Архів тега: стравы

Бананавы рай

Бананы — гэта смачна, іх можна купіць практычна ў любым магазіне нашай краіны ў любую пару года. Існуе велізарная колькасць дэсертаў з іх выкарыстаннем. Бананы ідэальныя для хуткіх перакусаў і ў якасці ежы для дзяцей. Вось, уласна кажучы, і ўсё, што большасць з нас ведае аб гэтым фрукце, які даўно стаў для нас звыклым. Для пачатку банан — гэта шматгадовая ... Падрабязней »

Унікальныя скрылёчкі

З таго часу, як людзі навучыліся захоўваць мяса, яны адкрылі для сябе і каштоўнасць сала. Еўрапейцы асабліва любяць свіное сала і стагоддзямі ядуць яго ў салёным, вэнджаным, вараным і смажаным выглядзе. Ва ўсе часы яно займала ганаровае месца ў меню вясковых жыхароў. Сала заўсёды было прадуктам харчавання для бедных людзей, бо лепшыя кавалкі свіной тушы даставаліся тым, хто мог за ... Падрабязней »

У чаканні шчасця

Новы год практычна стаіць на парозе нашых дамоў. Старанна ўпрыгожаныя ёлкі зіхацяць рознакаляровымі агеньчыкамі, усюды пахне мандарынамі і чаканнем шчасця. Зусім хутка гадзіннік праб’е дванаццаць разоў, і на змену году Каня прыйдзе новы сімвал — зялёная Каза ці сіняя Авечка. Свабода выбару вызначае магчымасць падрыхтавацца да гэтай падзеі максімальна скрупулёзна і прыцягнуць поспех на свой бок мінімум на 365 дзён. ... Падрабязней »

Морква і іншыя гісторыі

Калі б мяне спыталі, якую гародніну я лічу сімвалам восені, то я не вагаючыся назвала б моркву. Мяркуйце самі: яркая, смачная, карысная для здароўя, а колькі смачных рэцэптаў з ёй можна знайсці! Толькі паспявай гатаваць і радаваць дамашніх. Нягледзячы на тое, што моркву вырошчваюць даўно і паўсюдна, яе не заўсёды ўспрымалі як крыніцу вітамінаў і ежу: першапачаткова яна выкарыстоўвалася толькі ... Падрабязней »

Горкае шчасце

Калі б мяне папрасілі назваць адну агародніну, без якой немагчыма ўявіць сабе сусветную гісторыю гастраноміі, то я сказала б, што гэта… цыбуля. Потым, памаўчаўшы трохі, дадала: уся цыбульная агародніна. Складана паверыць, але на яе аснове можна прыгатаваць літаральна ўсё — ад супу да марожанага. А яшчэ не забудзьцеся пра духмяную выпечку і кансервацыі. У свеце няма кухні, у якой бы ... Падрабязней »

Страсці па супе

Суп быў і застаецца адной з самых старажытных страў, прыдуманых чалавекам. Гісторыкі ўсяго свету да гэтага часу не могуць сысціся ў вызначэнні хаця б прыблізнай даты яго стварэння. Адно можна сказаць дакладна: гэта адбылося пасля таго, як мы зразумелі, як абыходзіцца з агнём і як рабіць трывалыя гаршкі. Рэцэпты супоў можна знайсці ва ўсіх кухнях свету, яны могуць адрознівацца па ... Падрабязней »

Грушы, вінаград, дарога…

Навагоднія святы — асаблівы і непаўторны час года: прыбраная ёлка, яркія цацкі, рознакаляровае канфеці і падарункі — усё гэта само па сабе гарантуе выдатны настрой. Аднак у глыбіні душы кожнаму з нас хочацца трохі чараўніцтва, зімовай казкі ў якасці прыемнага і вельмі важнага дадатку. Менавіта надзея на лепшае і вера ў цуды прымушаюць нас падрабязна вывучаць гараскопы, звычаі і рэцэпты ... Падрабязней »