжо амаль трыццаць гадоў пражыла ў вёсцы, а зараз аграгарадку, Пятрэвічы Навагрудскага раёна. Замужам, маю дваіх дарослых дзяцей (дачушку і сынка), а зараз траіх — сын ажаніўся. Працую бібліятэкарам у мясцовай школе, і не сакрэт — чытаю “Настаўніцкую газету”.  Пятрэвічы сталі малой радзімай для маіх дзяцей, якія жывуць у Навагрудку і Мінску. Як толькі з’яўляецца свабодная хвілінка, ляцяць ... Падрабязней »

Пра карысныя і некарысныя тлушчы

Тлустая ежа заўсёды была спакусай для людзей. Адны гавораць, ежа без тлушчаў не можа быць карыснай, а другія сцвярджаюць, што тлушч — прычына лішняй вагі і мноства захворванняў. На самай справе маюць рацыю ўсе. З пункту гледжання хіміі тлушчы — гэта складаныя эфіры гліцэрыну і вышэйшых тлустых кіслот. Ад віду тлустых кіслот залежаць “паводзіны” тлушчаў у арганізме. Самыя карысныя тлушчы, ... Падрабязней »

Райскія ягады, якія дораць прыгажосць і здароўе

У Еўропу духмяная ягада трапіла ў XVI стагоддзі. Французскі афіцэр, які прывёз першыя клубніцы на радзіму з Чылі, пісаў каралеўскаму кухару: “Прывёз Яго Вялікасці плады, якія пазбаўляюць сэрца ад пакут, прычыненых дзяржаўнымі хваляваннямі. Душа ад водару гэтых ягад напаўняецца любоўю, а розум — весялосцю”. Афіцэр не перабольшваў вартасцей незнаёмых пладоў. Пазней навукоўцы ўстанавілі, што клубніцы займаюць першае месца сярод усіх ... Падрабязней »

Сіньёр Памідор

Еўропа пазнаёмілася з таматам у XVI стагоддзі, калі іспанцы і партугальцы прывезлі яго з Мексікі. Вырошчвалі тамат спачатку як дэкаратыўную расліну, у вазонах на падаконніках, высаджвалі вакол садовых альтанак і ў аранжарэях сярод экзатычных кветак. Амаль сотню гадоў у Еўропе быў распаўсюджаны міф пра іх надзвычайную ядавітасць. Жыхары Расіі спачатку таксама паставіліся да памідораў з недаверам. І ўсё-такі таматы, хоць ... Падрабязней »

Ежа для спакойнага сну

Свет вакол нас не самы ціхі і спакойны. Шумяць машыны на вуліцы, гамоняць прахожыя, пакупнікі ў магазінах, учыняюць сцэны дамачадцы, а суседзям абавязкова трэба перасоўваць мэблю, стукаць малатком або спяваць застольныя песні менавіта пасля поўначы. Па гэтых прычынах многія людзі пакутуюць ад бытавой бяссонніцы, наступствы якой адбіваюцца на дзеяздольнасці і стане здароўя. Цёмныя кругі пад вачамі — гэта самая дробязь ... Падрабязней »

Сімвал сонца

Холадна і няўтульна за акном. Хмарнае неба, светлавы дзень паступова памяншаецца — і ўсё навокал становіцца шэрым, непрыветлівым і халодным. Напэўна, менавіта ў гэты час павінен з’явіцца ў нашым доме сімвал сонца — аранжавая прыгажуня хурма. Смак і карысныя ўласцівасці хурмы вядомы з часоў Старажытнай Грэцыі, а навуковая назва diospyros паходзіць ад двух грэчаскіх слоў і перакладаецца як “боскі агонь”. Арабы ... Падрабязней »

У чаканні шчасця

Новы год практычна стаіць на парозе нашых дамоў. Старанна ўпрыгожаныя ёлкі зіхацяць рознакаляровымі агеньчыкамі, усюды пахне мандарынамі і чаканнем шчасця. Зусім хутка гадзіннік праб’е дванаццаць разоў, і на змену году Каня прыйдзе новы сімвал — зялёная Каза ці сіняя Авечка. Свабода выбару вызначае магчымасць падрыхтавацца да гэтай падзеі максімальна скрупулёзна і прыцягнуць поспех на свой бок мінімум на 365 дзён. ... Падрабязней »

Універсальная МУЛЬТЫгаспадыня

Сучасная гаспадыня, нават тая, якая вельмі любіць гатаваць, не заўсёды можа знайсці час на працяглую вахту ля пліты. У дапамогу ёй ствараюцца шматлікія кухонныя “гаджэты”. Цяпер рынак бытавой тэхнікі ўсё больш напаўняецца ўніверсальнымі кухоннымі прыборамі, якія могуць выконваць мноства функцый. Першае месца сярод разумных кухонных “гаджэтаў” па праву займае мультыварка — незаменная памочніца ў гатаванні. Калі коратка, то мультыварка — ... Падрабязней »

ЕЖА, якая не ведае забарон

Калі б у кулінарыі існаваў спіс універсальных прадуктаў, то туды абавязкова трэба было б уключыць тварог. Без перабольшання можна сказаць, што тварог можа быць усім: ад самастойнай стравы да вытанчанага дэсерту з яго ўдзелам. У сярэдзіне будуць стаяць салаты, другія стравы, запяканкі і нават супы. Стравы з тварагу гатуюць адварнымі, смажанымі, запечанымі і, як правіла, падаюць з рознымі соусамі, сметанковым ... Падрабязней »

Страсці па супе

Суп быў і застаецца адной з самых старажытных страў, прыдуманых чалавекам. Гісторыкі ўсяго свету да гэтага часу не могуць сысціся ў вызначэнні хаця б прыблізнай даты яго стварэння. Адно можна сказаць дакладна: гэта адбылося пасля таго, як мы зразумелі, як абыходзіцца з агнём і як рабіць трывалыя гаршкі. Рэцэпты супоў можна знайсці ва ўсіх кухнях свету, яны могуць адрознівацца па ... Падрабязней »