Архів тега: расада

Памідорная расада на малацэ

Каб атрымаць моцную расаду таматаў з тоўстым сцяблом, добра ўжываць для паліву малочны раствор (як да высадкі яе ў грунт, так і пасля). Такі спосаб паліву расады мы практыкуем ужо некалькі гадоў, і вынік радуе. На шклянку вады спатрэбіцца сталовая лыжка малака. Пладам у такім выпадку не будзе страшная фітафтора. І свежыя таматы ў нас захоўваюцца значна даўжэй, чым тыя, што ... Падрабязней »

Як вырасціць моцную і здаровую расаду

Як вы ведаеце, вясной галоўны клопат дачніка — гэта расада. Менавіта на гэтым, самым раннім этапе развіцця раслін закладваюцца асновы будучага багатага ўраджаю. Здаровая, моцная, вырашчаная па ўсіх правілах расада выдатна перанясе пікіроўку, а потым і перасадку ў адкрыты грунт. Добры рост ра­сады можа забяспечыць нам бульба, якая багата на калій. Менавіта гэтага пажыўнага рэчыва звычайна не хапае маладым расадным ... Падрабязней »

Батат — салодкая альтэрнатыва бульбе

Магу з упэўненасцю сказаць, што пра батат чулі многія з вас, некаторыя бачылі, можа, нехта нават і паспрабаваў, аднак пахваліцца ўласна вырашчаным ураджаем мала хто зможа. Пакуль гэтая культура для Беларусі надта экзатычная. А вось Святаслаў Андрэевіч Мініч з Брэста запэўнівае, што і ў нас батат можа расці без усялякіх перашкод. За апошнія 3 гады на яго агародзе і стале ... Падрабязней »

Ці складана вырасціць расаду петуніі?

Тэрыторыя любой установы — гэта яе “твар”, таму штогод неабходна скрупулёзна прадумваць, якая ўпрыгожыць. А калі тэрыторыя вялікая, як у нас, важна навучыцца вырошчваць сваю расаду: танна і прыгожа. Не сакрэт, што самая доўгаквітнеючая расліна, якая не ўступае іншым кветкам па прыгажосці, — гэта петунія. Ужо другі год я як настаўніца біялогіі займаюся вырошчваннем гэтай прыгажуні ва ўмовах вучэбнага кабінета. ... Падрабязней »