Чароўны бацік юнай мастачкі

Што можна зрабіць у тэхніцы батык? Каб адказаць на гэтае пытанне, дастаткова паглядзець на работы вучаніцы 2“А”класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні Ліі Грывіцкай.

Яе карціны — сапраўдныя шэдэўры! Лія толькі першы год займаецца ў Смаргонскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў выкладчыцы Настассі Сяргееўны Бандарэнка. Але колькі цудоўных работ яна ўжо стварыла! З іх мы арганізавалі ў класе персанальную выставу.

Захапленне бацікам дастаўляе радасць не толькі маленькай мастачцы, але і яе родным. Гэтай радасцю яна падзялілася са сваімі аднакласнікамі і педагогамі. Мы з цікавасцю слухалі пра тое, як ствараецца малюнак, даведаліся, што часцей за ўсё Лія выкарыстоўвае свае любімыя колеры: чырвоны, блакітны і фіялетавы. Дзяўчынка прызналася, што больш за ўсё ёй падабаецца тварыць у жанры нацюрморта, аднак, па словах сціплай чараўніцы, гэты занятак не здаецца ёй вельмі простым рамяством.

Хочацца пажадаць, каб словы захаплення тых дзяцей і дарослых, якія ўбачылі работы Ліі, дапамаглі ёй справіцца з усімі цяжкасцямі на творчым шляху.

Святлана МРОЧКА,
класны кіраўнік 2 “А” класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *

*