Архів тега: рэцэпты

Салат… Як многа ў гэтым слове

Хочаце задаць тэму размовы за святочным сталом? Або раптоўна арганізаваць кулінарную бітву сярод гаспадынь? Пачніце размову пра салат, і я вас запэўніваю, што нават далёкія ад кулінарыі людзі пачнуць дзяліцца ўспамінамі і рэцэптамі з сямейных сшыткаў. Сучаснаму чалавеку цяжка ўявіць, што яго не вельмі далёкія продкі не ведалі, напрыклад, што такое салат з памідораў або гуркоў. А любімаму ў многіх ... Падрабязней »

Тырамісу: міфы і роднасныя сувязі

Тырамісу — гэта італьянскі ласунак, які гатуецца з самых розных прадуктаў: пячэння, яек, кавы, віна, брэндзі, какавы, шакаладу і сыру маскарпонэ. Усё гэта фармуецца ў пірог ці пудынг і падаецца незапечаным. Нягледзячы на італьянскія карані, дэсерт можна сустрэць у многіх іншых нацыянальных кухнях. Самай блізкай сваячкай па праве лічыцца венгерская somlói galuska. Са знакамітым італьянскім дэсертам яе радніць не толькі ... Падрабязней »

Унікальныя скрылёчкі

З таго часу, як людзі навучыліся захоўваць мяса, яны адкрылі для сябе і каштоўнасць сала. Еўрапейцы асабліва любяць свіное сала і стагоддзямі ядуць яго ў салёным, вэнджаным, вараным і смажаным выглядзе. Ва ўсе часы яно займала ганаровае месца ў меню вясковых жыхароў. Сала заўсёды было прадуктам харчавання для бедных людзей, бо лепшыя кавалкі свіной тушы даставаліся тым, хто мог за ... Падрабязней »

Шчасце сваімі рукамі

“Табе могуць здрадзіць абставіны, сябры, бязлітасны лёс і нават уласная маці, але табе ніколі не здрадзяць талерка шчырага гарачага супу, дробка солі і кавалак хлеба”. Прыблізна так гучыць вольны пераклад адной народнай мудрасці, якая была вельмі папулярнай гадоў гэтак 150 назад на прасторах Уэльса. Большасць з нас прызвычаіліся атрымліваць задавальненне ад усяго, што звязана з ежай і яе гатаваннем: ад ... Падрабязней »

Боб ды з гарохам

Паводле адной з легенд, бабовыя культуры былі пакінуты чалавецтву вышэйшымі расамі, якія жылі на Зямлі задоўга да нас. Некаторыя краіны і цэлыя кантыненты лічаць іх падарункам багоў, здольным не толькі накарміць, але і падарыць чалавеку выдатнае здароўе і даўгалецце. Бабовыя вырошчвалі ў Палесціне за тысячу гадоў да н.э. У Старажытным Егіпце іх лічылі свяшчэннымі раслінамі, высока шанавалі ў Старажытнай Грэцыі. ... Падрабязней »

Эканамічная смаката

О, цудоўныя мясныя маленькія тэфтэлі! Яны пахлі так апетытна і былі такія падсмажаныя і румяныя — словам, такія, якімі павінны быць добрыя мясныя тэфтэлі! Астрыд Ліндгрэн. “Малы і Карлсан”. Калі б я расказвала аб традыцыйных стравах шведскага стала, то на гэтым месцы можна было б паставіць вялікую тлустую кропку і адразу ж пераходзіць да рэцэпта духмянага журавінавага соусу, абавязковага кампаньёна ... Падрабязней »

Гісторыя са смакам

Калі гаворка заходзіць пра нацыянальную кухню, мы схільныя чакаць цудаў і нечаканых адкрыццяў. Нашу фантастычную веру ў тое, што дзесьці, вось проста неверагодна побач, ляжыць і чакае свайго часу таямнічы сшытак з рэцэптамі славутых родаў Радзівілаў, Сапегаў ці, на крайні выпадак, Святаполк-Мірскіх, не можа пахіснуць ні здаровы сэнс, ні адсутнасць архіўных дакументаў па гэтым пытанні. Прычым самыя гарачыя спрэчкі ідуць ... Падрабязней »

Пудынг як спосаб вывучэння гісторыі адной краіны

Халодная адварная ялавічына, далікатнае, узбітае асаблівым чынам сметанковае масла, булачкі з разынкамі, сэндвіч з агурком — спіс традыцыйных английскіх страў можна працягваць бясконца. Злыя языкі сцвярджаюць, што кухня Брытаніі мае ўсяго тры вартыя ўвагі стравы: кары, гарчыцу і мясную падліўку. Уласна ў гэтых словах і выказана агульнае меркаванне большасці кухараў: сумна і сытна. Аднак не варта меркаваць аб кухні Туманнага ... Падрабязней »

“Каляровая” дыета

“Лепш пабрыдчэць, чым паправіцца, — сказала мне аднойчы мая новая знаёмая (Ліда, жыхарка Нью-Ёрка, маці дзвюх выдатных дзяўчынак, гаспадыня ўласнага агенцтва па прыбіранні кватэр, магазіна здаровай ежы і касметычнага салона). — Мой самы вялікі кашмар — гэта прачнуцца тоўстай і знайсці ў шафе толькі ад зін шэры спартыўны касцюм, — працягнула яна. — Мне спатрэбілася некалькі гадоў работы з псіхолагам, каб зразумець ... Падрабязней »

Паўночны лімон

Чалавек любіць надзяляць расліны чароўнымі ўласцівасцямі або прыдумляць прыгожыя легенды, нават калі яны часам упарта разыходзяцца з гістарычнымі фактамі і здаровым сэнсам. Возьмем, напрыклад, адзін з сімвалаў восеньскай пары — журавіны. Якіх толькі гісторый не захавала да нашых дзён народная памяць! Тут табе і нераздзеленае каханне вадзяніка да прыгожай сялянкі, кроплі крыві невядомай багіні, якая згубілася ў цемры стагоддзяў, бітвы ... Падрабязней »