Архів тега: стравы

Увасабленне прастаты

Заўсёды складана пачынаць расказ пра тое, што здаецца ёсць, але і адначасова здаецца, што не. Уласна кажучы, большасць жыхароў нашай планеты нават не падазрае пра тое, што на свеце існуе эстонская кухня. “Дазвольце, — не пагодзіцца ўважлівы чытач. — Калі ёсць краіна, значыць, павінна быць і кухня”. Цалкам з вамі згодна, паважаны. Нацыянальная кухня ў Эстоніі, канечне, ёсць, але жыве ... Падрабязней »

Французская кухня ў рэтраспектыве

Аднойчы маршал Францыі маркіз дэ Кантад загадаў свайму кухару стварыць страву ў духу сапраўднай французскай кухні. Той згатаваў печань у сале і нафаршыраваў ёй цеста. Страва гэтая выклікала фурор, а новая порцыя пячонкі адправілася ў палац Людовіка ХVI. Кулінара ўзнагародзілі дваццаццю раскошнымі пісталетамі, а маршал атрымаў кавалак зямлі ў Пікардзіі. Адбылося гэта ў 1778 годзе. Паводле адной легенды, менавіта так ... Падрабязней »

Сіньёр Памідор

Еўропа пазнаёмілася з таматам у XVI стагоддзі, калі іспанцы і партугальцы прывезлі яго з Мексікі. Вырошчвалі тамат спачатку як дэкаратыўную расліну, у вазонах на падаконніках, высаджвалі вакол садовых альтанак і ў аранжарэях сярод экзатычных кветак. Амаль сотню гадоў у Еўропе быў распаўсюджаны міф пра іх надзвычайную ядавітасць. Жыхары Расіі спачатку таксама паставіліся да памідораў з недаверам. І ўсё-такі таматы, хоць ... Падрабязней »

Алігатарава груша

Бадай, складана ўявіць больш ідэальны фрукт, чым авакада. Гэта плод трапічнага дрэва грушападобнай ці круглай формы. Згодна з археалагічнымі данымі, дрэвы авакада вырошчваліся яшчэ ў 750 го­дзе да н.э. Паходзіць авакада з Паўднёвай Амерыкі і культывуецца сёння ў Мексіцы, Індыі, Афрыцы, Ізраілі, Іспаніі і Францыі. Адна з самых любімых і знакамітых закусак мексіканскай кухні гуакамоле — пюрыраваны авакада са спецыямі, за ... Падрабязней »

У траскі ў пячонках…

Думка аб тым, каб расказаць пра печань траскі, мільгала ў мяне даўно. Святы ішлі адно за адным, мяняліся поры года за акном, але патрэбныя, а самае галоўнае, карысныя словы не хацелі складвацца ў сказы. Апошняй кропляй стаў знойдзены ў бацькоўскім доме сшытак з рэцэптамі. Усё, вырашыла я, час надышоў. Як прадукт печань траскі мае шмат вартасцей і высока цэніцца кухарамі, ... Падрабязней »

Самае галоўнае свята

З першым снегам мы пачынаем гаварыць сябрам і знаёмым: “Хутка Новы год!”. Традыцыйна Новы год пачынаецца для нас з устаноўкі ёлкі. Акрамя яе, у джэнтль­менскі набор уваходзяць паштоўкі, падарункі, шампанскае, ман­дарыны, бой курантаў і абавязковы салат імя Люсьена Аліўе. Кожны раз, пачынаючы падрыхтоўку да гэтага свята, мы шчыра верым у тое, што надыходзячы год абавязкова будзе лепшым, ярчэйшым і больш ... Падрабязней »

Каша — ежа наша

Самае складанае ў справе гастранамічнага антраполага — гэта расказаць цікава пра рэчы, якія і так усе ведаюць ці думаюць, што ведаюць, ці чулі, але забыліся. Возьмем, напрыклад, кашу. Што цікавага можна расказаць пра страву, якая традыцыйна лічыцца сумным гарнірам або снеданнем, якое ўжо прыелася? — спытае задумлівы чытач і будзе сапраўды мець рацыю. Пра кашу, яе ўзнікненне і падарожжа па ... Падрабязней »

Яблыкі кахання

Ужо некалькі дзён пасол Расійскай дзяржавы вымушаны трэсціся ў грувасткім экіпажы па ўхабістых дарогах Еўропы, спешна вяртаючыся дадому. Па найвышэйшым загадзе імператрыцы Кацярыны ІІ ён вязе даклад “Аб дзіўных фруктах і незвычайных раслінах” на еўрапейскіх палях і агародах, якіх не бачылі ў Расіі. Дзеля гэтага пасол кінуў усе справы і ў самую гарачыню душнага лета 1780 года паехаў у Санкт-Пецярбург, ... Падрабязней »

Нюансы смаку і водару

— Дзве меры серабра, жарабя і адрэз на сукенку для тваіх шасці дачок. — Добра, вось табе гаршчочак з вострымі прыправамі для пірагоў на вяселле твайго сына. Такая ці амаль такая размова магла адбыцца шмат стагоддзяў назад амаль у любым з гарадоў Еўропы. Для сучаснага чалавека такія суадносіны кошту за звыклую нам карыцу ці імбір могуць здацца празмерна высокімі, але ... Падрабязней »

На арэхі

Цікавыя факты * 90% смяротных выпадкаў ад прыступу алергіі прыпадаюць на долю, выкліканай арэхамі. Чалавек, які пакутуе ад алергіі на арэхі, можа памерці нават ад адной крошкі, дададзенай у марожанае. * На святы насельніцтва Індыі з задавальненнем ужывае фіні — самагон з какосаў і арэхаў кеш’ю, мяккі і моцны напітак. * Какосавая вадкасць маладых арэхаў можа выкарыстоўвацца як замяшчальнік плазмы крыві. ... Падрабязней »