Архів тега: вірусная інфекцыя

Прафілактыка грыпу і вірусных інфекцый

Грып — гэта інфекцыйнае захворванне, узбуджальнікам якога з’яўляецца вірус. Сімптомы грыпу: гарачка, тэмпература цела 37,5 — 39°С, галаўны боль, боль у мышцах, суставах, дрыжыкі, стомленасць, кашаль, насмарк або закладзены нос, боль (пяршэнне) у горле. Магчымыя ўскладненні пасля грыпу: пнеўманія, рыніт, сінусіт, бранхіт, атыт, міякардыт і перыкардыт, міязіт, паражэнні нырак, абалонак галаўнога і спіннога мозга, сасудаў. Таксама пры грыпе часта абвастраюцца існуючыя ... Падрабязней »

Прастуды можна пазбегнуць?..

Здаецца, што чалавек прастуджваецца, калі яго прадзьмула скразняком, або ён трапляе пад ледзяны дождж, або прамачыў ногі. На самай справе прастуда — заразная хвароба і перадаецца пры кантакце з інфіцыраваным чалавекам, калі ў дыхальныя шляхі трапляюць кропелькі сліны або макроты хворага. Людзі прастуджваюцца ў халодны час таму, што праводзяць больш часу ў закрытых, скучаных памяшканнях, часцей кантактуюць з носьбітамі вострай ... Падрабязней »

Нечароўныя пухіры

Сярод вірусных інфекцый асаблівае месца займае герпетычная. Асаблівасцю гэтай інфекцыі з’яўляецца паўсюднае распаўсюджванне і здольнасць пашкоджваць усе органы і сістэмы чалавека, выклікаць развіццё пухлінных працэсаў і імунадэфіцытных станаў, аказваць уплыў на працяканне цяжарнасці і родаў. Вірусаў герпесу, патагенных для чалавека, існуе некалькі тыпаў. Яны выклікаюць самыя розныя захворванні (герпес скуры і слізістых, генітальны герпес, ветраную воспу, апяразваючы лішай, інфекцыйны монануклеёз, ... Падрабязней »