Архів тега: рэцэпт

Вялікдзень па-радзівілаўску

Радзівілы — самая знакамітая і магутная княжацкая сям’я Літвы і Беларусі. Падчас экскурсіі па Нясвіжы нам расказалі гісторыю пра тое, як князі Радзівілы забаўлялі сваіх гасцей. Яны пасыпалі вуліцы горада соллю і каталі гасцей у санях у разгар лета. І тут прыйшла ў галаву думка: а чым жа частавалі гасцей князі Радзівілы? Аказваецца, кухня Радзівілаў характарызавалася разнастайнасцю страў, бо Радзівілы ... Падрабязней »

Посны плоў

Хачу прапанаваць чытачам газеты згатаваць вельмі смачны плоў “Посны”. Спадзяюся, рэцэпт будзе актуальным у час Вялікага Посту. Плоў — гэта страва, у якой выкарыстоўваецца вараны рыс ці ў выключных выпадках іншыя дробныя крупы. Важнай асаблівасцю тэхналогіі гатавання з’яўляецца рассыпістасць, якая дасягаецца дабаўленнем жывёльнага тлушчу або алею. Плоў згадваецца ў вядомым помніку арабскай літаратуры “Тысяча і адна ноч”. Больш за тое, ... Падрабязней »

Закусачны рыбны торт “Святочны”

З камандзіроўкамі і самастойна я аб’ехаў амаль усю Еўропу і з кожнай краіны прывозіў рэцэпт традыцыйнай стравы. Сёння падзялюся з вамі рэцэптам, прывезеным са Швецыі. Рыба — асноўны прадукт нацыянальнай шведскай кухні. Святочнае застолле ў гэтай краіне традыцыйна пачынаецца з падачы некалькіх відаў рыбных закусак. Чаму мяне зацікавіла гэтая закуска, можна зразумець, паглядзеўшы на фота. Думаю, вы адразу пагодзіцеся са ... Падрабязней »

Салат “Для каханай”

Набліжаецца 8 Сакавіка — любімае для ўсіх свята вясны і жаноцкасці. І пытанне, якім задаюцца мужчыны: якое арыгінальнае віншаванне з 8 Сакавіка прыдумаць жонцы, дачцэ, калегам? Я прапаную разгледзець варыянт кулінарнага падарунка. Вазьміце праўленне на кухні ў свае рукі! Усё, што ад вас патрабуецца, — гэта купіць патрэбныя прадукты, знайсці рэцэпт, крыху патрэніравацца (калі сумняваецеся ў сваіх кулінарных талентах) і ... Падрабязней »

Хатняя каўбаса

Мяса, соль, перац і часнок — усё, што неабходна для гатавання вельмі смачнай хатняй каўбаскі ў натуральнай абалонцы. Вясковая каўбаска па-пятрэвіцку “У двух кроках ад шчасця!”: для правільнай свіной каўбасы тлустая свініна не падыходзіць, бярэцца посная свініна і сала. Мяса (посная свініна і сала) — 5—7 кг; кішкі (свіныя) — 2—3 шт; спецыі (соль, чорны перац, папрыка, каляндра, чырвоны перац ... Падрабязней »

Кекс “Мілітары”

Рэцэпты кексаў звычайна ёсць у кулінарнай кнізе кожнай гаспадыні, бо яны могуць стаць “палачкай-выручалачкай”, калі госці на парозе ці дзеці хочуць салодкага. Таксама кексы можна ўзяць з сабой у дарогу. Гатуюцца кексы з самых простых інгрэдыентаў, а атрымліваюцца мяккімі і неверагодна смачнымі. З падачай можна эксперыментаваць: можна выпечаныя і ахалоджаныя кексы адразу падаць да стала, а можна ў іх зрабіць адтуліну і ... Падрабязней »

Сагравальныя напіткі зімой

У кожнай краіне, дзе маразы правяраюць людзей на трываласць, існуюць свае нацыянальныя спосабы барацьбы з халадамі. І напіткам тут адведзена асаблівае месца. Гэта можа быць проста чай, травяны адвар, мёд, віно, малако, моцны алкаголь, шакалад, кава або ўсе магчымыя спалучэнні гэтых інгрэдыентаў. Прапануем вам успомніць правераныя часам рэцэпты сагравальных напіткаў для зімы, якія паслужаць пачаткам цікавай гутаркі зімовым вечарам і ... Падрабязней »

Смачны нескладаны салат — выдатны спосаб перакусіць

І смак, і знешні выгляд салата залежаць не толькі ад якасці выкарыстаных прадуктаў, але і ад таго, як яны былі падрыхтаваны і згатаваны. Існуюць нескладаныя, але важныя агульныя правілы гатавання салатаў, каб максімальна выкарыстаць смакавыя магчымасці ўсіх інгрэдыентаў, а таксама захаваць карысныя ўласцівасці прадуктаў. Падрыхтоўка прадуктаў: усе салаты са свежай агародніны трэба гатаваць непасрэдна перад падачай на стол; варыць агародніну ... Падрабязней »

Дамашні торт “Пінчар”

Адзін з самых простых і даступных рэцэптаў бісквітнага торта — дэсерт “Пінчар”. Такі торцік можна прыгатаваць на любую ўрачыстасць, а таксама ў любы іншы дзень, каб парадаваць сваю сям’ю. Гісторыя паходжання гэтага торта дагэтуль невядомая, але пагаворваюць, што сваю назву дэсерт атрымаў зусім не дзякуючы аднайменнай паро­дзе сабак. Пачастунак названы ў гонар вядомай англійскай сям’і кандытараў, члены якой былі майстрамі ... Падрабязней »

Крывяная каўбаса — класіка вясковага меню

Крывяная каўбаса — гэта вельмі старажытная і папулярная страва. Гатуецца яна вельмі проста, і прадукты ўсе простыя, галоўнае — знайсці свежую кроў. Робяць крывяную каўбасу з розным кашамі: грэчкай, рысам, ячнымі крупамі і нават з просам. Выконваючы правераныя рэкамендацыі, вы зможаце самастойна згатаваць крывяную каўбасу і падаць яе блізкім на стол. Смачная крывянка выдатна спалучаецца з любым гарнірам, агароднінай і не менш ... Падрабязней »