Пірог “Зебра”

Пірог “Зебра” атрымліваецца лёгкім, смак — надзвычайным! Такога далікатнага пірага вы яшчэ не каштавалі. Адно дрэнна — заканчваецца хутка.

Нам спатрэбіцца:

цукар — 250 г, мука — 250 г, яйкі — 4 шт., смятана — 200 г, сметанковае масла — 100 г, какава — 2 ст. л.

1. Міксерам злёгку ўзбіць яйкі з паловай цукру, другую палову цукру ўзбіць з размякчаным маслам.

2. Злучыць усё разам, дадаць смятану, змяшаць, дадаць муку.

3. Да ўсёй масы дадаць соду, гашаную воцатам, перамяшаць. Форму змазаць сметанковым маслам.

Атрыманае цеста падзяліць на 2 роўныя часткі, у адну дадаць какаву і перамяшаць.

Палажыць дзве лыжкі цёмнага цеста, затым у сярэдзіну акуратна палажыць дзве лыжкі белага. Так чаргаваць.

Малюнак робіцца нажом — праводзім палоскі ад краю формы да сярэдзіны.

Выпякаць у разагрэтай духоўцы хвілін 45—50 пры 180°С. Гатоўнасць праверыць драўлянай шпажкай — яна павінна быць чыстай, без кавалачкаў наліплага цеста.

Гатовы пірог “Зебра” пералажыць на талерку, даць астыць і можна падаваць да чаю.

Я люблю гэты пірог проста так. А вы можаце праслоіць узбітай смятанай з цукрам або заварным крэмам, будзе вельмі смачна!

Святлана АДАМЕНЯ,
настаўніца англійскай мовы Верцялішкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.