Бутаньерка да Дня Перамогі

1. Нам спатрэбіцца: аркушы белага і зялёнага фаамірану, чырвоная і зялёная атласныя стужкі, жоўтыя ніткі № 40, іголка, нажніцы, кардон, просты аловак, шпількі.


2. Бяром дзве атласныя стужкі: чырвоную — шырэйшую, зялёную — вузейшую. Сшываем іх разам. Разразаем на патрэбныя адрэзкі. Складваем у форме літары Л.


3. Падрыхтоўваем трафарэт. З кардону выразаем шаблоны кветкі яблыні і лісточкаў. Прыкладваем да белага фаамірану трафарэт, абводзім і выразаем нарыхтоўку кветкі. Тое ж робім з лісцікам, толькі з зялёнага
фаамірану.


4. Тычынкі робім з жоўтых нітак. Складаем у некалькі пластоў, адразаем невялікія кавалачкі.


5. Збіраем бутаньерку. На складзеную стужачку ў адным сантыметры ад вяршыні прышываем лісцікі, кветку і тычынкі. Устаўляем шпільку.

Таццяна БАТУРА,
настаўніца абслуговай працы Навасёлкаўскай базавай школы Гродзенскага раёна.