Архів тега: Смаргонь

Шашачны турнір у першым класе

Дзе і як мы можам развіваць інтэлектуальныя здольнасці дзяцей? Безумоўна, найперш на ўроку. А як жа перапынкі, група прадоўжанага дня? Большасць дзяцей не ведаюць, чым заняць сябе ў дадзены прамежак часу. Запоўніць вольны час дзяцей я вырашыла, арганізаваўшы шашачны турнір у сваім 1 «Б» класе. Шашкі — выдатная гульня, якая вучыць думаць, аналізаваць дзеянні праціўніка. Гэта інтэлектуальнае спаборніцтва дазваляе не ... Падрабязней »

Сталовая для крылатых

У прыродзе заўсёды знойдзеш шмат цікавага, асабліва там, дзе растуць дрэвы. Некалькі дзясяткаў гадоў назад каля сярэдняй школы № 1 Бярозы было пасаджана шэсць прыгожых беластволых бярозак. З цягам часу яны выраслі і сталі прыстанкам для некаторых відаў птушак. Калі школьнікі замацавалі на гэтых дрэвах сем кармушак, то яны вельмі спатрэбіліся маленькім гадаванцам. У зімовы час няпроста выжыць. Падчас урокаў ... Падрабязней »

Пра сонца, вецер і снег

У яслях-садзе № 15 Смаргоні з’явілася свая метэастанцыя. Цяпер з’явы беларускага надвор’я дзеці змогуць вывучыць і нават вымераць самастойна. Ярка свеціць сонца. Пайшоў дождж. Выпаў першы снег… Як цікава назіраць за зменамі надвор’я! А як цешацца гэтым зменам маленькія дзеці, таму што яны больш дапытлівыя, чым дарослыя, і заўсёды цягнуцца да новых ведаў. Дзеці дашкольнага ўзросту — прыроджаныя даследчыкі. І ... Падрабязней »

Казкі для сучасных дзетак

З Настассяй Яўгенаўнай Маршалак я пазнаёмілася на фестывалі педагагічнай творчасці ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Прыгожая маладая жанчына ў беларускім нацыянальным строі адразу звяртала на сябе ўвагу, як і экспазіцыя санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні, якую яна прадстаўляла, таксама. Настасся Яўгенаўна расказвала калегам, як у садку дзетак вучаць народнай творчасці, беларускім традыцыям, у тым ліку праз тэатральную дзейнасць. Штомесяц ... Падрабязней »

Чароўны бацік юнай мастачкі

Што можна зрабіць у тэхніцы батык? Каб адказаць на гэтае пытанне, дастаткова паглядзець на работы вучаніцы 2“А”класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні Ліі Грывіцкай. Яе карціны — сапраўдныя шэдэўры! Лія толькі першы год займаецца ў Смаргонскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў выкладчыцы Настассі Сяргееўны Бандарэнка. Але колькі цудоўных работ яна ўжо стварыла! З іх мы арганізавалі ў класе ... Падрабязней »